Статьи

Чараўко В.У. Эвалюцыя рэлігійнай палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў сярэдзіне XIII — пачатку XV стагоддзя

Чараўко В.У. Эвалюцыя рэлігійнай палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў сярэдзіне XIII — пачатку XV стагоддзяАртыкул: Чараўко В.У. Эвалюцыя рэлігійнай палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў сярэдзіне XIII — пачатку XV стагоддзя / В.У. Чараўко // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета / Вып. 14. Юридические науки. — Новополоцк, 2006. — С. 22-24.

Характарыстыка: Адзін са студэнцкіх артыкулаў.

Анатацыя: Прааналізавана рэлігійная гісторыя ВКЛ з сярэдзіны XIII да пачатку XV ст. Зроблена выснова аб тым, што складванне дзвюх мадэляў рэлігійных адносін — верацярпімай і уніфікуючай — адбывалася ў гэты перыяд.

Чараўко В.У. Ідэя верацярпімасці ў рэлігійнай палітыцы ВКЛ

Чараўко В.У. Ідэя верацярпімасці ў рэлігійнай палітыцы ВКЛАртыкул: Чараўко В.У. Ідэя верацярпімасці ў рэлігійнай палітыцы ВКЛ / В.У. Чараўко // Сборник научных работ студентов высших учебных заведений Республики Беларусь «НИРС-2005». — Мінск: Республиканский учебно-методический центр физического воспитания населения, 2006. — С. 377-379.

Характарыстыка: Адзін са студэнцкіх артыкулаў.

Анатацыя: У рэлігійнай гісторыі Вялікага княства Літоўскага выключнае месца займае ідэя верацярпімасці (талерантнасці). С. А. Падокшын вызначае яе ў якасці курса дзяржаўнай канфесійнай палітыкі, альтэрнатыўнага і роўнага па значнасці уніяцкаму. У розныя перыяды гісторыі талерантнасць у ВКЛ разумелася па-рознаму. Паспрабуем прасачыць эвалюцыю ідэі верацярпімасці.

Чараўко В.У. Дзяржава і рэлігійныя плыні ў Вялікім княстве Літоўскім: прынцыпы ўзаемадзеяння

Чараўко В.У. Дзяржава і рэлігійныя плыні ў Вялікім княстве Літоўскім прынцыпы ўзаемадзеянняАртыкул: Чараўко, В.У. Дзяржава і рэлігійныя плыні ў Вялікім княстве Літоўскім: прынцыпы ўзаемадзеяння / В.У. Чараўко // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета / Вып. 14. Юридические науки. — Новополоцк, 2006. — С. 19-21.

Характарыстыка: Адзін са студэнцкіх артыкулаў.

Анатацыя: Артыкул прысвечаны аналізу рэлігігійных адносін у ВКЛ у перыяд поліканфесійнай талерантнасці (1563 — 1596). Раскрыты некаторыя прынцыпы фарміравання мадэляў рэлігійных адносін.

Наяўнасць у Вялікім княстве Літоўскім некалькіх масавых уплывовых плыняў мела вынікам складванне пэўных мадэляў узаемаадносін іх паміж сабой і з дзяржавай. Вывучэнне рэлігійных адносін падчас распаўсюджвання Рэфармацыі дае магчымасць ўбачыць іх трансфармацыю і зразумець некаторыя заканамернасці ўзнікнення і развіцця мадэляў. Пастаяннае суперніцтва плыняў адбывалася з рознай інтэнсіўнасцю, былі перыяды актыўнай барацьбы і адносна мірнага суіснавання.

Чараўко В.У. Рэлігійная гісторыя Беларусі: эпохі, этапы, перыяды

Чараўко В.У. Рэлігійная гісторыя Беларусі эпохі, этапы, перыядыАртыкул: Чараўко В.У. Рэлігійная гісторыя Беларусі: эпохі, этапы, перыяды / В.У. Чараўко // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета / Вып. 10. Гуманитарные науки. — Новополоцк, 2005. — С. 37-40.

Характарыстыка: Адзін з маіх першых студэнцкіх артыкулаў.

Анатацыя: Зроблена спроба перыядызацыі канфесійнай гісторыі Беларусі. Вылучаюцца эпохі, этапы і перыяды, якія адрозніваюцца паводле ступені пашыранасці і ўплывовасці рэлігійных плыняў і характары іх узаемадзеяння.

Чараўко В.У. Уніяцтва на Беларусі: выпадковасць, заканамернасць, альтэрнатыва?

Чараўко В.У. Уніяцтва на Беларусі выпадковасць, заканамернасць, альтэрнатываАртыкул: Чараўко В.У. Уніяцтва на Беларусі: выпадковасць, заканамернасць, альтэрнатыва? / В.У. Чараўко // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета. — Новополоцк, 2004. — Вып. 6. Гуманитарные науки. — С. 70-71.

Характарыстыка: Адзін з маіх першых студэнцкіх артыкулаў (з усімі вынікаючымі адсюль недакладнасцямі).

Анатацыя: У артыкуле зроблена спроба прааналізаваць дауніяцкую канфесійную гісторыю Вялікага княства Літоўскага і даць яе перыядызацыю. Рэлігійная гісторыя Вялікага княства Літоўскага разглядаецца як узаемадзеянне верацярпімасці і уніяцкай ідэі — двух аднолькава магчымых шляхоў развіцця.

Старонкі