Археалогія

Крывальцэвіч, М.М. Азярное 1 — паселішча эпохі бронзы на поўначы Палесся — (Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 1999. — № 2)

Крывальцэвіч М.М. Азярное 1 - паселішча эпохі бронзы на поўначы Палесся Матэрыялы па археалогіі Беларусі № 2Кніга: Крывальцэвіч, М.М. Азярное 1 — паселішча эпохі бронзы на поўначы Палесся / М.М. Крывальцэвіч. — Мінск : Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 1999. — 108 с. ; іл. — (Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 1999. — № 2)

Характарыстыка: «Матэрыялы па археалогіі Беларусі» — перыядычнае выданне Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Першы выпуск МАБа выйшаў у 1957 г., пасля чаго выданне спынілася. Серыя была адноўлена ў 1999 г. У яе межах выходзяць як зборнікі навуковых артыкулаў, так і манаграфіі, прысвечаныя розным праблемам археалагічнага вывучэння Беларусі. У № 2 «Матэрыялаў па археалогіі Беларусі» публікуецца манаграфія М.М. Крывальцэвіча «Азярное 1 — паселішча эпохі бронзы на поўначы Палесся». У манаграфіі прадстаўлены агульныя звесткі аб паселішчы Азярное 1, уключаючы месцазнаходжанне помніка, апісанне яго стратыграфіі і планіграфіі, аналіз керамічнага матэрыялу і каменных вырабаў, археалагічная і гістарычная інтэрпрэтацыя знаходак. Манаграфія ўтрымлівае інфарматыўныя дадаткі, што змяшчаюць мінералага-петраграфічнае апісанне фрагментаў керамікі, іх датаванне па С14 і вынікі спорава-пылковага аналізу.

Шаблюк, В.У. Сельскія паселішчы Верхняга Панямоння XIV–XVIII стст.

Шаблюк В.У. Сельскія паселішчы Верхняга ПанямонняКніга: Шаблюк, В. У. Сельскія паселішчы Верхняга Панямоння XIV–XVIII стст. / В. У. Шаблюк. — Мінск : Беларуская навука, 1996. — 119 с. ; іл.

Анатацыя: Кніга беларускага археолага Валерыя Уладзіміравіча Шаблюка прысвечана гісторыі сельскіх паселішчаў Верхняга Панямоння XIV–XVIII стст.: вёсак, засценкащ, двароў феадалаў. Упершыню прыведзены матэрыялы раскопак населеных пунктаў гэтых катэгорый. Разам з археалагічнымі матэрыяламі аўтар шырока выкарыстоўвае звесткі пісьмовых крыніц, у тым ліку архіўныя дакументы. Даецца характарыстыка тэрыторыі і насельніцтва Верхняга Панямоння акрэсленага перыяду, тыпы, памеры і планіроўка сельскіх паселішчаў, гаспадарчыя заняткі і матэрыяльная культура насельніцтва.

Краўцэвіч, А. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV–XVIII стст.

Краўцэвіч А. Гарады і замкі Беларускага ПанямонняКніга: Краўцэвіч, А. К. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV–XVIII стст.: планіроўка, культурны слой / А. К. Краўцэвіч. — Мінск : Навука і тэхніка, 1991. — 171 с. ; іл.

Характарыстыка: На аснове матэрыялаў археалагічных раскопак Алесь Краўцэвіч разглядае праблемы і заканамернасці развіцця гістарычнай планіроўкі, фарміраванне культурнага слою гарадоў і мястэчак Беларускага Панямоння: Гродна, Навагрудка, Ваўкавыска, Слоніма, Ліды, Ашмянаў, Міра, Гальшанаў, Любчы.

Звяруга, Я.Г. Беларускае Павілле ў жалезным веку і раннім сярэднявякоўі

Звяруга Я.Г. Беларускае Павілле ў жалезным веку і раннім сярэднявякоўі Матэрыялы па археалогіі Беларусі вып. 10Кніга: Звяруга, Я. Г. Беларускае Павілле ў жалезным веку і раннім сярэднявякоўі / Я. Г. Звяруга. — Мінск : Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 2005. — 174 с. ; іл. (Матэрыялы па археологіі Беларусі. — Мінск, 2005. — Вып. 10).

