Археалогія

Хозераў, І.М. Полацкае будаўніцтва старадаўняга перыяду

Хозераў І.М. Полацкае будаўніцтва старадаўняга перыядуКніга: Хозераў, І. М. Полацкае будаўніцтва старадаўняга перыяду / І. М. Хозераў. — М.а.: в.а., г.а. — 21 с. ; іл. — (Адбітак са зборніка «Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва»).

Анатацыя: Асобны адбітак артыкула гісторыка архітэктуры Івана Макаравіча Хозерава прысвечаны Сафійскаму сабору ў Полацку — першаму манументальнаму будынку ў Беларусі. Аўтар параўноўвае план і канструктыўныя адметнасці Полацкай Сафіі і іншых храмаў, аналізуе тэхніку кладкі. І.М. Хозераў робіць выснову аб тым, што візантыйскія каноны храмавага будаўніцтва ў значнай ступені прыстасоўваліся да мясцовых умоў, чым тлумачацца адрозненні ў архітэктуры Сафійскіх сабораў у Полацку, Кіеве і Ноўгарадзе.

Адбітак зроблены са зборніка Запіскі аддзела гуманітарных навук БАН. Кн. 6. Працы камісіі гісторыі мастацтва. Т. 1, сш. 1. — Мінск, 1928.

Фармат: Djvu.

Памер: 3,5 MB.

Чарняўскі, М.М. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі

Чарняўскі М.М. Бронзавы век на тэрыторыі БеларусіКніга: Чарняўскі, М. М. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі / М. М. Чарняўскі. — Мінск : Народная асвета, 1981. — 64 с. ; іл.

Анатацыя: Кніга Міхаіла Міхайлавіча Чарняўскага у даступнай форме апавядае аб першабытнаабшчынным ладзе на тэрыторыі Беларусі ў эпоху з'яўлення першых металічных прылад працы. Бронзавы век адзначаны шырокім распаўсюджваннем земляробства і жывёлагадоўлі. Аўтарам разглядаюцца такія пытанні, як атрыманне бронзы і тэхналогія выплаўкі металічных рэчаў, выраб каменных прылад працы ў бронзавым веку, суадносіны вытвараючай і спажывецкай гаспадарак, а таксама грамадскі лад і светапогляд тагачаснага насельніцтва Беларусі.

Фармат: Djvu.

Памер: 4,41 MB.

Штыхаў, Г.В. Крывічы

Штыхаў, Г.В. КрывічыКніга: Штыхаў, Г. В. Крывічы: Па матэрыялах раскопак курганоў у Паўночнай Беларусі / Г. В. Штыхаў. — Мінск : Навука і тэхніка, 1992. — 191 с. ; іл.

Анатацыя: Манаграфія вядомага археолага Г.В. Штыхава прысвечана даследаванню працэса фарміравання і гісторыі крывічоў — раннесярэднявечнай этнічнай супольнасці. Асноўнай крыніцай даследавання з’яўляюцца матэрыялы раскопак курганных могільнікаў VI–XIII стст. у паўночнай частцы Беларусі (тэрыторыя былога Полацкага княства).

Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. Т. 2

Археалогія Беларусі энцыклапедыя Т. 2Кніга: Археалогія Беларусі : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. Л — Я / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 2011. — 464 с.; іл.

Анатацыя: Энцыклапедыя «Археалогія Беларусі» стала значна перапрацаваным выданнем аднатомніка «Археалогія і нумізматыка Беларусі». Энцыклапедыя ўтрымлівае інфармацыю аб існаваўшых на тэрыторыі Беларусі і суседніх краін археалагічных культурах; стаянках, паселішчах, гарадзішчах, селішчах, могільніках, свяцілішчах ды іншых тыпах археалагічных помнікаў; сярэднявечных замках, храмах, палацах, даследаваных археолагамі; унікальных творах першабытнага мастацтва і рэчах матэрыяльнай культуры. Выданне багата ілюстравана.

Другі том энцыклапедыі «Археалогія Беларусі» змяшчае артыкулы на літары Л — Я.

Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. Т. 1

Археалогія Беларусі энцыклапедыя Т. 1Кніга: Археалогія Беларусі : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 2009. — 496 с. ; іл.

Анатацыя: Двухтомная энцыклапедыя «Археалогія Беларусі» змяшчае інфармацыю аб археалагічных культурах, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі і суседніх краін, археалагічныя помнікі (стаянкі, паселішчы, гарадзішчы, селішчы, могільнікі, свяцілішчы і іншыя), а таксама даследаваныя археолагамі помнікі архітэктуры сярэднявечча (мураваныя замкі, храмы, палацы і іншыя), унікальныя творы першабытнага мастацтва, рэчы матэрыяльнай культуры. Кніга багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі фотаздымкамі, картамі, планамі, схемамі. Папярэднікам выдання можна лічыць аднатомнік «Археалогія і нумізматыка Беларусі», выдадзены ў 1993 г.

Першы том энцыклапедыі «Археалогія Беларусі» змяшчае артыкулы на літары А — К.

Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя

Археалогія і нумізматыка Беларусі энцыклапедыяКніга: Археалогія і нумізматыка Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: В. В. Гетаў [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 1993. — 702 с. ; іл.

Анатацыя: Аднатомную энцыклапедыю «Археалогія і нумізматыка Беларусі» 1993 года выдання можна лічыць працягам энцыклапедычнага даведніка «Археалогія, нумізматыка і геральдыка Беларусі», які пабачыў свет у 1979 г. «Археалогія і нумізматыка Беларусі» адлюстравала навуковыя адкрыцці, якія былі зроблены за папярэднія гады. Энцыклапедыя ўключыла амаль 2,5 тысячы артыкулаў, вялікую колькасць каляровых і чорна-белых фотаздымкаў, карт, планаў і схем.

Пераважная большасць артыкулаў прысвечана археалогіі. У іх дана характарыстыка археалагічным культурам, што існавалі на Беларусі. Улічаны такія тыпы археалагічных помнікаў, як стаянкі, паселішчы, гарадзішчы, селішчы, могільнікі, свяцілішчы і іншыя. Не абыйдзены ўвагай помнікі архітэктуры ранняга сярэднявечча: мураваныя храмы, замкі, палацы, — а таксама прадметы матэрыяльнай культуры і ўнікальныя творы першабытнага мастацтва. Больш за 400 артыкулаў прысвечаны розным аспектам нумізматыкі. У іх прадстаўлена грунтоўная інфармацыя па ўсіх пытаннях манетнай справы.

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. МінскКніга: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск. — Мінск: БелСЭ, 1988. — 333 с.; іл.

Характарыстыка: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — афіцыйны дакумент, які ўключае помнікі, якія былі ўзяты або павінны былі быць узяты пад дзяржаўную ахову. У том, прысвечаны г. Мінску, увайшлі артыкулы пра помнікі археалогіі, архітэктуры, гісторыі, манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Асобныя раздзелы прысвечаны бібліятэкам, музеям і архівам Мінска. У канцы тома даны імянны, геаграфічны і храналагічны паказальнікі.

Фармат: Pdf.

Памер: 98,3 MB.

Старонкі