Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1974 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, мовазнаўству, філасофіі і іншых гуманітарных навуках і дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадскіх, дакладных, агратэхнічных навуках публікаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што асабліва характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 1 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1974 г. друкуюцца артыкулы М.І. Прашковіча пра «Лямент... » на смерць Лявона Карповіча, Т.В. Хадыкі (Т.В. Габрусь) пра станаўленне стылю барока ў манументальным драўляным дойлідстве Беларусі XVII ст., І.А. Леановіча пра жыллё рабочых г. Мінска ў даваенны перыяд (1917–1941 гг.), Г.Д. Кнацько пра склад і змест рукапісных выданняў беларускіх партызан, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Змест нумара:

Кісель Н.К. Ленінскі прынцып пераемнасці ў развіцці навукі і некаторыя асаблівасці сучасных фізічных ведаў
Талкачоў А.А. Узаемавызначэнне састаўных частак і цэлага
Ляонаў А.П. Становішча і перспектывы праграмнага забеспячэння апрацоўкі сацыялагічнай інфармацыі на ЭВМ
Антанюк Г.А. Сістэмны падыход у даследаванні сацыяльных з’яў
Селіванаў П.А. Некаторыя пытанні гісторыі савецкай ваеннай арганізацыі
Кнацько Г.Д. Рукапісныя выданні беларускіх партызан, іх склад і змест
Врублеўскі А.П. Удзел мясцовых Саветаў БССР у пашырэнні і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы гандлю ў 1951–1958 гг.
Баранава Л.Е., Капітула П.А., Кірэенка М.Г., Кастрамічова Э.В. Навукова-вытворчыя аб’яднанні — аб’ектыўная форма павышэння эфектыўнасці грамадскай вытворчасці
Казлоўская Л.В. Важны фактар тэрытарыяльнай арганізацыі прамысловасці раёна
Дзямідаў У.І., Нікіценка М.В. Метадычныя пытанні вызначэння аптовых цэн на новыя машыны і абсталяванне
Петэрсон Э.А. Беларускі скульптурны партрэт даваеннага перыяду
Хадыка Т.В. Аналіз станаўлення стылю барока ў манументальным драўляным дойлідстве Беларусі XVII ст.
Леановіч І.А. Жыллё рабочых г. Мінска ў даваенны перыяд (1917–1941 гг.)
Лецка Я.Р. На трывалым грунце класікі
Прашковіч М.І. «Лямент... » на смерць Лявона Карповіча

КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Краўчанка І.С. На абароне заваёў сацыялістычнай рэвалюцыі
Лепешаў І.Я. Лексікаграфічная распрацоўка народнай фразеалогіі

ХРОНІКА
Агіевіч У.У. Славяназнаўства. Актуальныя праблемы
Патаенка К.Л. Сход Філасофскага таварыства