Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1980. — № 3

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1980 № 3Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1980. — № 3 (43).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» выдаваўся з 1970 г. Ён быў афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ друкаваліся матэрыялы, што павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 3 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1980 г. публікуюцца артыкулы Ю.У. Чантурыі пра планіровачную сістэму гістарычнага цэнтра Пінска, А.М. Ваганавай пра ўмацаваныя феадальныя сядзібы XI–XIII стст., Р.Ф. Валадзько пра ручнікі, У.К. Касько пра традыцыйныя звычаі і абрады беларусаў, У.М. Кісялёва пра першыя аўтамабілі ў Беларусі, П.Р. Лук’янава пра пачатак гісторыі Наваполацка, а таксама іншыя матэрыялы.

Змест нумара:

З ЛЕТАПІСУ НАРОДНАЙ СЛАВЫ
Саўчанка І.І. Клічаўскі партызанскі край
Помнікі Клічаўшчыны
Жукоўскі А.С. Герой «нябачнага фронту»
Турко А.М., Дзелянкоўскі М.І. На зямлі стаўбцоўскай
Шчарбакоў С.А. У Чырвонай Арміі – з лютага 1918
Чарнаглазава Р.А. Падпольныя выданні
Ясінскі А.А. Бітвы ля Мсціслава

У СВЕЦЕ ПРАЦЫ І КРАСЫ
Лук’янаў П.Р. Так пачынаўся Наваполацк
Касько У.К. Традыцыйныя звычаі і абрады беларусаў
Валадзько Р.Ф. Ручнікі
Кісялёў У.М. Першыя аўтамабілі ў Беларусі
Чантурыя Ю.У. Планіровачная сістэма гістарычнага цэнтра Пінска
Ахвердава А.В. Фларыян Міладоскі
Івашын Л.У. Старадаўнія паркі

ВЕСТКІ З ЭКСПЕДЫЦЫЙ
Залашка Г.М., Камароў Ю.М. Могільнік ва ўрочышчы Леваноўшчына
Ваганава А.М. Умацаваныя феадальныя сядзібы XI–XIII стст.

ЖЫЦЦЁ ТАВАРЫСТВА
Пад штодзённую ўвагу

Каляндар памятных дат на 1980 год
Рэзюме (на рускай і англійскай мовах)