Археалогія

Чараўко, В.У. Археалагічнае вывучэнне грунтовых пахаванняў XVI–XVIII стагоддзяў на могільніку каля в. Клешчыно Бешанковіцкага раёна ў 2013 г.

Чараўко В.У. Археалагічнае вывучэнне грунтовых пахаванняў XVI–XVIII стагоддзяў на могільніку каля в. Клешчыно Бешанковіцкага раёна ў 2013 г.Артыкул: Чараўко, В.У. Археалагічнае вывучэнне грунтовых пахаванняў XVI–XVIII стагоддзяў на могільніку каля в. Клешчыно Бешанковіцкага раёна ў 2013 годзе / В.У. Чараўко // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. — 2015. — № 9. — С. 84–89.

Анатацыя: Артыкул прысвечаны апісанню археалагічных раскопак на грунтовым могільніку каля в. Клешчыно Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ў 2013 г. Мэтай раскопак было вывучэнне пахавальных помнікаў XIV–XVIII стст. Плошча шурфа склала 21 м2. Было даследавана 5 пахавальных комплексаў. Адзін пахавальны комплекс быў абазначаны каменнай абкладкай магілы па перыметры з вялікімі камянямі ў галавах/нагах пахавання, тры маркіраваліся валунамі ў галавах/нагах пахавання, адно пахаванне не мела каменных канструкцый. Касцякі арыентаваны галавой на захад з невялікімі адхіленнямі да поўначы і поўдня. Выяўлены інвентар (фрагменты керамікі) дае магчымасць датаваць пахаванні XVI–XVIII стст.

Чараўко, В.У. Археалагічныя раскопкі на могільніку каля в. Івесь Глыбоцкага раёна ў 2012 г.

Чараўко В.У. Археалагічныя раскопкі на могільніку каля в. Івесь Глыбоцкага раёна ў 2012 г.Артыкул: Чараўко, В.У. Археалагічныя раскопкі на могільніку каля в. Івесь Глыбоцкага раёна ў 2012 г. / В.У. Чараўко // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2014. — Вып. 25.— С. 382–389.

Анатацыя: Артыкул прысвечаны апісанню археалагічных раскопак на грунтовым могільніку каля в. Івесь Глыбоцкага раёна ў 2012 г. Мэтай раскопак быў працяг вывучэння пахавальных помнікаў, пачатага ў 2010 г. Было закладзена 2 раскопа, якія прымыкалі да шурфоў 2010 і 2011 гг. Было даследавана 5 пахаванняў, у т.л. 3 жаночых, 1 мужчынскае і 1 дзіцячае. Чатыры пахавальных комплекса былі абазначаны каменнымі надмагіллямі, адно пахаванне не мела ніякіх надмагільных канструкцый на ўзроўні дзённай паверхні. Касцякі арыентаваны галавой на захад з невялікімі адхіленнямі да поўначы і поўдня. Выяўлены пахавальны і памінальны інвентар (пярсцёнак, фрагменты керамікі) дае магчымасць датаваць пахаванні XIV–XVI стст.

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласцьКніга: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. — Мінск: БелСЭ, 1984. — 368 с.; іл.

Характарыстыка: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — спіс узятых пад ахову помнікаў, які мае статус афіцыйнага дакумента. Прапануемы том прысвечаны помнікам Брэсцкай вобласці. Пасля выпуска «Збора» ў сямі тамах (васьмі кнігах) пачалося яго перавыданне ў дапрацаваным дапоўненым выглядзе на рускай мове. З распадам СССР перавыданне было спынена. Першы і адзіны том рускамоўнага выдання быў прысвечаны Брэсцкай вобласці, выйшаў у 1990 г. і таксама прадстаўлены на сайце.

У першы том «Збора помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» ўвайшлі помнікі г. Брэста, а таксама Баранавіцкага, Бярозаўскага, Брэсцкага, Ганцавіцкага, Драгічынскага, Жабінскаўскага, Іванаўскага, Івацэвіцкага, Камянецкага, Кобрынскага, Лунінецкага, Ляхавіцкага, Маларыцкага, Пінскага, Пружанскага, Столінскага раёнаў. Улічаны помнікі археалогіі, гісторыі, архітэктуры, манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Кожнаму помніку прысвечаны артыкул з характарыстыкай яго гістарычнай і мастацкай каштоўнасці. Акрамя таго, выданне ўключае спіс бібліятэк, музеяў і архіваў Брэсцкай вобласці і імянны, геаграфічны і храналагічны паказальнікі.

