Спадчына. — 1995. — № 6

Спадчына 1995 № 6Часопіс: Спадчына. — 1995. — № 6 (114).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго гуртаваліся неабыякавыя да беларускай гісторыі і культуры навукоўцы, публіцысты, літаратары. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і паэтаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 6 часопіса «Спадчына» за 1995 г. змешчаны ўрыўкі з «Дыярыюшаў» Міхаіла Казіміра Радзівіла і Альбрыхта Станіслава Радзівіла, запіскі Рэйнгольда Гейдэнштэйна пра Лівонскую вайну, крыніцы па гісторыі Слуцкага паўстання, а таксама іншыя публікацыі.

Змест нумара:

Уладзімер Дудзіцкі. Вершы

ДА 75-Х УГОДКАЎ СЛУЦКАГА ЗБРОЙНАГА ЧЫНУ
Слуцкі фронт збройнага змаганьня за незалежную Беларусь. Новыя крыніцы: Сяргей Бусел. Слуцкае паўстаньне. Успаміны; Ліст Васіля Русака Кастусю Езавітаву. Публікацыя Уладзімера Ляхоўскага.

АДЛЮСТРАВАННІ
Як адстойвалі ўсходнія землі: Дакладная запіска У. Ігнатоўскага; М. Скарэўскі. Беларускі рух у Віцебшчыне. Публікацыя Аляксандры Гесь
Эмануіл Іофе. Першы старшыня Інбелкульту
Іван Харламаў. Агоўскія куфры

ГАРТАЮЧЫ СТАРЫЯ ВЫДАННІ
Райнгольд Гайдэнштайн. Пад Полацкам дажджы. Запіскі з 1579 году

МЕМУАРЫ
Альбрыхт Станіслаў Радзівіл. Дыярыюш аб падзеях у Польшчы. Прадмова і публікацыя Аляксандра Сьвяжынскага
Дыярыюш князя Міхала Казімера Радзівіла. Пераклад і публікацыя Вацлава Арэшкі

ДАКУМЕНТЫ І ЛЮДЗІ
Клаўдуш Дуж-Душэўскі. Беларусь і Рыжскі мір. Прадмова і публікацыя Аляксандра Вабішчэвіча

МАРТЫРАЛОГ
Зоя Каўшанка. Бязодне

МІЖМОР’Е
Уладзімір Жабацінскі. Аблудным шляхам. Прадмова Эмануіла Іофе

МІШЭНЬ
Марат Батвіннік. Літаратура эпохі Каліноўскага