Бібліятэка

Чараўко, В.У. Крытэрыі перыядызацыі рэлігійнай гісторыі Беларусі: спроба вызначэння

Чараўко В.У. Крытэрыі перыядызацыі рэлігійнай гісторыі БеларусіАртыкул: Чараўко, В. У. Крытэрыі перыядызацыі рэлігійнай гісторыі Беларусі: спроба вызначэння / В. У. Чараўко // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета. Новополоцк, 2008. — Вып. 28. Гуманитарные науки. — С. 28–30.

Характарыстыка: Адзін з маіх студэнцкіх артыкулаў (з усімі вынікаючымі адсюль недакладнасцямі).

Анатацыя: У артыкуле разглядаецца пытанне перыядызацыі рэлігійнай гісторыі Беларусі. Прапанаваны крытэрыі, на падставе якіх магчыма ажыццявіць разбіўку канфесійнай гісторыі Беларусі на храналагічныя адрэзкі.

Ляўко, В.М. Знаходкі сведчаць

Ляўко В.М. Знаходкі сведчацьАртыкул: Ляўко, В. М. Знаходкі сведчаць / В. М. Ляўко // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1980. — № 1. — С. 25–26.

Анатацыя: Узнікненню старажытнага Віцебска спрыялі гандлёва-транзітныя шляхі па Заходняй Дзвіне і зручнае размяшчэнне ўмацаванага пункта, што гарантавала бяспеку. Наяўнасць 2 узвышшаў — Замкавай тары і пагорка ў раёне цяперашняга моста цераз Заходнюю Дзвіну на вул. Замкавай — абумовіла развіццё 2 пачатковых паселішчаў дафеадальнага перыяду (VI–VIII стст.). З напольнага боку, як сведчаць археалагічныя даследаванні, яны былі абкружаны штучнымі рвамі. У IX–X стст. гэтыя участкі абжывалі крывіцкія плямёны. Пазней тут узніклі першыя паселішчы гарадскога тыпу — Верхні i Ніжні замкі (дзяцінец і пасад). Паступова тэрыторыя Ніжняга замка пашыралася на поўдзень. Старажытны роў ужо страціў сваё значэнне. На дне яго Г.В. Штыхавым выяўлены сляды гаспадарчай дзейнасці віцябчан у X ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 13. Су — Трапкач

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 13. Су - ТрапкачКніга: Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 13. Су — Трапкач / [уклад. Р. М. Малько [і інш.] ; гал. рэдактар Г. А. Цыхун]. — Мінск : Беларуская навука, 2010. — 351 с.

Характарыстыка: «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» — энцыклапедычнае выданне, якое ўключае этымалагічны аналіз слоў беларускай мовы (літаратурнай і дыялектнай лексікі). Слоўнік закліканы садзейнічаць вывучэнню развіцця беларускай лексікі, яе суадносін з лексікай іншых славянскіх і неславянскіх моў. Увага ўдзяляецца словаўтварэнню, лінгвагеаграфіі, семантычным зрухам. Кніга будзе карыснай для філолагаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, якія цікавяцца гісторыяй і сувязямі беларускай мовы. Трынаццаты том «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае словы на літары «С» і «Т» ад прыстаўкі «Су-» па «Трапкач» уключна.

Чараўко, В.У. Пачатак вывучэння познесярэдневяковых пахавальных помнікаў Падзвіння ў кантэксце агульнага развіцця археалагічных ведаў на Беларусі

Чараўко В.У. Пачатак вывучэння познесярэдневяковых пахавальных помнікаў ПадзвінняАртыкул: Чараўко, В. У. Пачатак вывучэння познесярэдневяковых пахавальных помнікаў Падзвіння ў кантэксце агульнага развіцця археалагічных ведаў на Беларусі / В. У. Чараўко // Віцебскі край: матэрыялы ІV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці, Віцебск, 22 лістапада 2018 г. / рэдкал. : Т. М. Адамян (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2019. — Т. 4. — С. 141–145.

Анатацыя: У канцы ХVIII — пачатку ХІХ ст. на Беларусі былі зроблены першыя крокі ў навуковым вывучэнні археалагічных помнікаў. Яны ўвасобіліся ў зборы інфармацыі аб некаторых помніках, іх апісанні, невялікіх раскопках, публікацыі матэрыялаў даследаванняў. Збор інфармацыі аб помніках не насіў сістэмнага і масавага характару і ажыццяўляўся сіламі даследчыкаў-аматараў. Камунікацыя паміж даследчыкамі адбывалася шляхам асабістага ліставання і не была абавязковай. Інфармацыя аб старажытнасцях рэдка і са спазненнем трапляла на старонкі перыядычных выданняў (падрыхтаваная З. Даленга-Хадакоўскім у 1822 г. справаздача была апублікавана ў 1846 г.).

