Чараўко, В.У. Пачатак вывучэння познесярэдневяковых пахавальных помнікаў Падзвіння ў кантэксце агульнага развіцця археалагічных ведаў на Беларусі

Чараўко В.У. Пачатак вывучэння познесярэдневяковых пахавальных помнікаў ПадзвінняАртыкул: Чараўко, В. У. Пачатак вывучэння познесярэдневяковых пахавальных помнікаў Падзвіння ў кантэксце агульнага развіцця археалагічных ведаў на Беларусі / В. У. Чараўко // Віцебскі край: матэрыялы ІV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці, Віцебск, 22 лістапада 2018 г. / рэдкал. : Т. М. Адамян (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2019. — Т. 4. — С. 141–145.

Анатацыя: У канцы ХVIII — пачатку ХІХ ст. на Беларусі былі зроблены першыя крокі ў навуковым вывучэнні археалагічных помнікаў. Яны ўвасобіліся ў зборы інфармацыі аб некаторых помніках, іх апісанні, невялікіх раскопках, публікацыі матэрыялаў даследаванняў. Збор інфармацыі аб помніках не насіў сістэмнага і масавага характару і ажыццяўляўся сіламі даследчыкаў-аматараў. Камунікацыя паміж даследчыкамі адбывалася шляхам асабістага ліставання і не была абавязковай. Інфармацыя аб старажытнасцях рэдка і са спазненнем трапляла на старонкі перыядычных выданняў (падрыхтаваная З. Даленга-Хадакоўскім у 1822 г. справаздача была апублікавана ў 1846 г.).

Пошук і вывучэнне старажытнасцей не былі для даследчыкаў-аматараў асноўнай дзейнасцю: гэтым займаліся на ўласныя сродкі альбо пры падтрымцы мецэнатаў пасля выхаду ў адстаўку або ў вольны ад вайсковай ці грамадзянскай службы час. Вывучэнне старажытнасцей можа разглядацца як уласцівая інтэлектуалам пачатку ХІХ ст. форма баўлення часу. У ліку выяўленых, апісаных і раскапаных у гэты час аб’ектаў былі асобныя познесярэдневяковыя пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння. Першай вядомай згадкай аб іх у прыватнай карэспандэнцыі з’яўляецца паведамленне Я.Ф. Канкрына аб каменных крыжах у ваколіцах Полацка (1818). Першая згадка познесярэдневяковага могільніка ў навуковай публікацыі належыць З. Даленга-Хадакоўскаму.

Аннотация: Черевко, В.В. Начало изучения позднесредневековых погребальных памятников Подвинья в контексте общего развития археологических знаний в Беларуси. В конце ХVIII — начале ХІХ в. в Беларуси были предприняты первые шаги по научному изучению археологических памятников. Они воплотились в сборе информации о некоторых памятниках, их описании, небольших раскопках, публикации материалов исследований. Сбор информации о памятниках не носил системного и массового характера и осуществлялся силами исследователей-любителей. Коммуникация между исследователями происходила путем личной переписки и не была обязательной. Информация о древностях редко и с опозданием попадала на страницы периодических изданий (подготовленный З. Доленго-Ходаковским в 1822 г. отчет был опубликован в 1846 г.).

Поиск и изучение древностей не были для исследователей-любителей основной деятельностью: этим занимались на собственные средства либо при поддержке меценатов после выхода в отставку или в свободное от военной или гражданской службы время. Изучение древностей может рассматриваться как свойственная интеллектуалам начала XIX в. форма времяпрепровождения. В числе обнаруженных, описанных и раскопанных в это время объектов были отдельные позднесредневековые погребальные памятники Белорусского Подвинья. Первым известным упоминанием о них в частной корреспонденции является сообщение Е.Ф. Канкрина о каменных крестах в окрестностях Полоцка (1818). Первое упоминание позднесредневекового могильника в научной публикации принадлежит З. Доленго-Ходаковскому.

Фармат: Pdf.

Памер: 339 KB.

СПАМПАВАЦЬ АРТЫКУЛ/СКАЧАТЬ СТАТЬЮ.