Статьи

Чараўко, В.У. Сацыяльны аспект пахавальнай практыкі насельніцтва Беларускага Падзвіння XVI–XVIII стст. (па матэрыялах археалогіі і пісьмовых крыніц)

Чараўко В.У.Сацыяльны аспект пахавальнай практыкі насельніцтва Беларускага Падзвіння XVI–XVIII стст.Артыкул: Чараўко, В. У. Сацыяльны аспект пахавальнай практыкі насельніцтва Беларускага Падзвіння XVI–XVIII стст. (па матэрыялах археалогіі і пісьмовых крыніц) / В. У. Чараўко // Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава : зб. навук. арт., прысвеч. 80-год. Гродзен. дзярж. ун-та імя Янкі Купалы і 65-год. гіст. адукацыі ў Гродзен. дзярж. ун-це імя Янкі Купалы. У 2 ч. Ч. 2 / рэдкал.: А. А. Каваленя (гал. рэд.), І. Ф. Кітурка (гал. рэд.) [і інш.]. — Гродна : ГрДУ, 2019. — С. 237–240.

Анатацыя: Артыкул прысвечаны сацыяльным адрозненням у пахавальнай практыцы насельніцтва Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст. Прыналежнасць памерлага да сялянскага, мяшчанскага або да шляхецкага саслоўя і ўзровень яго заможнасці абумоўлівалі такія асаблівасці пахавальнай практыкі, як складанне завяшчання-тэстамента, месца пахавання, пахавальны інвентар, кцітарскую падтрымку храмаў і манастыроў, ахвяраванні жабракам і царкве «на ратунак душы».

Чараўко, В.У. Раскопкі на могільніку каля вёскі Івесь Глыбоцкага раёна ў 2013 годзе

Чараўко В.У. Раскопкі на могільніку каля вёскі Івесь Глыбоцкага раёна ў 2013 г.Артыкул: Чараўко, В. У. Раскопкі на могільніку каля вёскі Івесь Глыбоцкага раёна ў 2013 годзе / В. У. Чараўко // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. — 2017. — № 1. — С. 82–88.

Анатацыя: Артыкул прысвечаны апісанню археалагічных раскопак на грунтовым могільніку каля в. Івесь Глыбоцкага раёна ў 2013 г. Мэтай раскопак быў працяг вывучэння пахавальных помнікаў, пачатага ў 2010 г. Было даследавана 7 пахаванняў (3 мужчынскіх, 2 дзіцячых; 2 пахаванні належалі дарослым, пол якіх не быў устаноўлены). Пахаванні былі пазначаны каменнымі надмагільнымі канструкцыямі. Касцякі арыентаваны галавой на паўночны захад (што фіксуецца на могільніку каля вёскі Івесь упершыню) і на захад з адхіленнем да поўначы. У чатырох пахаваннях знойдзены цвікі ад трун. Выяўлены ў дзіцячым пахаванні інвентар (2 завушніцы) датуецца XV–XVI стст.

Чараўко, В.У. Кераміка як матэрыяльнае сведчанне памінальнага абраду (па матэрыялах раскопак могільніка каля в. Клешчыно Бешанковіцкага раёна ў 2013 г.)

Кераміка як матэрыяльнае сведчанне памінальнага абраду (па матэрыялах раскопак могільніка каля в. Клешчыно Бешанковіцкага раёна ў 2013 г.)Артыкул: Чараўко, В. У. Кераміка як матэрыяльнае сведчанне памінальнага абраду (па матэрыялах раскопак могільніка каля в. Клешчыно Бешанковіцкага раёна ў 2013 г.) / В. У. Чараўко // Віцебскі край: матэрыялы II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 385-годдзю выхаду ў свет «Буквара» Спірыдона Собаля, Віцебск, 24 лістапада 2016 г. / рэдкал. : Т. М. Адамян (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2017. — Т. 2. — С. 120–123.

Анатацыя: Артыкул прысвечаны інтэрпрэтацыі фрагментаў керамікі, выяўленых у верхніх пластах культурнага слою познесярэднявечнага могільніка каля в. Клешчыно Бешанковіцкага раёна, даследаванага ў 2013 г. Робіцца выснова, што фрагменты керамікі з'яўляюцца памінальным інвентаром, г.зн., сведчаць аб ажыццяўленні памінальных абрадаў. Гэта знаходзіць адпаведнасць у этнаграфічным матэрыяле.

Чараўко, В.У. Крытэрыі перыядызацыі рэлігійнай гісторыі Беларусі: спроба вызначэння

Чараўко В.У. Крытэрыі перыядызацыі рэлігійнай гісторыі БеларусіАртыкул: Чараўко, В. У. Крытэрыі перыядызацыі рэлігійнай гісторыі Беларусі: спроба вызначэння / В. У. Чараўко // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета. Новополоцк, 2008. — Вып. 28. Гуманитарные науки. — С. 28–30.

