Статьи

Чараўко, В.У. Праблема датавання познесярэднявечных грунтовых пахаванняў на могільніку Бірулі Докшыцкага раёна (тэзісы)

Чараўко В.У. Праблема датавання пахаванняў на могільніку БіруліАртыкул: Чараўко, В. У. Праблема датавання познесярэднявечных грунтовых пахаванняў на курганна-жальнічным могільніку каля в. Бірулі Докшыцкага раёна (па матэрыялах даследаванняў 2011 г.) / В. У. Чараўко // Матэрыялы навукова-краязнаўчай канферэнцыі да 85-годдзя Краязнаўчага музея ў г. Полацку 8–9 снежня 2011 г. — Полацк : НПГКМЗ, 2011. — С. 19–20.

Анатацыя: Могільнік Бірулі ўяўляе сабой комплекс розначасовых пахаванняў. У 2011 г. намі было ўскрыта пяць грунтовых пахаванняў, абазначаных каменнымі канструкцыямі, арыентаваных на захад з невялікімі адхіленнямі (чатыры пахаванні) і на паўночны захад (адно пахаванне). Чатыры магілы былі безынвентарнымі, што тыпова для позняга сярэднявечча і ранняга новага часу. У адным пахаванні меўся інвентар, прадстаўлены двумя завушніцамі ў форме кола з трыма прымацаванымі да яго стрыжнямі. Завушніцы маюць аналогіі ў прыбалтыйскіх матэрыялах і датуюцца XIV — пачаткам XVI ст.

Чараўко, В.У. Упрыгажэнні і дэталі касцюма познесярэдневяковага насельніцтва Беларускага Падзвіння (па матэрыялах археалагічнага вывучэння сельскіх пахавальных помнікаў)

Чараўко В.У. Упрыгажэнні і дэталі касцюма познесярэдневяковага насельніцтва Беларускага ПадзвінняАртыкул: Чараўко, В. У. Упрыгажэнні і дэталі касцюма познесярэдневяковага насельніцтва Беларускага Падзвіння (па матэрыялах археалагічнага вывучэння сельскіх пахавальных помнікаў) / В. У. Чараўко // Традиционный белорусский костюм в европейском культурном пространстве : материалы Междунар. науч. форума, Минск, 19–20 окт. 2017 г. / сост. П. А. Богдан, М. Н. Винникова, Ф. П. Лысенко. — Минск : Беларуская навука, 2017. — С. 227–231.

Анатацыя: Пахавальныя традыцыі познесярэдневяковага насельніцтва Беларускага Падзвіння вядомы нам горш у параўнанні з папярэдняй і наступнай эпохамі. Выправіць гэту сітуацыю можа комплекснае выкарыстанне даных пісьмовых крыніц, этнаграфічных і археалагічных даследаванняў. Археалагічныя раскопкі даюць унікальны фактычны матэрыял адносна такога напрамку вывучэння пахавальнай практыкі, як пахавальны касцюм. Пераважная большасць пахаванняў ХIV–XVIII стст. з’яўляецца безынвентарным, што сведчыць аб незахаванасці тканіны і дэталяў касцюма, зробленых з арганічных матэрыялаў, і ўказвае на мінімальнае выкарыстанне металічных элементаў. Наменклатура выяўленых прадметаў уключае жаночыя галаўныя ўборы, элементы паясоў, засцёжкі, ювелірныя ўпрыгожанні і нацельныя крыжыкі. Пераважная большасць знаходак зроблена ў жаночых пахаваннях і датуецца дастаткова шырока, што ўказвае на бо́льшую разнастайнасць жаночага касцюма і ўстойлівасць «моды».

Чараўко, В. Археалагічнае вывучэнне пахавальных помнікаў XIV–XVIII стст. каля вв. Івесь, Доўгае, Бірулі, Клешчыно, Жарнасекава, Дубраўка Віцебскай вобласці ў 2010–2014 гг.

Чараўко В.У. Археалагічнае вывучэнне пахавальных помнікаў XIV–XVIII стст.Артыкул: Чараўко, В. Археалагічнае вывучэнне пахавальных помнікаў XIV–XVIII стст. каля вв. Івесь, Доўгае, Бірулі, Клешчыно, Жарнасекава, Дубраўка Віцебскай вобласці ў 2010–2014 гг. / В. Чараўко // Пяты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, [Коўна, Літва, 2–4 кастрычніка 2015 г.]. Працоўныя матэрыялы. Т. 5 (2016). — Kaunas : Vytautas Magnus university press, 2016. — С. 139–143.

Анатацыя: Разглядаюцца вынікі археалагічных даследаванняў пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV–XVIII стст. Артыкул утрымлівае апісанне і аналіз вынікаў археалагічных раскопак грунтовых пахаванняў каля вёсак Доўгае, Івесь, Бірулі, Клешчыно, Жарнасекава, Дубраўка Віцебскай вобласці ў 2010–2014 гг.

Чараўко, В.У. Каменныя надмагіллі Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст.

Чараўко В.У. Каменныя надмагіллі Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст.Артыкул: Чараўко, В. У. Каменныя надмагіллі Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст. / В. У. Чараўко // Актуальные проблемы архитектуры Белорусского Подвинья и сопредельных регионов : сб. науч. работ Междунар. науч.-практ. конф. к 50-летию Полоцкого гос. ун-та, Новополоцк, 18–19 октября 2018 г. / под общ. ред. В. Е. Овсейчика (отв. ред.), Г. И. Захаркиной, Р. М. Платоновой. — Новополоцк : Полоцкий гос. ун-т, 2018. — С. 122–131.

