Археалогія

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласцьКніга: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Мінск: БелСЭ, 1986. — 371 с.; іл.

Характарыстыка: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — афіцыйнае выданне, якое ўключае спіс і кароткую характарыстыку помнікаў археалогіі, гісторыі, архітэктуры, манументальнага мастацтва, узятых пад ахову ў БССР. У том, прысвечаны Гродзенскай вобласці, уключаны помнікі г. Гродна і Гродзенскага раёна, а таксама Астравецкага, Ашмянскага, Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага, Мастоўскага, Навагрудскага, Свіслацкага, Слонімскага, Смаргонскага і Шчучынскага раёнаў. Асобныя раздзелы прысвечаны бібліятэкам, музеям і архівам Гродзенскай вобласці. У канцы тома змешчаны імянны, геаграфічны і храналагічны паказальнікі.

Фармат: Pdf.

Памер: 86,5 MB.

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласцьКніга: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. — Мінск: БелСЭ, 1985. — 383 с.; іл.

Характарыстыка: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — пералік і сціслая характарыстыка помнікаў археалогіі, гісторыі, архітэктуры, манументальнага і дэкаратыўна-манументальнага мастацтва, узятых пад ахову ў БССР. У том, што прысвечаны Гомельскай вобласці, увайшлі помнікі г. Гомеля і Гомельскага раёна, а таксама астатніх раёнаў Гомельшчыны: Акцябрскага, Брагінскага, Буда-Кашалёўскага, Веткаўскага, Добрушскага, Ельскага, Жлобінскага, Жыткавіцкага, Калінкавіцкага, Кармянскага, Лельчыцкага, Лоеўскага, Мазырскага, Нараўлянскага, Петрыкаўскага, Рагачоўскага, Светлагорскага, Хойніцкага, Чачэрскага. Том таксама ўключае раздзелы, прысвечаныя бібліятэкам, архівам і музеям Гомельскай вобласці. У канцы змешчаны імянны, геаграфічны і храналагічны паказальнікі.

Фармат: Pdf.

Памер: 94,9 MB.

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласцьКніга: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Мінск: БелСЭ, 1986. — 408 с.; іл.

Характарыстыка: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — спіс помнікаў археалогіі, архітэктуры, манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, гісторыі, узятых пад ахову у Беларускай ССР. У том, прысвечаны Магілёўскай вобласці, увайшлі помнікі г. Магілёва і Магілёўскага раёна, а таксама Асіповіцкага, Бабруйскага, Быхаўскага, Бялыніцкага, Глускага, Горацкага, Касцюковіцкага, Кіраўскага, Клімавіцкага, Клічаўскага, Краснапольскага, Круглянскага, Крычаўскага, Мсціслаўскага, Слаўгарадскага, Хоцімскага, Чавускага, Чэрыкаўскага, Шклоўскага раёнаў. Асобныя раздзелы прысвечаны бібліятэкам, архівам і музеям Магілёўскай вобласці. Том утрымлівае імянны, геаграфічны і храналагічны паказальнікі.

Фармат: Pdf.

Памер: 103,7 MB.

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кн. 2

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі Мінская вобласць кн. 2Кніга: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кн. 2. — Мінск: БелСЭ, 1987. — 308 с.; іл.

Характарыстыка: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — афіцыйны дакумент, спіс узятых пад ахову помнікаў. У другую кнігу тома, прысвечанага Мінскай вобласці, увайшлі помнікі Маладзечанскага, Мінскага, Мядзельскага, Нясвіжскага, Пухавіцкага, Салігорскага, Слуцкага, Смалявіцкага, Старадарожскага, Стаўбцоўскага, Уздзенскага і Чэрвеньскага раёнаў. Улічаны помнікі археалогіі, гісторыі, архітэктуры, манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Кожнаму помніку прысвечаны артыкул з характарыстыкай яго гістарычнай і мастацкай каштоўнасці.

