Исторические журналы

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1979. — № 1

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1979 № 1Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1979. — № 1 (37).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пабачыў свет у 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, якія павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 1 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1979 г. друкуюцца артыкулы Д.М. Чорнага і У.П. Сазановіч пра Клецк, Р.Ф. Лешчанка пра бой каля в. Галоўчын 3 ліпеня 1708 г., К.В. Маскоўкінай пра генерала Д.М. Карбышава, а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1974 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, мовазнаўству, літаратуразнаўству ды іншых галінах айчыннай гуманітарыстыкі. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, фізіка-матэматычных і прыродазнаўчых навуках публікаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што асабліва характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 2 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1974 г. друкуюцца артыкулы Ф.П. Філіна пра паходжанне славянскіх моў, А.М. Булыкі пра германізмы ў старабеларускай мове, У.М. Свяжынскага пра асаблівасці марфалагічнай сістэмы «Дзённіка» Ф.Е. Еўлашоўскага, Л.М. Ракіцкай пра развіццё лёгкай прамысловасці Беларусі ў гады другой пяцігодкі (1933–1937), а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Марзалюк, І.А. Місіянерская дзейнасць праваслаўнай царквы ў сярэднявеччы на землях Заходняй Беларусі і Літвы і яе наступствы

Марзалюк І.А. Місіянерская дзейнасць праваслаўнай царквы на землях Заходняй Беларусі і ЛітвыАртыкул: Марзалюк, І.А. Місіянерская дзейнасць праваслаўнай царквы ў сярэднявеччы на землях Заходняй Беларусі і Літвы і яе наступствы / І.А. Марзалюк // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова. — 2003. — № 4 (16). — С. 8–14.

Анатацыя: Артыкул Ігара Аляксандравіча Марзалюка прысвечаны місіянерскай дзейнасці праваслаўнай царквы ў балцкім асяроддзі ў эпоху сярэднявечча. На падставе пісьмовых і археалагічных крыніц аўтар паказвае наяўнасць значнай праслойкі усходнеславянскага праваслаўнага («русінскага») баярства на землях Заходняй Беларусі і Літвы. Аўтар прыходзіць да высновы, што пасля ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага ў ХІІІ–ХIV стст. працэс усходнеславянскай каланізацыі і місіянерскай дзейнасці праваслаўнай царквы на ўласна літоўскіх землях працягваўся. Пры гэтым прыняцце балтамі праваслаўя садзейнічала іх асіміляцыі.

Спадчына. — 1996. — № 4

Спадчына 1996 № 4Часопіс: Спадчына. — 1996. — № 4.

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» створаны у 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго згуртаваліся неабыякавыя беларускай культуры і мінуўшчыны гісторыкі, публіцысты, літаратары. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 4 часопіса «Спадчына» за 1996 г. змешчаны артыкулы Вацлава Ластоўскага па гісторыі Беларусі, Мікалая Лапіцкага пра праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Ягайлы, Язэпа Лёсіка пра апісанне бітвы пад Грунвальдам у Хроніцы Быхаўца, хроніках Яна Длугаша, Марціна Бельскага і іншых гістарычных крыніцах, Алеся Смалянчука пра «беларускую карту» ў дзейнасці царскай адміністрацыі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст., аўтабіяграфія Браніслава Тарашкевіча, а таксама іншыя публікацыі.

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1975. — № 3

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1975 № 3Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1975. — № 3 (23).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пабачыў свет у 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, якія павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 3 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1975 г. друкуюцца артыкулы І.Н. Колабавай пра раменнікаўскі манетны скарб, Ф.Д. Гурэвіч пра рамеснікаў гарадоў Панямоння, М. Мікалаева пра зброю Навагрудка, Р. Лешчанка пра Быхаў у гады Паўночнай вайны, У.М. Кісялёва пра возніцкі промысел у Мінску, а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1974 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, мовазнаўству, філасофіі і іншых гуманітарных навуках і дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, дакладных, агратэхнічных навуках публікаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што асабліва характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 1 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1974 г. друкуюцца артыкулы М.І. Прашковіча пра «Лямент... » на смерць Лявона Карповіча, Т.В. Хадыкі (Т.В. Габрусь) пра станаўленне стылю барока ў манументальным драўляным дойлідстве Беларусі XVII ст., І.А. Леановіча пра жыллё рабочых г. Мінска ў даваенны перыяд (1917–1941 гг.), Г.Д. Кнацько пра склад і змест рукапісных выданняў беларускіх партызан, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Заяц, Ю.А. Да праблемы распаўсюджвання хрысціянства на Беларусі

Заяц Ю.А. Да праблемы распаўсюджвання хрысціянства на БеларусіАртыкул: Заяц, Ю.А. Да праблемы распаўсюджвання хрысціянства на Беларусі / Ю.А. Заяц // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2013. — Вып. 24. Даследаванне сярэдневяковых старажытнасцей Цэнтральнай Беларусі (памяці Ю.А. Заяца). — С. 12–17.

Анатацыя: Пытанне хрысціянізацыі Беларусі ўваходзіла ў кола навуковых інтарэсаў гісторыка і археолага Юрыя Афанасьевіча Заяца. У 1998 г. быў апублікаваны яго навукова-папулярны артыкул «Распаўсюджванне хрысціянства на беларускіх землях», дзе ўтрымлівалася крытыка папулярных ідэалагізаваных поглядаў на распаўсюджванне хрысціянскай рэлігіі на Беларусі. Навукова-папулярны фармат і невялікі аб’ём згаданага артыкула не дазволіў Ю.А. Заяцу падрабязна аргументаваць уласныя меркаванні, таму некаторыя сцверджанні аўтара былі толькі пазначаны. Публікуемы зараз артыкул Ю.А. Заяца «Да праблемы распаўсюджвання хрысціянства на Беларусі» з’яўляецца грунтоўным навуковым даследаваннем.

Старонкі