Характарыстыка: У 10-м выпуску «Матэрыялаў па археалогіі Беларусі» публікуецца манаграфія Я.Г. Звяругі «Беларускае Павілле ў жалезным веку і раннім сярэдневякоўі». У манаграфіі прадстаўлены матэрыялы даследаванняў аўтара на тэрыторыі Беларускага Павілля. Прыведзены даныя розных археалагічных культур (штрыхаванай керамікі, банцараўскай, усходнелітоўскіх курганоў; славянскія помнікі ранняга сярэдневякоўя). На аснове прадстаўленых матэрыялаў даецца рэканструкцыя жыцця насельніцтва азначанай тэрыторыі на працягу больш чым двух тысячагоддзяў.

Ткачоў, М.А. Замкі і людзі

Ткачоў М.А. Замкі і людзіКніга: Ткачоў, М. А. Замкі і людзі / М. А. Ткачоў. — Мінск : Навука і тэхніка, 1991. — 184 с. ; іл.

Характарыстыка: Сярэднявечная Беларусь была «краінай замкаў». Умацаваныя гарады і мястэчкі, якія прымалі навакольнае насельніцтва ў час небяспекі, густой сеткай пакрывалі беларускія землі і стаялі праз кожныя 20–30 км. У кожным замку, феадальным горадзе і мястэчку былі арсеналы, меліся вайсковыя апалчэнні. Кніга Міхася Аляксандравіча Ткачова прысвечана гісторыі ваеннай справы прыватнаўладальніцкіх паселішчаў Беларусі XIV–XVIII стст.

Дук, Д.У. Полацк і палачане (IX–XVIII стст.)

Дук Д.У. Полацк і палачане IX–XVIII стст.Кніга: Дук, Д.У. Полацк і палачане (IX–XVIII стст.) / Д. У. Дук. — Наваполацк: ПДУ, 2010. — 180 с.; іл.

Анатацыя: Манаграфія Дзяніса Уладзіміравіча Дука прысвечана гісторыі Полацка ІХ–XVIII стст. У кнізе абагульняюцца вынікіархеалагічных раскопак у г. Полацку у 1928–2010 гг. На падставе шырокага кола археалагічных, пісьмовых, картаграфічных і выяўленчых крыніц аўтар робіць рэканструкцыю сацыяльнай і тапаграфічнай прасторы самага старажытнага горада Беларусі. Падрабязна разгледжана гісторыя фарміравання горадаўтваральных структур Полацка (дзяцінца, замкаў, пасадаў). Прыводзіцца аналіз развіцця рамёстваў і гандлю ў Полацку. Прадстаўлена вялікая колькасць малюнкаў, планаў Полацка і табліц з апісаннем нерухомай маёмасці палачан.

Хозераў, І.М. Да пытаньня аб Спасаўскай царкве ў Полацку

Хозераў І.М. Да пытаньня аб Спасаўскай царкве ў ПолацкуКніга: Хозераў, І. М. Да пытаньня аб Спасаўскай царкве ў Полацку / І. М. Хозераў // Гістарычна-археалагічны зборнік — Менск, 1927. — Вып. 1. — С. 270–292.

Анатацыя: Артыкул гісторыка архітэктуры Івана Макаравіча Хозерава прысвечаны Спаса-Праабражэнскай царкве ў Полацку — самай старажытнай мураванай пабудове, што захавалася практычна ў нязменным выглядзе з ХІІ ст. Разглядаюцца пытанні рэканструкцыі першапачатковага выгляду будынка і тыпалагічныя сувязі з іншымі культавымі будынкамі тагачаснай ўсходнеславянскай архітэктуры.

Фармат: Djvu.

Памер: 3,5 MB.

Старонкі