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1979 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1979. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — акадэмічны часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, мастацтвазнаўству, літаратуразнаўству і іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук заснавана ў 1956 г. Да гэтага публікацыі па грамадскіх, біялагічных, фізіка-матэматычных навуках выдаваліся ў адным нумары, без падзелу на серыі. Сярод гістарычных пераважалі матэрыялы па гісторыі рэвалюцыйнага руху і савецкага будаўніцтва. У № 4 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1979 г. з матэрыялаў гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы А.А. Сяліцкага пра рэканструкцыю фрэсак Спаскага сабора ў Полацку, В.А. Чамярыцкага пра Магілёўскую хроніку як помнік мясцовага летапісання Беларусі XVII–XVIII стст., В.П. Панюціча пра разлажэнне сялянства Беларусі ў 60–70-я гады XIX ст., А.Я. Сукала пра падаўленне царызмам рэвалюцыйнага руху ў Беларусі ў 1905–1907 гг., Л.Я. Гараніна пра мемуары аб Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайне, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Чараўко, В.У. Кераміка познесярэднявечнага могільніка Доўгае як сведчанне памінальнага абраду

Чараўко В.У. Кераміка познесярэднявечнага могільніка ДоўгаеАртыкул: Чараўко, В. У. Кераміка познесярэднявечнага могільніка Доўгае як сведчанне памінальнага абраду / В. У. Чараўко // Из истории науки Беларуси: к 25-летию исторического факультета БрГУ имени А. С. Пушкина : сб. материалов Международной научно-практической конференции, Брест, 25–26 ноября 2016 г. : в 2 ч. / редкол. : Е. А. Бурик [и др.]. — Брест : БрГУ, 2018. — Ч. 1. — С. 160–163.

Анатацыя: Пры археалагічных раскопках 2010 і 2015 гг. на могільніку каля в. Доўгае Глыбоцкага раёна было даследавана 31 пахаванне, пазначанае каменнымі надмагіллямі. Пахаванні былі безынвентарнымі. Сярод пазамагільнага інвентару пераважалі фрагменты керамікі (44 адзінкі). Наяўнасць керамікі ў верхнім пласце культурнага слою суадносіцца з этнаграфічна зафіксаванай практыкай памінання памерлага на могілках у ходзе «трацін», «прыкладзінаў», Радаўніцы, восеньскіх Дзядоў, калі на могілках пакідаліся рытуальныя стравы і посуд. Знойдзеная кераміка з’яўляецца памінальным інвентаром і археалагічна пацвярджае існаванне на Беларускім Падзвінні ў ХV–ХVI стст. памінальнага абраду, этнаграфічна апісанага ў ХІХ–ХХІ стст.

Чараўко, В.У. Праблема датавання познесярэднявечных грунтовых пахаванняў на могільніку Бірулі Докшыцкага раёна (тэзісы)

Чараўко В.У. Праблема датавання пахаванняў на могільніку БіруліАртыкул: Чараўко, В. У. Праблема датавання познесярэднявечных грунтовых пахаванняў на курганна-жальнічным могільніку каля в. Бірулі Докшыцкага раёна (па матэрыялах даследаванняў 2011 г.) / В. У. Чараўко // Матэрыялы навукова-краязнаўчай канферэнцыі да 85-годдзя Краязнаўчага музея ў г. Полацку 8–9 снежня 2011 г. — Полацк : НПГКМЗ, 2011. — С. 19–20.

Анатацыя: Могільнік Бірулі ўяўляе сабой комплекс розначасовых пахаванняў. У 2011 г. намі было ўскрыта пяць грунтовых пахаванняў, абазначаных каменнымі канструкцыямі, арыентаваных на захад з невялікімі адхіленнямі (чатыры пахаванні) і на паўночны захад (адно пахаванне). Чатыры магілы былі безынвентарнымі, што тыпова для позняга сярэднявечча і ранняга новага часу. У адным пахаванні меўся інвентар, прадстаўлены двумя завушніцамі ў форме кола з трыма прымацаванымі да яго стрыжнямі. Завушніцы маюць аналогіі ў прыбалтыйскіх матэрыялах і датуюцца XIV — пачаткам XVI ст.

Старонкі