Анатацыя: Разнастайныя каменныя канструкцыі ў выглядзе вымастак, абкладак, асобных валуноў, каменных крыжоў і іх спалучэнняў часта абазначаюць пахаванні Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст. Яны сустракаюцца на сельскіх могілках рэгіёна, пераважна на левым беразе Заходняй Дзвіны. Прыродным фактарам, які садзейнічаў стварэнню каменных надмагілляў, з’яўляецца значная завалуненасць зямель Паўночнай Беларусі. Дакладная форма каменнага надмагілля можа быць устаноўлена толькі пры археалагічных раскопках. У артыкуле прапанавана класіфікацыя каменных надмагілляў Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст. у залежнасці ад канфігурацыі каменнай канструкцыі і абазначэння галавы/ног пахавання.

Чараўко, В.У. Археалагічныя раскопкі на могільніку каля вёскі Доўгае Глыбоцкага раёна ў 2015 г.

Чараўко В.У. Археалагічныя раскопкі на могільніку Доўгае Глыбоцкага раёнаАртыкул: Чараўко, В. У. Археалагічныя раскопкі на могільніку каля вёскі Доўгае Глыбоцкага раёна ў 2015 г. / В. У. Чараўко // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў: зборнік навуковых артыкулаў ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Полацк, 14–15 красавіка 2016 г. : у 2 ч. Ч. 1 / пад агульнай рэдакцыяй Д. У. Дука, У. А. Лобача, А. І. Корсак. — Наваполацк : ПДУ, 2016. — С. 170–177.

Анатацыя: Артыкул прысвечаны апісанню археалагічных даследаванняў на могільніку каля в. Доўгае Глыбоцкага раёна ў 2015 г. Плошча раскопа склала 72 кв. м. Было ўскрыта 29 пахаванняў. Касцякі арыенціраваны галавой на захад з невялікімі адхіленнямі да поўначы і поўдня. Можна меркаваць, што могілкі функцыянавалі на працягу ХV–ХVIII стст. Верхняя дата пацвярджаецца манетай 1743 г.

Чараўко, В. У. Археалагічныя раскопкі на познесярэдневяковым могільніку каля в. Міхалінава Лёзненскага раёна ў 2016 г.

Чараўко В.У. Археалагічныя раскопкі на познесярэдневяковым могільніку Міхалінава Лёзненскага раёнаАртыкул: Чараўко, В. У. Археалагічныя раскопкі на познесярэдневяковым могільніку каля в. Міхалінава Лёзненскага раёна ў 2016 г. / В. У. Чараўко // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. — 2021. — № 1. — С. 200–205.

Анатацыя: Артыкул прысвечаны апісанню археалагічных раскопак на познесярэдневяковым грунтовым могільніку каля вёскі Міхалінава Лёзненскага раёна ў 2016 г. Было адкрыта 26 пахаванняў, якія ўтрымлівалі парэшткі не менш, чым 32 індывідаў (9 мужчын, 8 жанчын, 5 дзяцей, 8 дарослых неўстаноўленага полу і 2 індывідаў, чый пол і ўзрост не вызначаны). Пахаванні размешчаны на рознай глыбіні ў 4 гарызонтах. Касцякі арыенціраваны галавой на захад (3 пахаванні), у тым ліку з адхіленнямі да поўначы (11 пахаванняў) і да поўдня (3 пахаванні). У запаўненні магільных ям пятнаццаці пахаванняў выяўлены рэшткі трун. Пахавальны інвентар выяўлены ў 2 пахаваннях і прадстаўлены нацельнымі крыжыкамі. Таксама знойдзены крыжык, пярсцёнак, дэталь галаўнога ўбору, 2 манеты (верагодна, з парушаных пахаванняў). У культурным слаі могільніка прадстаўлены фрагменты керамікі ХV–ХІХ стст.

Чараўко В.У., Бубенька Т.С. Характарыстыка пахаванняў ранняга новага часу ўнутры Дабравешчанскай царквы ў Віцебску

Чараўко В.У. Бубенька Т.С. Характарыстыка пахаванняў унутры Дабравешчанскай царквы ў ВіцебскуАртыкул: Чараўко, В. У. Характарыстыка пахаванняў ранняга новага часу ўнутры Дабравешчанскай царквы ў Віцебску / В. У. Чараўко, Т. С. Бубенька // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў : зб. артыкулаў V Міжнар. навук. канф., Полацк, 15–16 красавіка 2021 г. / Полац. дзярж. ун-т ; пад агульн. рэд. А. І. Корсак (адк. рэд.), В. У. Чараўко, У. Я. Аўсейчыка. — Наваполацк : Полац. дзярж. ун-т, 2021. — С. 91–94.

Анатацыя: Дабравешчанская царква ў Віцебску, пабудаваная ў ХII ст., у ранні новы час выкарыстоўвалася для ажыццяўлення пахаванняў. Т.С. Бубенька было адкрыта 29 пахаванняў ХVII ст., размешчаных пад падлогай храма. З улікам знаходак асобных касцей агульная колькасць пахаваных склала не менш 33 чалавек. Пахаванні ў Дабравешчанскай царкве адрозніваюцца багатым і разнастайным інвентаром (дэталямі вопраткі, прадметамі культу асабістага выкарыстання, упрыгажэннямі), што ўказвае на высокі сацыяльны і маёмасны статус пахаваных.

Старонкі