Бібліятэка

Спадчына. — 1995. — № 6

Спадчына 1995 № 6Часопіс: Спадчына. — 1995. — № 6 (114).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго гуртаваліся неабыякавыя да беларускай гісторыі і культуры навукоўцы, публіцысты, літаратары. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і паэтаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 6 часопіса «Спадчына» за 1995 г. змешчаны ўрыўкі з «Дыярыюшаў» Міхаіла Казіміра Радзівіла і Альбрыхта Станіслава Радзівіла, запіскі Рэйнгольда Гейдэнштэйна пра Лівонскую вайну, крыніцы па гісторыі Слуцкага паўстання, а таксама іншыя публікацыі.

Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 2

Беларускі гістарычны часопіс 1993 № 2Часопіс: Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 2 (2).

Характарыстыка: Беларускі гістарычны часопіс — навуковае і навукова-метадычнае ілюстраванае выданне. Галоўная яго аўдыторыя — настаўнікі школ, выкладчыкі і студэнты вышэйшых навучальных устаноў. Першы нумар БГЧ выйшаў у 1993 г. У № 2 Беларускага гістарычнага часопіса за 1993 г. змешчаны артыкулы Івана Саверчанкі пра ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Анатоля Кулагіна пра архітэктурныя помнікі Навагрудскай зямлі, Уладзіміра Урбановіча пра старажытнае пісьменства і кнігадрукаванне, Зіновія і Барыса Капыскіх пра беларускую вёску і сялянства ў канцы ХVI — першай палове ХVII ст., Міхаіла Піліпенкі пра беларускую этналогію, Якуба Рыера пра працягласць жыцця нашых продкаў, а таксама шэраг іншых публікацый.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1975. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1975 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1975. — № 6.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс для публікацыі артыкулаў па гісторыі, археалогіі, мовазнаўству і іншых галінах беларускай гуманітарыстыкі. Спецыялізаваная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, фізіка-матэматычных, сельскагаспадарчых навуках друкаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што найбольш характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 6 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1975 г. з матэрыялаў гістарычнай і этнаграфічнай тэматыкі змешчаны артыкулы В.П. Панюціча пра танкарунную авечкагадоўлю ў памешчыцкай гаспадарцы ў 1861–1900 гг., Л.С. Бараноўскага пра заработную плату і сямейны бюджэт чыгуначнікаў Беларусі канца ХІХ — пачатку ХХ ст., Я.М. Сахуты пра дэкаратыўную разьбу ў сялянскім побыце ў ХІХ — пачатку ХХ ст., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1980. — № 3

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1980 № 3Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1980. — № 3 (43).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» выдаваўся з 1970 г. Ён быў афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ друкаваліся матэрыялы, што павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 3 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1980 г. публікуюцца артыкулы Ю.У. Чантурыі пра планіровачную сістэму гістарычнага цэнтра Пінска, А.М. Ваганавай пра ўмацаваныя феадальныя сядзібы XI–XIII стст., Р.Ф. Валадзько пра ручнікі, У.К. Касько пра традыцыйныя звычаі і абрады беларусаў, У.М. Кісялёва пра першыя аўтамабілі ў Беларусі, П.Р. Лук’янава пра пачатак гісторыі Наваполацка, а таксама іншыя матэрыялы.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1975. — № 5

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1975 № 5Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1975. — № 5.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс для публікацыі артыкулаў па гісторыі, археалогіі, мовазнаўству і іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, медыцынскіх, фізіка-матэматычных навуках друкаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што найбольш характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 5 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1975 г. з матэрыялаў гістарычнай і гісторыка-мовазнаўчай тэматыкі змешчаны артыкулы А.Ю. Апрымене пра асаблівасці займеннага скланення ў Апостале Францыска Скарыны, М.Г. Крэканэ пра ролю прафсаюзаў Румыніі ў мабілізацыі працоўных на барацьбу супраць гітлераўскай Германіі, К.І. Фірсавай пра фарміраванне навуковага светапогляду ў вучнёўскай моладзі ў1959–1965 гг., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1975. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1975 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1975. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс для публікацыі артыкулаў па гісторыі, археалогіі, мовазнаўству і іншых гуманітарных дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, прыродазнаўчых, агратэхнічных навуках друкаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што найбольш характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 4 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1975 г. з матэрыялаў археалагічнай, этнаграфічнай і гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы У.М. Свяжынскага пра адметнасці мовы «Дыярыюша» Фёдара Еўлашоўскага, А.Я. Цукермана пра вучэнне Мікалая Каперніка ў Беларусі ў канцы XVII — 60-я гады XVIII ст., Ю.А. Якімовіча пра драўлянае дойлідства беларускага Палесся па інвентарах XVI — першай палавіны ХІХ ст., Н.І. Буракоўскай пра адыходныя промыслы сялян-беларусаў у перыяд распаду феадалізму і пачатку капіталізму, Г.В. Кісялёва пра паэму «Энеіда навыварат», К.І. Шабуні пра рэвалюцыю 1905–1907 гг. у Беларусі, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1975. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1975 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1975. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — адмысловы навуковы часопіс для публікацыі вынікаў даследаванняў па гісторыі, археалогіі, мастацтвазнаўству і іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадских, дакладных, прыкладных дысцыплінах друкаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што найбольш характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 3 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1975 г. з матэрыялаў археалагічнай і гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы Л.Д. Побаля і С.Д. Сергачова пра жыллё селішча Тайманава Магілёўскай вобласці, Т.Р. Казачонак пра назвы агародных раслін у старабеларускай мове, А.А. Рубан пра супрацоўніцтва РСФСР, БССР і УССР у развіцці сельскай гаспадаркі ў гады першай пяцігодкі, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Старонкі