Спадчына. — 1996. — № 4

Спадчына 1996 № 4Часопіс: Спадчына. — 1996. — № 4.

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» створаны у 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго згуртаваліся неабыякавыя беларускай культуры і мінуўшчыны гісторыкі, публіцысты, літаратары. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 4 часопіса «Спадчына» за 1996 г. змешчаны артыкулы Вацлава Ластоўскага па гісторыі Беларусі, Мікалая Лапіцкага пра праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Ягайлы, Язэпа Лёсіка пра апісанне бітвы пад Грунвальдам у Хроніцы Быхаўца, хроніках Яна Длугаша, Марціна Бельскага і іншых гістарычных крыніцах, Алеся Смалянчука пра «беларускую карту» ў дзейнасці царскай адміністрацыі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст., аўтабіяграфія Браніслава Тарашкевіча, а таксама іншыя публікацыі.

Змест нумара:

СКАРБНІЦА
Вацлаў Ластоўскі. Нарысы з беларускай гісторыі

АДЛЮСТРАВАННІ
Алесь Смалянчук. «Беларуская карта» ў дзейнасці царскай адміністрацыі (другая палова ХІХ — пачатак ХХ ст.)
Валянціна Лебедзева. БНР і Гомельшчына
Юрка Васілеўскі. Беларускі рух моладзі на Гомельшчыне (1920–1926 гг.)
Анатоль Корсак. Лёсы нацыянальных групаў Смаленшчыны (1918–1938 гг.)

ДАКУМЕНТЫ І ЛЮДЗІ
Браніслаў Тарашкевіч. Аўтабіяграфія

ПОМНІКІ ПАЭЗІІ
Ахвяравана Слуцкаму паўстанню
Невядомы верш Янкі Золака

СІЛУЭТЫ ПРОДКАЎ
Язэп Лёсік. Бітва пад Грунвальдам у апісанні кронікі Быхаўца, Длугоша, Бельскага і інш.

ІНТЭРПРЭТАЦЫІ
Віктар Мартынаў. Этнагенез славян: мова і міф

СУГАЛОССЕ
Якаў Эліасберг. Успаміны і сустрэчы

МІЖМОР’Е
Март Нут. Калябарацыянізм

МЕМУАРЫ
Дыярыюш князя Міхаіла Казімера Радзівіла
Язэп Малецкі. Пад знакам Пагоні

РЭЛІГІЙНАЯ ГІСТОРЫЯ
Мікалай Лапіцкі. Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім падчас панавання Ўладыслава Ягайлы