Археалогія

Дубицкая, Н.Н. Керамическое производство Белорусского Поднепровья в VIII в. до н.э. — V в. н.э. — (Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2002. — № 4)

Дубицкая, Н.Н. Керамическое производство Белорусского Поднепровья Матэрыялы па археалогіі Беларусі № 4Кніга: Дубицкая, Н.Н. Керамическое производство Белорусского Поднепровья в VIII в. до н.э. — V в. н.э. / Н.Н. Дубицкая. — Минск : Институт истории НАН Беларуси, 2002. — 190 с. ; ил. — (Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2002. — № 4)

Характарыстыка: «Матэрыялы па археалогіі Беларусі» — перыядычнае выданне Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Першы выпуск МАБа пабачыў свет у 1957 г., пасля чаго выданне спынілася. Серыю аднавілі ў 1999 г. У яе межах выходзяць як зборнікі навуковых артыкулаў, так і цэлыя манаграфіі, прысвечаныя розным праблемам археалагічнага вывучэння Беларусі. У № 4 «Матэрыялаў па археалогіі Беларусі» публікуецца манаграфія Н.М. Дубіцкай «Керамическое производство Белорусского Поднепровья в VIII в. до н.э. — V в. н.э.».

Піваварчык, С.А., Семянчук, Г.М. Археалогія Беларусі: У 2 ч. Ч. 1: Ад палеаліту да ранняга сярэднявечча

Піваварчык С.А. Семянчук Г.М. Археалогія Беларусі у 2 ч. Ч. 1. Ад палеаліту да ранняга сярэднявеччаКніга: Піваварчык, С.А. Археалогія Беларусі : У 2 ч. Ч. 1. Ад палеаліту да ранняга сярэднявечча. Навучальны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці Г 05 06 — «Гісторыя» / С.А. Піваварчык, Г.М Семянчук. — Гродна : ГрДУ імя Янкі Купалы, 1996. — 136 с. ; іл.

Характарыстыка: Грунтоўны дапаможнік, створаны гродзенскімі археолагамі С.А. Піваварчыкам і Г.М. Семянчуком. У кнізе паказана развіццё матэрыяльнай культуры ў гісторыі насельніцтва Беларусі ад эпохі палеаліту да ранняга сярэднявечча. Дана характарыстыка асобных археалагічных культур з улікам новых адкрыццяў беларускіх даследчыкаў.

Крывальцэвіч, М.М. Азярное 1 — паселішча эпохі бронзы на поўначы Палесся — (Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 1999. — № 2)

Крывальцэвіч М.М. Азярное 1 - паселішча эпохі бронзы на поўначы Палесся Матэрыялы па археалогіі Беларусі № 2Кніга: Крывальцэвіч, М.М. Азярное 1 — паселішча эпохі бронзы на поўначы Палесся / М.М. Крывальцэвіч. — Мінск : Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 1999. — 108 с. ; іл. — (Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 1999. — № 2)

Характарыстыка: «Матэрыялы па археалогіі Беларусі» — перыядычнае выданне Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Першы выпуск МАБа выйшаў у 1957 г., пасля чаго выданне спынілася. Серыя была адноўлена ў 1999 г. У яе межах выходзяць як зборнікі навуковых артыкулаў, так і манаграфіі, прысвечаныя розным праблемам археалагічнага вывучэння Беларусі. У № 2 «Матэрыялаў па археалогіі Беларусі» публікуецца манаграфія М.М. Крывальцэвіча «Азярное 1 — паселішча эпохі бронзы на поўначы Палесся». У манаграфіі прадстаўлены агульныя звесткі аб паселішчы Азярное 1, уключаючы месцазнаходжанне помніка, апісанне яго стратыграфіі і планіграфіі, аналіз керамічнага матэрыялу і каменных вырабаў, археалагічная і гістарычная інтэрпрэтацыя знаходак. Манаграфія ўтрымлівае інфарматыўныя дадаткі, што змяшчаюць мінералага-петраграфічнае апісанне фрагментаў керамікі, іх датаванне па С14 і вынікі спорава-пылковага аналізу.

