Бібліятэка

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 2. В

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 2. ВКніга: Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 2. В / [А.Я. Міхневіч [і інш.] ; рэдактар В.У. Мартынаў]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1980. — 344 с.

Характарыстыка: «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» — шматтомнае энцыклапедычнае выданне, першы том якога пабачыў свет у 1978 г. Слоўнік утрымлівае этымалагічны аналіз беларускіх слоў і прызначаны для даследавання развіцця лексікі беларускай мовы і яе суадносін з лексікай іншых славянскіх і неславянскіх моў. Другі том «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае словы на літару В.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1973 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс для публікацыі артыкулаў па гісторыі, этнаграфіі, мастацтвазнаўству, літаратуразнаўству і іншых гуманітарных навуках. Адмысловая серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, дакладных, агратэхнічных навуках друкаваліся пад адной вокладкай. У № 1 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1973 г. друкуюцца артыкулы А.Ф. Коршунава пра «Дыярыуш» Адама Каменскага-Длужыка (аб падарожжы па Сібіры ў XVII ст.), І.М. Браіма па гісторыі развіцця прылад рыбалоўства беларусаў у другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст., Е.Е. Емяльянавай і Н.А. Ракевіча пра ролю друку Беларускай сялянска-работнічай Грамады у барацьбе за вызваленне Заходняй Беларусі 1925–1927 гг., Г.І. Сцяпанава пра стварэнне камсамольскага падполля ў Гомельскай і Палескай абласцях летам 1941 г., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Спадчына. — 1994. — № 5

Спадчына 1994 № 5Часопіс: Спадчына. — 1994. — № 5.

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол часопіса гуртаваліся неабыякавыя беларускай культуры і мінуўшчыны навукоўцы і літаратары. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, змяшчаў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», грамадскасць дазналася аб забытых раней імёнах. У № 5 часопіса «Спадчына» за 1994 г. змешчаны артыкулы Льва Гарошкі пра рэлігійны элемэнт у беларускай народнай творчасці, Дзмітрыя Карава пра пачаткі беларускага крыніцазнаўства, Роберта Тамушанскага пра філосафа Анёла Доўгірда, Міхала Баразны пра плакат эпохі таталітарызму, Анатоля Грыцкевіча пра беларуска-літоўскія дачыненні ў 1918–1922 гг., працяг дыярыюша Міхала Казіміра Радзівіла, а таксама іншыя публікацыі.

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1974. — № 2

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1974 № 2Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1974. — № 2 (18).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пачаў выдавацца ў 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, што павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 2 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1974 г. друкуюцца артыкулы Г.В. Штыхава пра ўзнікненне Віцебска, Т.І. Чарняўскай пра этапы архітэктурнага развіцця Віцебска, Д.М. Мохава пра гісторыю віцебскай ратушы, а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Етимологичний словник української мови. Т. 1. А — Г

Етимологичний словник української мови. Т. 1. А - ГКніга: Етимологичний словник української мови. Т. 1. А — Г. — Київ : Наукова думка, 1982. — 631 с.

Характарыстыка: Перший том «Етимологічного словника української мови» містить слова на літери А — Г. У ньому подаеться етимологія і характеризуется стан етимологічної розробки всіх зафіксованих у XIX і XX стст. слів української літературної мови та діалектів. Розглядаються також власні імена людей, поширені в Україне.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1972. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1972 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1972. — № 6.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны навуковы часопіс для публікацыі артыкулаў па гісторыі, мовазнаўству, літаратуразнаўству і іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, прыродазнаўчых, фізіка-матэматычных навуках друкаваліся ў адным нумары. У № 6 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1972 г. друкуюцца артыкулы В.А. Палуяна пра Інбелкульт і станаўленне беларускай савецкай навукі, М.С. Сташкевіча пра ідэйную барацьбу на культурным фронце ў Беларусі ў 1918–1920 гг., Я.І. Бараноўскага пра нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва БССР у 1921–1925 гг., М.І. Злотніка аб дзейнасці органаў Цэнтральнай кантрольнай камісіі — Рабоча-сялянскай інспекцыі БССР у гаспадарчым і культурным будаўніцтве, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Нікалаеў, М. Палата кнігапісная: рукапісная кніга на Беларусі ў Х–ХVIII стагоддзях

Нікалаеў М. Палата кнігапіснаяКніга: Нікалаеў, М. Палата кнігапісная : рукапісная кніга на Беларусі ў Х–ХVIII стагоддзях / М. Нікалаеў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. — 239 с. ; іл.

Анатацыя: Традыцыйны падыход вымушае гуманітарыяў дзяліць культуру на матэрыяльную і духоўную. Аднак гэтыя аспекты культуры існавалі ў цеснай узаемасувязі і перапляценні, што часам немагчыма іх адасобіць. Прыкладам гэтага з’яўляецца вывучэнне кніжнасці. Кніга як адзін з кампанентаў культуры непадзельна злучае ў сабе духоўнае і матэрыяльнае. Кніга даследчыка-кнігазнаўцы Мікалая Віктаравіча Нікалаева ўводзіць чытача ў свет беларускай рукапіснай кнігі Х–ХVIII стст. У даследаванні разглядаюцца абставіны ўзнікнення, рэпертуар, мастацкае афармленне рукапіснай кнігі Беларусі, асяроддзе чытачоў і заказчыкаў. Праца грунтуецца на матэрыялах раскіданай па свеце спадчыны беларускай кніжнай культуры. Багаты ілюстрацыйны матэрыял дае ўяўленне пра высокі ўзровень мастацкага выканання беларускіх рукапісных кніг.

Старонкі