Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1975. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1975 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1975. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс для публікацыі артыкулаў па гісторыі, археалогіі, мовазнаўству і іншых гуманітарных дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, прыродазнаўчых, агратэхнічных навуках друкаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што найбольш характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 4 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1975 г. з матэрыялаў археалагічнай, этнаграфічнай і гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы У.М. Свяжынскага пра адметнасці мовы «Дыярыюша» Фёдара Еўлашоўскага, А.Я. Цукермана пра вучэнне Мікалая Каперніка ў Беларусі ў канцы XVII — 60-я гады XVIII ст., Ю.А. Якімовіча пра драўлянае дойлідства беларускага Палесся па інвентарах XVI — першай палавіны ХІХ ст., Н.І. Буракоўскай пра адыходныя промыслы сялян-беларусаў у перыяд распаду феадалізму і пачатку капіталізму, Г.В. Кісялёва пра паэму «Энеіда навыварат», К.І. Шабуні пра рэвалюцыю 1905–1907 гг. у Беларусі, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Змест нумара:

Шабуня К.І. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. у Беларусі
Краўчанка І.С. Камуністычная партыя — натхніцель і арганізатар усенароднай барацьбы ў тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны (Да 30-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.)
Купрэева А.П. Дапамога насельніцтва Беларусі фронту (верасень 1943 — 1945 г.)
Міхайлава-Станюта І.А. Праблемы матэрыялаёмістасці грамадскай вытворчасці
Савіч Л.К. Фактарны аналіз эфектыўнасці выкарыстання зямлі
Маўчацкая Л.М. Развіццё і ўдасканальванне калгаснай дэмакратыі ў сучасны перыяд камуністычнага будаўніцтва
Гаеўскі Р.У. Некаторыя пытанні Прававога палажэння раённага (міжраённага) аб’яднання «Сельгастэхніка» ў адносінах па матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню калгасаў
Цукерман А.Я. Вучэнне Мікалая Каперніка ў Беларусі (канец XVII — 60-я гады XVIII ст.)
Райскі У.Я. З гісторыі металапрамысловасці Беларусі (1926–1932 г.)
Якімовіч Ю.А. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся па інвентарах XVI — першай палавіны ХІХ ст.
Масленікава В.П. Музычная адукацыя ў Беларусі 20-х гадоў
Буракоўская Н.І. Адыходныя промыслы сялян-беларусаў у перыяд распаду феадалізму і пачатку капіталізму
Кісялёў Г.В. Некаторыя пытанні вывучэння паэмы «Энеіда навыварат»
Свяжынскі У.М. Польска-беларуская фанетычная інтэрферэнцыя ў «Дзённіку» Ф. Еўлашоўскага

КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Кісялёў А.С., Якунін І.І. Праблема дэтэрмінізму і маральныя паводзіны асобы

ХРОНІКА
Агіевіч У.У. Юбілей першай рускай рэвалюцыі