Шаблюк, В.У. Сельскія паселішчы Верхняга Панямоння XIV–XVIII стст.

Шаблюк В.У. Сельскія паселішчы Верхняга ПанямонняКніга: Шаблюк, В.У. Сельскія паселішчы Верхняга Панямоння XIV–XVIII стст. / В.У. Шаблюк. — Мінск: Беларуская навука, 1996. — 119 с.; іл.

Анатацыя: Кніга беларускага археолага Валерыя Уладзіміравіча Шаблюка прысвечана гісторыі сельскіх паселішчаў Верхняга Панямоння XIV–XVIII стст.: вёсак, засценкащ, двароў феадалаў. Упершыню прыведзены матэрыялы раскопак населеных пунктаў гэтых катэгорый. Разам з археалагічнымі матэрыяламі аўтар шырока выкарыстоўвае звесткі пісьмовых крыніц, у тым ліку архіўныя дакументы. Даецца характарыстыка тэрыторыі і насельніцтва Верхняга Панямоння акрэсленага перыяду, тыпы, памеры і планіроўка сельскіх паселішчаў, гаспадарчыя заняткі і матэрыяльная культура насельніцтва.

Краўцэвіч, А. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV–XVIII стст.

Краўцэвіч А. Гарады і замкі Беларускага ПанямонняКніга: Краўцэвіч, А. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV–XVIII стст.: планіроўка, культурны слой / А.К. Краўцэвіч. — Мінск: Навука і тэхніка, 1991. — 171 с.; іл.

Характарыстыка: На аснове матэрыялаў археалагічных раскопак Алесь Краўцэвіч разглядае праблемы і заканамернасці развіцця гістарычнай планіроўкі, фарміраванне культурнага слою гарадоў і мястэчак Беларускага Панямоння: Гродна, Навагрудка, Ваўкавыска, Слоніма, Ліды, Ашмянаў, Міра, Гальшанаў, Любчы.

Звяруга, Я.Г. Беларускае Павілле у жалезным веку і раннім сярэднявякоўі

Звяруга Я.Г. Беларускае Павілле у жалезным веку і раннім сярэднявякоўі Матэрыялы па археалогіі Беларусі вып. 10Кніга: Звяруга, Я.Г. Беларускае Павілле у жалезным веку і раннім сярэднявякоўі / Я.Г. Звяруга. — Мінск: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 2005. — 174 с.; іл. (Матэрыялы па археологіі Беларусі. — 2005. — Вып. 10).

Характарыстыка: У 10-м выпуску «Матэрыялаў па археалогіі Беларусі» публікуецца манаграфія Я.Г. Звяругі «Беларускае Павілле ў жалезным веку і раннім сярэдневякоўі». У манаграфіі прадстаўлены матэрыялы даследаванняў аўтара на тэрыторыі Беларускага Павілля. Прыведзены даныя розных археалагічных культур (штрыхаванай керамікі, банцараўскай, усходнелітоўскіх курганоў; славянскія помнікі ранняга сярэдневякоўя). На аснове прадстаўленых матэрыялаў даецца рэканструкцыя жыцця насельніцтва азначанай тэрыторыі на працягу больш чым двух тысячагоддзяў.

Ткачоў, М.А. Замкі і людзі

Ткачоў М.А. Замкі і людзіКніга: Ткачоў, М.А. Замкі і людзі / М.А. Ткачоў. — Мінск: Навука і тэхніка, 1991. — 184 с.; іл.

Характарыстыка: Сярэднявечная Беларусь была «краінай замкаў». Умацаваныя гарады і мястэчкі, якія прымалі навакольнае насельніцтва ў час небяспекі, густой сеткай пакрывалі беларускія землі і стаялі праз кожныя 20–30 км. У кожным замку, феадальным горадзе і мястэчку былі арсеналы, меліся вайсковыя апалчэнні. Кніга Міхася Аляксандравіча Ткачова прысвечана гісторыі ваеннай справы прыватнаўладальніцкіх паселішчаў Беларусі XIV–XVIII стст.

Старонкі