Характарыстыка: Адзін з маіх студэнцкіх артыкулаў (з усімі вынікаючымі адсюль недакладнасцямі).

Анатацыя: У артыкуле разглядаецца пытанне перыядызацыі рэлігійнай гісторыі Беларусі. Прапанаваны крытэрыі, на падставе якіх магчыма ажыццявіць разбіўку канфесійнай гісторыі Беларусі на храналагічныя адрэзкі.

Ляўко, В.М. Знаходкі сведчаць

Ляўко В.М. Знаходкі сведчацьАртыкул: Ляўко, В. М. Знаходкі сведчаць / В. М. Ляўко // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1980. — № 1. — С. 25–26.

Анатацыя: Узнікненню старажытнага Віцебска спрыялі гандлёва-транзітныя шляхі па Заходняй Дзвіне і зручнае размяшчэнне ўмацаванага пункта, што гарантавала бяспеку. Наяўнасць 2 узвышшаў — Замкавай тары і пагорка ў раёне цяперашняга моста цераз Заходнюю Дзвіну на вул. Замкавай — абумовіла развіццё 2 пачатковых паселішчаў дафеадальнага перыяду (VI–VIII стст.). З напольнага боку, як сведчаць археалагічныя даследаванні, яны былі абкружаны штучнымі рвамі. У IX–X стст. гэтыя участкі абжывалі крывіцкія плямёны. Пазней тут узніклі першыя паселішчы гарадскога тыпу — Верхні i Ніжні замкі (дзяцінец і пасад). Паступова тэрыторыя Ніжняга замка пашыралася на поўдзень. Старажытны роў ужо страціў сваё значэнне. На дне яго Г.В. Штыхавым выяўлены сляды гаспадарчай дзейнасці віцябчан у X ст.

Чараўко, В.У. Пачатак вывучэння познесярэдневяковых пахавальных помнікаў Падзвіння ў кантэксце агульнага развіцця археалагічных ведаў на Беларусі

Чараўко В.У. Пачатак вывучэння познесярэдневяковых пахавальных помнікаў ПадзвінняАртыкул: Чараўко, В. У. Пачатак вывучэння познесярэдневяковых пахавальных помнікаў Падзвіння ў кантэксце агульнага развіцця археалагічных ведаў на Беларусі / В. У. Чараўко // Віцебскі край: матэрыялы ІV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці, Віцебск, 22 лістапада 2018 г. / рэдкал. : Т. М. Адамян (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2019. — Т. 4. — С. 141–145.

Анатацыя: У канцы ХVIII — пачатку ХІХ ст. на Беларусі былі зроблены першыя крокі ў навуковым вывучэнні археалагічных помнікаў. Яны ўвасобіліся ў зборы інфармацыі аб некаторых помніках, іх апісанні, невялікіх раскопках, публікацыі матэрыялаў даследаванняў. Збор інфармацыі аб помніках не насіў сістэмнага і масавага характару і ажыццяўляўся сіламі даследчыкаў-аматараў. Камунікацыя паміж даследчыкамі адбывалася шляхам асабістага ліставання і не была абавязковай. Інфармацыя аб старажытнасцях рэдка і са спазненнем трапляла на старонкі перыядычных выданняў (падрыхтаваная З. Даленга-Хадакоўскім у 1822 г. справаздача была апублікавана ў 1846 г.).

Чараўко, В.У. Кераміка познесярэднявечнага могільніка Доўгае як сведчанне памінальнага абраду

Чараўко В.У. Кераміка познесярэднявечнага могільніка ДоўгаеАртыкул: Чараўко, В. У. Кераміка познесярэднявечнага могільніка Доўгае як сведчанне памінальнага абраду / В. У. Чараўко // Из истории науки Беларуси: к 25-летию исторического факультета БрГУ имени А. С. Пушкина : сб. материалов Международной научно-практической конференции, Брест, 25–26 ноября 2016 г. : в 2 ч. / редкол. : Е. А. Бурик [и др.]. — Брест : БрГУ, 2018. — Ч. 1. — С. 160–163.

Анатацыя: Пры археалагічных раскопках 2010 і 2015 гг. на могільніку каля в. Доўгае Глыбоцкага раёна было даследавана 31 пахаванне, пазначанае каменнымі надмагіллямі. Пахаванні былі безынвентарнымі. Сярод пазамагільнага інвентару пераважалі фрагменты керамікі (44 адзінкі). Наяўнасць керамікі ў верхнім пласце культурнага слою суадносіцца з этнаграфічна зафіксаванай практыкай памінання памерлага на могілках у ходзе «трацін», «прыкладзінаў», Радаўніцы, восеньскіх Дзядоў, калі на могілках пакідаліся рытуальныя стравы і посуд. Знойдзеная кераміка з’яўляецца памінальным інвентаром і археалагічна пацвярджае існаванне на Беларускім Падзвінні ў ХV–ХVI стст. памінальнага абраду, этнаграфічна апісанага ў ХІХ–ХХІ стст.

Старонкі