Исторические журналы

Весці Акадэміі навук БССР. — 1954. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1954 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1954. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — галоўны навуковы часопіс Савецкай Беларусі. У 1948–1956 гг. не мелася асобных серый для розных галін навукі, таму ў адным нумары суседнічалі артыкулы па хіміі, агратэхніцы, медыцыне, матэматыцы, гісторыі і г.д. У № 4 за 1954 г. змяшчаюцца артыкулы І.С. Краўчанкі, А.І. Залескага, М.Е. Стральцова з нагоды 10-гадовага вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і М.Ц. Лынькова аб узаемасувязі літаратур беларускага, украінскага і рускага народаў.

Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2006. — Вып. 11

Матэрыялы па археалогіі Беларусі 2006 Вып. № 11Зборнік: Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2006. — Вып. 11. Древности Беларуси в системе межкультурных связей

Характарыстыка: «Матэрыялы па археалогіі Беларусі» — часопіс, перыядычны зборнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, што выдаецца з 1957 г. Выпуск 11 МАБа (2006 г.) змяшчае публікацыі новых матэрыялаў з раскопак помнікаў неаліту, жалезнага веку і сярэднявечча, уключаючы эпоху позняга сярэднявечча — перыяд Вялікага княства Літоўскага — на тэрыторыі Беларусі і сумежных тэрыторый. Змешчаны артыкулы і матэрыялы І.М. Язэпенкі, М.Г. Гусакова, П.Ф. Лысенкі, Дз.У. Дука, А.В. Вайцяховіча, В.А. Емяльянчык, Ю.А. Заяца, В.У. Мядзведзевай, В.М. Ляўко і шэрагу іншых навукоўцаў.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1954. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1954 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1954. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — часопіс галоўнай навуковай установы Савецкай Беларусі. У 1948–1956 гг. ён не меў адмысловых серый для прыродазнаўчых, грамадскіх, агратэхнічных навук, таму пад адной вокладкай змяшчаліся артыкулы рознай тэматыкі. У № 3 за 1954 г. змяшчаюцца артыкулы Е.П. Лук'янава аб класавай барацьбе ў беларускай вёсцы пасля 3–5 ліпеня 1917 г., М.І. Фецісава аб шматнацыянальным характары літаратурнага працэсу ў Расіі.

Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2006. — Вып. 22

Гістарычна-археалагічны зборнік 2006 № 22Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2006. — Вып. 22.

Характарыстыка: Гістарычна-археалагічны зборнік — перыядычнае выданне Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Першы нумар ГАЗа выйшаў у 1927 г., пасля чаго выданне спынілася да 1993 г. У выпуску 22 за 2006 г. змяшчаюцца матэрыялы навуковай канферэнцыі «Археалогія і матэрыяльная культура: інтэрпрэтацыя археалагічных даных», прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Канстанціна Тышкевіча — аднаго з заснавальнікаў навуковай археалогіі ў Беларусі і Літве. У зборніку публікуюцца артыкулы Г. Штыхава, В. Вяргей, А. Дабрыяна, Ш. Бекцінеева, Міхаіла Міхайлавіча Чарняўскага, М. Крывальцэвіча, Я. Шмідта, А. Вайцяховіча, П. Кенькі, Дз. Дука, М. Плавінскага, В. Мядзведзевай, Ю. Заяца, І. Калечыц, Л. Дучыц і шэрагу іншых навукоўцаў.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1954. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1954 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1954. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — галоўны навуковы часопіс Савецкай Беларусі. У 1948–1956 гг. часопіс не меў асобных серый для грамадскіх, медыцынскіх, прыродазнаўчых навук, таму ў разам друкаваліся матэрыялы па біялогіі, мінералогіі, геалогіі, агратэхніцы, гісторыі. У № 2 за 1954 г. да гуманітарнай сферы адносіцца артыкул А.С. Карлюка аб поглядах на матэрыю ў фізіцы другой паловы ХІХ–пачатку ХХ ст.

Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2003. — № 8

Матэрыялы па археалогіі Беларусі 2003 Вып. № 8Зборнік: Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2003. — № 8. — (Ранние славяне Белорусского Поднепровья и Подвинья)

Характарыстыка: «Матэрыялы па археалогіі Беларусі» — часопіс Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Ён выдаецца з 1957 г. Нумар 8 МАБа (2003 г.) тэматычны і прысвечаны 80-годдзю Л.Д. Побаля. Прадстаўлены публікацыі новых матэрыялаў з раскопак на тэрыторыі Беларускага Падняпроўя і Падзвіння, а таксама сумежных тэрыторый Расіі. Апублікаваны артыкулы і матэрыялы Л.Д. Побаля, Т.С. Бубенькі, В.М. Ляўко, Ю.А. Заяца, Г.В. Штыхава і шэрагу іншых навукоўцаў. Змешчаны артыкул, прысвечаны Л.Д. Побалю.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1954. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1954 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1954. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — навуковы часопіс галоўнай навуковай установы Савецкай Беларусі. У 1948–1956 гг. не мелася асобных серый часопіса для розных галін навукі, таму пад адной вокладкай публікаваліся матэрыялы па хіміі, агратэхніцы, геалогіі, гісторыі, матэматыцы, медыцыне. У № 1 за 1954 г. змешчаны артыкул В.А. Кікаця аб уступленні Беларускай ССР у склад СССР. З артыкулаў філасофскай тэматыкі апублікаваны артыкул Г.І. Піўцакіна, прысвечаны праяўленню дыялектычнага закона суадносін неабходнага і выпадковага ў жывой прыродзе.

Старонкі