Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1957. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1957 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1957. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — цэнтральнае перыядычнае выданне АН Беларускай ССР. Пачынаючы з 1956 г., публікацыі па філасофіі, гісторыі, літаратуразнаўству, мовазнаўству і іншых галінах гуманітарнай навукі выходзілі ў асобнай серыі часопіса для грамадскіх навук. У 1957 г. Савецкі Саюз адзначаў 40-гадовую гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі, што вызначыла тэматыку пераважнай большасці матэрыялаў, апублікаваных у № 3 Вясцей АН БССР (Серыі грамадскіх навук) за 1957 г. Сярод іх — артыкулы С.П. Маргунскага аб перамозе Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі, Н.Е. Завалеева і Р.Р. Кручка аб рэвалюцыйным руху рабочага класу Беларусі напярэдадні рэвалюцыі. Акрамя матэрыялаў, прысвечаных непасрэдна рэвалюцыі, шэраг публікацый характарызуюць дасягненні навукі, культуры, народнай гаспадаркі БССР за 40 гадоў. Адзначым, напрыклад, артыкулы В.Н. Перцава аб развіцці грамадскіх навук у Савецкай Беларусі ў 1917–1957 гг., М.М. Яроша аб развіцці беларускай савецкай літаратуры за 40 гадоў, В.В. Сарокінай аб удзеле жанчын-сялянак у рабоце Саветаў БССР у 1921–1925 гг.

Змест нумара:

Буслаў К.П. Веліч і перамога ідэй ленінізма
Маргунскі С.П. Перамога Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў Беларусі
Завалееў Н.Е., Кручок Р.Р. Рэвалюцыйны рух рабочага класа Беларусі напярэдадні Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэволюцыі
Каменская Н. Гаспадарчае і культурнае будаўніцтва ў Беларусі ў перыяд другой мірнай перадышкі
Сарокіна В.В. Удзел жанчын-сялянак у рабоце Саветаў Беларускай ССР у аднаўленчы перыяд (1921–1925 гг.)
Перцаў В.Н. Аб развіцці грамадскіх навук у БССР за сорак год (1917–1957)
Мярэцкая Т.А. Развіццё дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР за 40 год Савецкай улады
Гурвіч. Развіццё тарфяной прамысловасці БССР за гады Савецкай улады
Мазурава Я.С. Падрыхтоўка працоўных рэзерваў і іх роля ў развіцці сацыялістычнай прамысловасці
Ярош М. Беларуская савецкая літаратура за 40 год
Купрэвіч В. На эскадраным мінаносцы «Самсон» у 1917 годзе
КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Карнейчык Е.І. [Рэц.] Аб зборніку гістарычных работ Польска-Савецкага інстытута
Іпа М. [Рэц.] Новая кніга аб рэзервах росту прадукцыйнасці працы ў прамысловасці БССР