Бібліятэка

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1980. — № 2

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1980 № 2Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1980. — № 2 (42).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» выдаваўся з 1970 г. Ён быў афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ друкаваліся матэрыялы, што павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 2 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1980 г. публікуюцца артыкулы У.І. Шадыры пра гарадзішча Замошша, Л.Р. Панічавай пра навагрудскую кафлю, А.А. Трусава пра зброю Лідскага замка, М.С. Кацара і М.П. Жабінскай пра тканіны са старажытных пахаванняў, М.М. Інькова пра народнае дойлідства Усходняй Беларусі, а таксама іншыя матэрыялы.

Спадчына. — 1995. — № 5

Спадчына 1995 № 5Часопіс: Спадчына. — 1995. — № 5 (113).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» ўзнік у 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго аб’ядналіся аматары беларускай культуры і гісторыі: вучоныя, літаратары, публіцысты. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і паэтаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 5 часопіса «Спадчына» за 1995 г. змешчаны ўрыўкі з «Дыярыюша» Міхаіла Казіміра Радзівіла, артыкулы Мікалая Лапіцкага аб праваслаўі ў Вялікім Княстве Літоўскім у гады праўлення Уладзіслава-Ягайлы, Генадзя Прыбыткі пра барацьбу магнацкіх груповак у другой палове ХVII — пачатку ХVIII ст., Анатоля Грыцкевіча пра заканчэнне польска-савецкай вайны ў другой палове 1920 г. і постаць генерала Булак-Балаховіча, Вольгі Лабачэўскай пра зборы Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні, Вінцука Вячоркі пра беларускі правапіс на сучасным этапе, а таксама іншыя публікацыі.

Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 1

Беларускі гістарычны часопіс 1993 № 1Часопіс: Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 1 (1).

Характарыстыка: Беларускі гістарычны часопіс — навуковае і навукова-метадычнае ілюстраванае выданне, арыентаванае найперш на школьных настаўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў. Першы нумар яго пабачыў свет у 1993 г. У № 1 Беларускага гістарычнага часопіса за 1993 г. — першым нумары выдання — змешчаны прывітанне рэдакцыі старшыні Вярхоўнага савета Беларусі Станіслава Шушкевіча, Устаўная грамата Рады БНР, артыкулы Міхася Біча аб нацыянальнай канцэпцыі гісторыі і гістарычнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, Георгія Штыхава пра вытокі беларускай дзяржаўнасці, Сяргея Тарасава пра з’яўленне хрысціянства на Беларусі, Алега Трусава пра Бельчыцкі манастыр, Міхася Ткачова пра вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг., Алены Філатавай пра адлюстраванне Полацка 1818 г. у часопісе «Miesięcznik Połocki», які выдаваўся ў Полацкай езуіцкай акадэміі, а таксама шэраг іншых публікацый.

Беларускі гістарычны часопіс

Беларускі гістарычны часопісЧасопіс: Беларускі гістарычны часопіс.

Характарыстыка: «Беларускі гістарычны часопіс» (БГЧ) узнік ў 1993 г. Як адзначаў першы галоўны рэдактар БГЧ Васіль Кушнер, ідэя стварэння рэспубліканскага гістарычнага часопіса існавала з 1950–1960-х гг. Аднак рэалізаваць яе тады не ўдалося, паколькі курс на пабудову камунізму і стварэнне савецкага народа як новай гістарычнай супольнасці не прадугледжваў глыбокага і аб’ектыўнага вывучэння нацыянальнай гісторыі і развіцця гістарычнай адукацыі. Сітуацыя змянілася пасля таго, як Беларусь стала суверэннай дзяржавай. Часопіс паставіў сваёй мэтай садзейнічаць нацыянальнаму адраджэнню, росту нацыянальнай свядомасці беларусаў, выхаванню патрыятызму сваёй Бацькаўшчыны праз аб’ектыўнае вывучэнне і асвятленне гістарычных падзей, пашырэнне гістарычных ведаў.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1975. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1975 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1975. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс для публікацыі артыкулаў па гісторыі, археалогіі, мовазнаўству і іншых галінах беларускай гуманітарыстыкі. Спецыялізаваная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, фізіка-матэматычных, сельскагаспадарчых навуках друкаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што найбольш характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 2 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1975 г. з матэрыялаў археалагічнай і гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы Л.Д. Побаля і М.Ф. Гурына пра жалезныя вырабы з Тайманава, В.П. Асмалоўскага пра партыйны склад Саветаў Беларусі ў другой палавіне 1918 г., В.В. Сафонава пра ролю сродкаў масавай інфармацыі ў палітычнай асвеце сельскага насельніцтва Беларусі ў 1926–1932 гг., К.А. Біруковіча пра формы і метады работы музеяў БССР у 1959–1970 гг., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Спадчына. — 1995. — № 4

Спадчына 1995 № 4Часопіс: Спадчына. — 1995. — № 4 (112).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў утвораны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння ён гуртаваў аматараў беларускай культуры і гісторыі: вучоных, літаратараў, публіцыстаў. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і паэтаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 4 часопіса «Спадчына» за 1995 г. змешчаны ўрыўкі з «Дыярыюша» Міхаіла Казіміра Радзівіла, артыкулы Мікалая Лапіцкага пра праваслаўную царкву ў Вялікім Княстве Літоўскім у час праўлення Ягайлы (Уладзіслава), Вольгі Дадзіёмавай пра першае беларускае нотнае выданне, Вольгі Лабачэўскай пра віленскую выставу 1913 г., а таксама іншыя публікацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы Т. 7. Мгла — Немарнасць

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 7. Мгла - НемарнасцьКніга: Этымалагічны слоўнік беларускай мовы Т. 7. Мгла — Немарнасць / уклад.: І.І. Лучыц-Федарац, Г.А. Цыхун ; рэд. В.У. Мартынаў. — Мінск : Навука і тэхніка, 1991. — 315 с.

Характарыстыка: «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» выдаецца з 1978 г. Слоўнік прызначаны для вывучэння развіцця лексікі беларускай мовы і яе суадносін з іншымі мовамі (як славянскімі, так і неславянскімі). Прапануемае выданне змяшчае этымалагічны аналіз беларускай літаратурнай і дыялектнай лексікі. Асаблівая ўвага ўдзяляецца лінгвагеаграфіі і словаўтварэнню. У сёмым томе «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымліваюцца словы на літары ад М да Н (ад «Мгла» па «Немарнасць» уключна).

Старонкі