Фармат: Pdf.

Памер: 88,9 MB.

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кн. 1

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі Мінская вобласць кн. 1Кніга: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кн. 1. — Мінск: БелСЭ, 1987. — 284 с.; іл.

Характарыстыка: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — шматтомнае выданне, якое ўключае ўзятыя пад ахову помнікі. Гэтыя кнігі з'яўляюцца афіцыйным дакументам. У першую кнігу тома, прысвечанага Мінскай вобласці, увайшлі помнікі Барысаўскага, Бярэзінскага, Валожынскага, Вілейскага, Дзяржынскага, Капыльскага, Клецкага, Крупскага, Лагойскага і Любанскага раёнаў. У Збор уключаны помнікі археалогіі, гісторыі, архітэктуры, манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Кожнаму помніку прысвечаны артыкул, у якім дадзена характарыстыка яго гістарычнай і мастацкай каштоўнасці.

Фармат: Pdf.

Памер: 71,3 MB.

Чараўко В.У. Археалагічныя даследаванні на курганна-жальнічным могільніку каля в. Бірулі Докшыцкага раёна ў 2011 г.

Чараўко В.У. Археалагічныя даследаванні на курганна-жальнічным могільніку каля в. Бірулі Докшыцкага раёна ў 2011 г.Артыкул: Чараўко, В.У. Археалагічныя даследаванні на курганна-жальнічным могільніку каля в. Бірулі Докшыцкага раёна ў 2011 г. / В.У. Чараўко // Віцебскія старажытнасці: матэрыялы навуковых канферэнцый / Рэдкал.: Г.У. Савіцкі [і інш.]. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка, 2013. — С. 24-25.

Анатацыя: У 2011 г. археалагічны атрад Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіў даследаванні на тэрыторыі курганна-жальнічнага могільніка каля в. Бірулі Докшыцкага раёна. Першым, верагодна, было зроблена пахаванне 5, якое датуецца на падставе знаходкі завушніц XIV — пачаткам XVI ст. Пахаванні 1–4 маглі быць зроблены пасля пэўнага прамежка часу, улічваючы арыентыроўку касцякоў, адрозную ад арыентыроўкі шкілета пахавання 5. У далейшым былі зроблены пахаванні, упушчаныя ў насып кургана, прымыкаючага да шурфа з паўночнага ўсходу.

Чараўко В.У. Праблема датавання познесярэднявечных грунтовых пахаванняў на курганна-жальнічным могільніку каля в. Бірулі Докшыцкага раёна (па матэрыялах даследаванняў 2011 г.)

Чараўко В.У. Праблема датавання пахаванняў на могільніку БіруліАртыкул: Чараўко, В.У. Праблема датавання познесярэднявечных грунтовых пахаванняў на курганна-жальнічным могільніку каля в. Бірулі Докшыцкага раёна (па матэрыялах даследаванняў 2011 г.) / В.У. Чараўко // Полацкі музейны штогоднік (зборнік навуковых артыкулаў за 2011 г.) / уклад. Т. А. Джумантаева, І. П. Воднева, С. В. Нікалаева. — Полацк: НПГКМЗ, 2012. — С. 356–362.

Анатацыя: У 2011 г. археалагічны атрад Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіў даследаванні на тэрыторыі курганна-жальнічнага могільніка каля в. Бірулі Докшыцкага раёна. Могільнік пачаў існаванне ў Х ст. і ўяўляе сабой комплекс розначасовых пахаванняў. Курганныя пахаванні могільніка на працягу шэрага гадоў вывучаюцца А.В. Вайцяховічам. Прадметам нашага даследавання сталі грунтовыя магілы, пазначаныя каменнымі канструкцыямі. Было даследавана пяць пахаванняў. Адно з іх утрымлівала інвентар — завушніцы ў выглядзе кола з трыма стрыжнямі. Завушніцы датуюцца XIV — пачаткам XVI ст.

Старонкі