Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1975. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1975 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1975. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — адмысловы навуковы часопіс для публікацыі вынікаў даследаванняў па гісторыі, археалогіі, мастацтвазнаўству і іншых гуманітарных навуках. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадских, дакладных, прыкладных дысцыплінах друкаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што найбольш характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 3 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1975 г. з матэрыялаў археалагічнай і гістарычнай тэматыкі змешчаны артыкулы Л.Д. Побаля і С.Д. Сергачова пра жыллё селішча Тайманава Магілёўскай вобласці, Т.Р. Казачонак пра назвы агародных раслін у старабеларускай мове, А.А. Рубан пра супрацоўніцтва РСФСР, БССР і УССР у развіцці сельскай гаспадаркі ў гады першай пяцігодкі, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Змест нумара:

Крапіва К.К. Багацце душы і таленту
Буслаў К.П. Грамадскія навукі ў вызначальным годзе пяцігодкі
Старжынскі В.П. Аб сутнасці і метадалагічнай функцыі паняцця стану
Арлоў І.І. Самасвядомасць у структуры свядомасці асобы
Гаеўскі Р.У. Прававыя асаблівасці забеспячэння калгасаў матэрыяльна-тэхнічнымі сродкамі
Рубан А.А. Супрацоўніцтва і ўзаемадапамога РСФСР, БССР і УССР у стварэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскай гаспадаркі ў гады першай пяцігодкі
Галубовіч В.П. Удзел Беларускай ССР у развіцці савецка-венгерскага супрацоўніцтва ў галіне народнай асветы (1960–1974)
Прыходчанка А.І. Аналіз распрацаваных міжгаліновых мадэляў і напрамкі іх удасканальвання
Бортнік А.Н. Бытавое абслугоўванне насельніцтва: эканамічны і сацыяльны аспекты развіцця
Сакалоў У.М. Спосабы эканамічнай ацэнкі эфектыўнасці выкарыстання імпартнага камплектнага абсталявання
Леановіч І.А. Жыллё рабочых г. Мінска ў пасляваенны і сучасны перыяд
Побаль Л.Д., Сергачоў С.А. Славянскае жыллё Беларусі (на матэрыялах селішча ў Тайманаве Магілёўскай вобласці)
Лаўшук С.С. Праблемы асобы ў беларускай гістарычнай драматургіі
Лавыш Т.А. Некаторыя асаблівасці эпітэта беларускай і англійскай мастацкай літаратуры
Паплаўская Т.В. Прасадычнае распазнаванне відаў англійскіх клічных фраз
Казачонак Т.Р. Назвы агародных раслін у старабеларускай мове

ЛЮДЗІ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКІ
Буслаў К.П. Высокая страсць (Да 80-годдзя з дня нараджэння Віталія Андрэевіча Сербенты)
Навуменка І.Я. Палымяны паэт і вучоны (Да 70-годдзя з дня нараджэння П.Ф. Глебкі)

КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Літвіноўскі І.А., Сідарцоў У.Н. На шляху да перамогі сацыялізма
Пацяружа І.І., Саркісава Э.А. Карысная работа, прысвечаная крытыцы буржуазнага права

ХРОНІКА
Агіевіч У.У. Актуальныя праблемы ідэйна-маральнага выхавання моладзі і сучаснасць
Сакевіч І.У. Гадавы агульны сход Акадэміі навук БССР