Исторические журналы

Весці Акадэміі навук БССР. — 1955. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1955 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1955. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — навуковае перыядычнае выданне Савецкай Беларусі. У 1948–1956 гг. часопіс не меў асобных серый для дакладных, прыродазнаўчых, гуманітарных, навук, таму артыкулы рознай тэматыкі суседнічалі пад адной вокладкай. У № 2 за 1955 г. з артыкулаў гістарычнай (гісторыка-ідэалагічнай) тэматыкі змешчана публікацыя В. Шацілы і З. Капыскага аб рэвалюцыі 1905–1907 гг. у Расіі.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1955. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1955 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1955. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — галоўны навуковы часопіс Савецкай Беларусі. У 1948–1956 гг. ён не меў асобных серый для прыродазнаўчых, гуманітарных, агратэхнічных, медыцынскіх навук, таму пад адной вокладкай выходзілі матэрыялы па хіміі, біялогіі, геалогіі, гісторыі, літаратуразнаўству і іншым галінам навукі. У № 1 за 1955 г. друкуюцца артыкул З.Ю. Капыскага аб дзеячы нямецкай Рэфармацыі Себасцьяне Франку як выкрывальніку папства і каталіцкай царквы і М.Я. Грынблата аб некаторых выніках этнаграфічнай экспедыцыі Інстытута гісторыі 1954 года.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1954. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1954 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1954. — № 6.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — часопіс АН Беларускай ССР. У 1948–1956 гг. не мелася асобных серый для грамадскіх, прыродазнаўчых, сельскагаспадарчых навук, таму ў адным нумары друкаваліся артыкулы па хіміі, матэматыцы, гісторыі, мастацтвазнаўству і іншым галінам навукі. У № 6 за 1954 г. публікуецца артыкул В.А. Чантурыі аб стварэнні новых архітэктурных ансамбляў Гомеля. Як адзнаку часу трэба разумець артыкул С.М. Кацэра аб вобразе Леніна ў беларускім савецкім выяўленчым мастацтве.

Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2008. — Вып. 15

Матэрыялы па археалогіі Беларусі 2008 Вып. № 15Зборнік: Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2008. — Вып. 15. Археалогія эпохі сярэднявечча. Да 80-годдзя з дня нараджэння Г.В. Штыхава

Характарыстыка: «Матэрыялы па археалогіі Беларусі» — перыядычны зборнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Першы выпуск быў выдадзены ў 1957 г. Выпуск 15 МАБа (2008 г.) прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага археолага і гісторыка Георгія Васільевіча Штыхава. У час сваёй плённай працы юбіляр вывучаў помнікі Х–ХІІІ ст. Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі, а таксама распрацоўваў складаныя пытанні папярэдніх эпох (жалезны век, ранняя сярэднявечча). Большасць публікуемых у гэтым выпуску артыкулаў прысвечана асвятленню менавіта гэтых перыядаў археалогіі і гісторыі Беларусі. Зборнік змяшчае публікацыі В.М. Ляўко, А. Башкова, Ш.І. Бекцінеева, С.П. Віцязя, М.В. Клімава, В.У. Мядзведзевай, В.І. Кошмана, А.В. Вайцяховіча, З.А. Харытановіч і шэрагу іншых навукоўцаў.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1954. — № 5

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1954 № 5Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1954. — № 5.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — перыядычнае выданне АН Беларускай ССР. У 1948–1956 гг. часопіс не меў асобных серый для прыродазнаўчых, фундаментальных, сельскагаспадарчых, грамадскіх навук, таму пад адной вокладкай публікаваліся артыкулы па хіміі, агратэхніцы, матэматыцы, фізіцы, гісторыі, медыцыне і г.д. У № 5 за 1954 г. друкуюцца артыкулы М.А. Безбародава аб залежнасці фізічных уласцівасцей шкла XVIII–ХІХ стст. ад яго хімічнага складу, С.П. Магрунскага аб перамозе Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўсталяванні Савецкай улады ў Беларусі, І.В. Яцкевіча аб рэвалюцыйным руху сялян Магілёўскай губерні ў лютым–кастрычніку 1917 г.

Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2006. — Вып. 12

Матэрыялы па археалогіі Беларусі 2006 Вып. № 11Зборнік: Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2006. — Вып. 12. Археалогія эпохі сярэдневякоўя (да 75-годдзя з дня нараджэння П.Ф. Лысенкі)

Характарыстыка: «Матэрыялы па археалогіі Беларусі» — перыядычнае выданне Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Першы выпуск пабачыў свет у 1957 г. Выпуск 12 МАБа (2006 г.) прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння і 45-годдзю навуковай дзейнасці выдатнага беларускага археолага і гісторыка Пятра Фёдаравіча Лысенкі. Юбіляр вывучаў пераважна помнікі Х–ХІІІ ст. на поўдні Беларусі, таму большасць артыкулаў прысвечана асвятленню менавіта гэтага перыяду. У выданні таксама прадстаўлены матэрыялы вучняў і калег, якія доўгі час працуюць з П.Ф. Лысенкам у Інстытуце гісторыі. Зборнік змяшчае публікацыі Я.Г. Звяругі, А.М. Мядзведзева, А.А. Дабрыяна, П.М. Кенькі, Л.У. Калядзінскага, В.І. Кошмана, І.У. Ганецкай, Ю.А. Заяца, В.М. Ляўко і шэрагу іншых навукоўцаў.

Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2007. — № 23

Гістарычна-археалагічны зборнік 2007 Вып. № 23Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2007. — Вып. 23.

Характарыстыка: Гістарычна-археалагічны зборнік — часопіс, перыядычны зборнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Першы нумар ГАЗа выйшаў у 1927 г., другі — толькі ў 1993 г. У выпуску 23 за 2007 г. змяшчаюцца артыкулы археолагаў і гісторыкаў Беларусі і Расіі, прысвечаныя актуальным праблемам шырокага храналагічнага дыяпазону. Друкуюцца матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі па выніках палявых археалагічных даследаванняў 2006 г. У зборніку публікуюцца артыкулы В. Даніловіча, Я. Звяругі, І. Калечыц, А. Мяцельскага, В. Мядзведзевай, Э. Зайкоўскага, А. Калечыц, В. Абухоўскага, А. Коласава, Міхаіла і Максіма Чарняўскіх, В. Лакізы, М. Язэпенкі, В. Шадыры, А. Вайцяховіча, М. Плавінскага, В. Кошмана, А. Іова, В. Ляўко, Ю. Заяца, І. Ганецкай, І. Марзалюка і шэрагу іншых навукоўцаў.

Старонкі