Ткачоў, М.А. Замкі і людзі
Апублікавана admin на сер, 26/03/2014 - 22:20Кніга: Ткачоў, М.А. Замкі і людзі / М.А. Ткачоў. — Мінск: Навука і тэхніка, 1991. — 184 с.; іл.
Характарыстыка: Сярэднявечная Беларусь была «краінай замкаў». Умацаваныя гарады і мястэчкі, якія прымалі навакольнае насельніцтва ў час небяспекі, густой сеткай пакрывалі беларускія землі і стаялі праз кожныя 20–30 км. У кожным замку, феадальным горадзе і мястэчку былі арсеналы, меліся вайсковыя апалчэнні. Кніга Міхася Аляксандравіча Ткачова прысвечана гісторыі ваеннай справы прыватнаўладальніцкіх паселішчаў Беларусі XIV–XVIII стст.