Страчаная спадчына

Страчаная спадчынаКніга: Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь [і інш.] ; уклад. Т. В. Габрусь. — Мінск : Беларусь, 2003. — 351 с. ; іл.

Характарыстыка: Адной з самых важных частак матэрыяльнай і духоўнай спадчыны кожнага народа з’яўляецца манументальнае дойлідства. У адрозненне ад іншых набыткаў нацыянальнай культуры архітэктурныя помнікі нельга адарваць ад роднай зямлі, вывезці, схаваць у чужых сховішчах. Архітэктурны помнік можна толькі знішчыць, зруйнаваць дашчэнту, не пакінуць слядоў, і такім чынам збядніць гістарычную памяць народа. Са стагоддзя ў стагоддзе рабілася гэта на зямлі беларускай. Ніводзін з еўрапейскіх народаў не панёс большых страт сваёй гістарычнай і мастацкай спадчыны, як беларускі. Край, што знаходзіўся на мяжы заходне- і ўсходнееўрапейскіх культурных арэалаў, паміж моцных і прагных суседніх дзяржаў, пастаянна з’яўляўся аб’ектам палітычнай і ідэалагічнай экспансіі, а вельмі часта і ваеннай агрэсіі.

Незлічоныя ваенныя ліхалецці, а таксама нядбайнае стаўленна да сваёй культурнай спадчыны пазбавілі беларускі народ многіх каштоўных архітэктурных збудаванняў. Кніга знаёміць чытача з помнікамі нацыянальнага дойлідства, зруйнаванымі часам і людзьмі. Зрабіць гэта дазваляюць архіўныя дакументы, матэрыялы археалагічных даследаванняў, публікацыі ў спецыяльных навуковых выданнях. Аўтары — М. Ткачоў, Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя — спрабуюць паказаць прычыны варварскага знішчэння замкаў, культавых пабудоў, палацаў, разбурэння горадабудаўнічых комплексаў.

Фармат: Djvu.

Памер: 42 MB.

Крыніца: Бібліятэка сайта «Былое і глобус».

СПАМПАВАЦЬ КНІГУ = СКАЧАТЬ КНИГУ.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.


Змест:
Ткачоў М. Загінуўшыя абаронцы
Навагрудак
Крэва
Геранёны
Любча
Ляхавічы
Гальшаны
Слуцк
Клецк
Койданава
Давыд-Гарадок
Друя
Друцк
Копысь
Шклоў

Габрусь Т. Зруйнаваныя святыні
Храм-фенікс
Вяшчункі дабра
На гары анёльскай
Шматпакутная «фара Вітаўта»
Касцёл места Клецкага
Готыка ці барока?
Сведкі з XVII стагоддзя
Драўляная каралева
Ад Віцебска да Смаленска
У Полацку бачыў святога Стэфана
Былыя кафедральныя саборы Магілёва
Манастыры Брэста XVII–XVІІІ стст.
Карабель над Пінай
Цуд з дрэва
Па надзвычай строгаму статуту
Як жылі босыя кармеліты
Базыльянская святыня
Загублены шэдэўр
Пад рушчыцавымі аблокамі
Са спадчыны Дастаеўскіх
Цвяток Радзімы

Кулагін А. Па колішніх маёнтках
Аляшэвіцкая сядзіба
Анелінская сядзіба
Анінская сядзіба
Арэхаўнянская сядзіба
Асвейская сядзіба
Астраглядская сядзіба
Астрашыцка-гарадоцкая сядзіба
Аўгустоўская сядзіба
Барбароўская сядзіба
Бардзілавіцкая сядзіба
Бацэвіцкая сядзіба
Бачэйкаўскі палацава-паркавы ансамбль
Бранчыцкая сядзіба
Брынёўская сядзіба
Вайчызнаўская сядзіба
Варончанская сядзіба
Вікторынская сядзіба
Вістыцкая сядзіба
Вольская сядзіба
Галоўчыцкая сядзіба
Гародзенская сядзіба
Гродзенскі палац Тызенгаўза
Грушаўская сядзіба
Дарашэвіцкая сядзіба
Дзярэчынскі палац
Дубайская сядзіба
Дукорская сядзіба
Завосеўская сядзіба
Закозельская сядзіба
Косаўскі палац
Кухціцкая сядзіба
Лагойская сядзіба
Малашчытненская сядзіба
Манькавіцкая сядзіба
Масалянская сядзіба
Моладаўская сядзіба
Мосарская сядзіба
Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс
Панямоньская сядзіба
Ружанскі палац
Старапескаўская сядзіба
Туганавіцкая сядзіба
Ухвішчанская сядзіба
Хадасевіцкая сядзіба
Цітваўнянская сядзіба
Чарлёнская сядзіба
Чарнаручанская сядзіба
Чарнаўчыцкі палац
Шчорсаўскі палацава-паркавы ансамбль
Юсцініянаўская сядзіба
Янавіцкая сядзіба

Чантурыя Ю. Гарады і час
Полацк
Віцебск
Орша
Паставы
Магілёў
Гомель
Чачэрск
Мінск
Брэст
Пінск
Гродна
Слонім

Літаратура