Археалогія

Чараўко В.У. Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV — XVIII стагоддзяў: вызначэнне, структура і класіфікацыя

Чараўко В.У. Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV – XVIII стагоддзяў: вызначэнне, структура і класіфікацыяАртыкул: Чараўко, В.У. Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV — XVIII стагоддзяў: вызначэнне, структура і класіфікацыя / В.У. Чараўко // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. — 2012. — № 1. — С. 24-27.

Анатацыя: У артыкуле разгледжаны тэарэтычныя падыходы да вызначэння паняцця пахавальнага помніка як катэгорыі археалагічнай навукі. Разгледжаны пытанні структуры пахавальнага помніка ў дачыненні да Беларускага Падзвіння XIV — XVIII стст. Пад пахавальнымі помнікамі XIV — XVIII стст. разумеюцца як асобныя пахаванні і пахавальныя комплексы, так і могілкі, што адносяцца да перыяду XIV — XVIII стст.

Чараўко В.У. Інвентар пахаванняў Беларускага Падзвіння XIV — XVIII стст. (да пытання аб безынвентарнасці пахаванняў)

Чараўко В.У. Інвентар пахаванняў Беларускага Падзвіння XIV — XVIII стст. (да пытання аб безынвентарнасці пахаванняў)Артыкул: Чараўко, В.У. Інвентар пахаванняў Беларускага Падзвіння XIV — XVIII стст. (да пытання аб безынвентарнасці пахаванняў) / В.У. Чараўко // Віцебскія старажытнасці: матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння Л.В. Аляксеева, Віцебск, 28 — 29 кастрычніка 2010 г. / [Рэдкал.: Г.У. Савіцкі, В.А. Шышанаў, Н.Ю. Шаркоўская]. — Мінск: Медисонт, 2012. — С. 275-280.

Анатацыя: Большасць пахаванняў XIV — XVIII стст. — безынвентарныя. Аднак у значнай ступені гэта тлумачыцца не фактычнай адсутнасцю інвентара ў пахаваннях, а яго незахаванасцю. Прыцягненне даных этнаграфіі і пісьмовых крыніц і выкарыстанне іх у комплексе з інфармацыяй, атрыманай у ходзе археалагічных раскопак, дазваляе зрабіць рэканструкцыю пахавальнага інвентара XIV — XVIII стст. больш поўнай.

Чараўко В.У. Археалагічнае вывучэнне могільніка каля в. Івесь Глыбоцкага раёна ў 2010 — 2011 гг.

Чараўко В.У. Археалагічнае вывучэнне могільніка каля в. Івесь Глыбоцкага раёна ў 2010 – 2011 гг.Артыкул: Чараўко, В.У. Археалагічнае вывучэнне могільніка каля в. Івесь Глыбоцкага раёна ў 2010 — 2011 гг. / В.У. Чараўко // Полацк у гісторыі і культуры Еўропы: матэрыялы Міжнар. навук. канф. (Полацк, 20 — 23 мая 2012 г.); рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.]; навук. рэд., уклад. В.М. Ляўко. — Мінск: Беларуская навука, 2012. — С. 417-426.

Анатацыя: Артыкул прысвечаны апісанню археалагічных даследаванняў на грунтовым могільніку каля в. Івесь Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці ў 2010 — 2011 гг. Мэтай даследаванняў было вывучэнне пахавальных помнікаў XIV — XVIII стст.

Чараўко В.У. Археалагічныя разведкі на грунтовым могільніку каля в. Івесь Глыбоцкага раёна ў 2010 годзе

Чараўко В.У. Археалагічныя разведкі на грунтовым могільніку каля в. Івесь Глыбоцкага раёна ў 2010 годзеАртыкул: Чараўко, В.У. Археалагічныя разведкі на грунтовым могільніку каля в. Івесь Глыбоцкага раёна ў 2010 годзе / В.У. Чараўко // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2012. — Вып. 23. — С. 379-383.

Анатацыя: Артыкул прысвечаны апісанню археалагічных разведак на грунтовым могільніку каля в. Івесь Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Мэтай раведак было вывучэнне пахвальных помнікаў XIV — XVIII стст. Плошча шурфа склала 12 кв.м.

Чараўко В.У. Да пытання аб раскопках М.Ф. Кусцінскім познесярэдневяковых курганных пахаванняў у Лепельскім павеце

Чараўко В.У. Да пытання аб раскопках М.Ф. Кусцінскім познесярэдневяковых курганных пахаванняў у Лепельскім павецеАртыкул: Чараўко, В.У. Да пытання аб раскопках М.Ф. Кусцінскім познесярэдневяковых курганных пахаванняў у Лепельскім павеце / В.У. Чараўко // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2011. — Вып. 21. — С. 160-162.

Анатацыя: Познесярэднявечныя курганныя пахаванні з манетамі — даволі рэдкая для Беларускага Падзвіння з’ява. У спецыяльнай літаратуры паведамляецца аб тым, што вядомы археолах ХІХ ст. М.Ф. Кусцінскі ў час раскопак на тэрыторыі Лепельскага павета двойчы выяўляў і даследаваў такія пахаванні.

Чараўко В.У. Археалагічныя разведкі на грунтовым могільніку каля в. Доўгае Глыбоцкага раёна ў 2010 г.

Чараўко В.У. Археалагічныя разведкі на грунтовым могільніку каля в. Доўгае Глыбоцкага раёна ў 2010 г.Артыкул: Чараўко, В.У. Археалагічныя разведкі на грунтовым могільніку каля в. Доўгае Глыбоцкага раёна ў 2010 г. / В.У. Чараўко // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў: Зборнік навуковых прац міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Полацк, 21-23 красавіка 2011 г. У 2 ч. Ч. 1 / Пад агульнай рэдакцыяй Д.У. Дука, У.А. Лобача. — Наваполацк: ПДУ, 2011. — С. 130-134.

Анатацыя: Артыкул прысвечаны апісанню археалагічных разведак на грунтовым могільніку каля в. Доўгае Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Мэтай разведак было даследаванне пахавальных помнікаў XIV — XVIII стст. На могілках былі выяўлены каменныя крыжы, у т.л. са знакамі. Плошча шурфа склала 5 кв.м. Зафіксаваны каменныя надмагільныя канструкцыі, прадстаўленыя суцэльнай вымасткай і абкладкай магілы камянямі па перыметры.

Чараўко В.У. Вывучэнне пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV — XVIII стст. у дарэвалюцыйны перыяд

Чараўко В.У. Вывучэнне пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV – XVIII стст. у дарэвалюцыйны перыядАртыкул: Чараўко В.У. Вывучэнне пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV — XVIII стст. у дарэвалюцыйны перыяд / В.У. Чараўко // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2010. — Вып. 25. — С. 271-275.

Анатацыя: Першыя звесткі аб дзеяннях, якія могуць быць кваліфікаваны як аматарскія раскопкі пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння, адносяцца да канца XVIII ст. Археалагічнае вывучэнне познесярэднявечных курганоў і жальнікаў праводзілася ў ХІХ ст. Дадзеныя пахавальныя помнікі даследаваліся Д. Заленга-Хадакоўскім, М.Ф. Кусцінскім, А.М. Семянтоўскім, Е.Р. Раманавым. Ф.В. Пакроўскі апублікаваў археалагічныя карты Віленскай і Ковенскай губерняў, у якіх былі пазначаны некаторыя старыя могілкі.

Старонкі