Чараўко, В.У. Асаблівасці тэрытарыяльнага размеркавання сельскіх могілак Беларускага Падзвіння XIV–XVIII стст.
Апублікавана admin на пят, 30/07/2021 - 07:00Артыкул: Чараўко, В. У. Асаблівасці тэрытарыяльнага размеркавання сельскіх могілак Беларускага Падзвіння XIV–XVIII стст. / В. У. Чараўко // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. — 2019. — № 9. — С. 18–21.
Анатацыя: Артыкул прысвечаны асаблівасцям тэрытарыяльнага размеркавання сельскіх могілак Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст. Картаграфаванне могільнікаў і аб’ектаў са знешнімі прыкметамі пахаванняў разглядаемага перыяду (каменныя надмагіллі, каменныя крыжы) дазволіла вызначыць лакалізацыю помнікаў адносна прыродных аб’ектаў, узаемнае размяшчэнне помнікаў, выявіць раёны іх максімальнай канцэнтрацыі. Паколькі наяўнасць могільніка прадугледжвае існаванне сінхроннага ім пасялення, маецца сувяць паміж нераўнамернай канцэнтрацыяй могільнікаў і нераўнамернай заселенасцю рэгіёна. Большая частка могільнікаў ХIV–ХVIII стст. размешчана на левым беразе Заходняй Дзвіны па рэках Дзісна (Глыбоцкі раён), Ушача (Полацкі, Ушацкі, Лепельскі раёны), Ула (Бешанковіцкі раён) і іх прытоках, а таксама на водападзеле Дзвіны і Бярэзіны (Дняпроўскай) (Докшыцкі раён). На правым беразе Дзвіны пахавальныя помнікі сканцэнтраваны пераважна на паўночным усходзе. Зоны максімальнай канцэнтрацыі могільнікаў адпавядаюць найбольш засвоеным і заселеным тэрыторыям.