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьКніга: Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — 684 с. ; іл.

Характарыстыка: У 1984–1988 гг. у БССР было ажыццёўлена выданне «Збора помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». На працягу наступных гадоў спісы помнікаў гісторыі і культуры рэспубліканскага і мясцовага значэння папаўняліся, што абумовіла падрыхтоўку прапануемага выдання. «Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь» 2009 г. выдання ўключае помнікі археалогіі, архітэктуры, гісторыі, горадабудаўніцтва, мастацтва, а таксама матэрыяльныя рухомыя аб’екты і нематэрыяльныя праяўленні творчасці, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Звесткі па гісторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый «0», «1» і «2» дапоўнены здымкамі, апісаннем і кароткай гістарычнай даведкай. У даведніку ўтрымліваецца больш за 800 фотаздымкаў.

Страчаная спадчына

Страчаная спадчынаКніга: Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь [і інш.] ; уклад. Т. В. Габрусь. — Мінск : Беларусь, 2003. — 351 с. ; іл.

Характарыстыка: Адной з самых важных частак матэрыяльнай і духоўнай спадчыны кожнага народа з’яўляецца манументальнае дойлідства. У адрозненне ад іншых набыткаў нацыянальнай культуры архітэктурныя помнікі нельга адарваць ад роднай зямлі, вывезці, схаваць у чужых сховішчах. Архітэктурны помнік можна толькі знішчыць, зруйнаваць дашчэнту, не пакінуць слядоў, і такім чынам збядніць гістарычную памяць народа. Са стагоддзя ў стагоддзе рабілася гэта на зямлі беларускай. Ніводзін з еўрапейскіх народаў не панёс большых страт сваёй гістарычнай і мастацкай спадчыны, як беларускі. Край, што знаходзіўся на мяжы заходне- і ўсходнееўрапейскіх культурных арэалаў, паміж моцных і прагных суседніх дзяржаў, пастаянна з’яўляўся аб’ектам палітычнай і ідэалагічнай экспансіі, а вельмі часта і ваеннай агрэсіі.

Дубицкая, Н.Н. Керамическое производство Белорусского Поднепровья в VIII в. до н.э. — V в. н.э. — (Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2002. — № 4)

Дубицкая, Н.Н. Керамическое производство Белорусского Поднепровья Матэрыялы па археалогіі Беларусі № 4Кніга: Дубицкая, Н.Н. Керамическое производство Белорусского Поднепровья в VIII в. до н.э. — V в. н.э. / Н.Н. Дубицкая. — Минск : Институт истории НАН Беларуси, 2002. — 190 с. ; ил. — (Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2002. — № 4)

Характарыстыка: «Матэрыялы па археалогіі Беларусі» — перыядычнае выданне Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Першы выпуск МАБа пабачыў свет у 1957 г., пасля чаго выданне спынілася. Серыю аднавілі ў 1999 г. У яе межах выходзяць як зборнікі навуковых артыкулаў, так і цэлыя манаграфіі, прысвечаныя розным праблемам археалагічнага вывучэння Беларусі. У № 4 «Матэрыялаў па археалогіі Беларусі» публікуецца манаграфія Н.М. Дубіцкай «Керамическое производство Белорусского Поднепровья в VIII в. до н.э. — V в. н.э.».

Піваварчык, С.А., Семянчук, Г.М. Археалогія Беларусі: У 2 ч. Ч. 1: Ад палеаліту да ранняга сярэднявечча

Піваварчык С.А. Семянчук Г.М. Археалогія Беларусі у 2 ч. Ч. 1. Ад палеаліту да ранняга сярэднявеччаКніга: Піваварчык, С.А. Археалогія Беларусі : у 2 ч. Ч. 1. Ад палеаліту да ранняга сярэднявечча. Навучальны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці Г 05 06 — «Гісторыя» / С. А. Піваварчык, Г. М Семянчук. — Гродна : ГрДУ імя Янкі Купалы, 1996. — 136 с. ; іл.

Характарыстыка: Грунтоўны дапаможнік, створаны гродзенскімі археолагамі С.А. Піваварчыкам і Г.М. Семянчуком. У кнізе паказана развіццё матэрыяльнай культуры ў гісторыі насельніцтва Беларусі ад эпохі палеаліту да ранняга сярэднявечча. Дана характарыстыка асобных археалагічных культур з улікам новых адкрыццяў беларускіх даследчыкаў.

Старонкі