Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1958. — № 1
Апублікавана admin на пят, 25/07/2014 - 10:53Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1958. — № 1.
Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваная серыя галоўнага навуковага часопіса Савецкай Беларусі, што выдавалася з 1956 г. і змяшчала публікацыі па гісторыі, філасофіі, мовазнаўству, літаратуразнаўству, мастацтвазнаўству, эканоміцы і іншых галінах гуманітарыстыкі. Акрамя навуковых артыкулаў, у часопісе друкаваліся ідэалагічна-прапагандысцкія і юбілейныя матэрыялы. У № 1 Вясцей АН БССР (Серыі грамадскіх навук) за 1958 г. апублікаваны артыкулы М. Мельнікава аб Крычаўскім паўстанні 1740–1744 гг. на Беларусі, М.Г. Булахава па гісторыі беларускай лексікі, В. Бандарчыка аб архіўных матэрыялах пра этнографа Е.Р. Раманава. Таксама нумар змяшчае артыкул С. Лысенкі, прысвечаную адлюстраванню вайны 1648–1654 гг. у мастацкай дакастрычніцкай літаратуры, кароткае паведамленне В.Р. Тарасенкі аб семінары па пытаннях славяна-румына-малдаўскай археалогіі і этнаграфіі.