Заяц, Ю.А. Да праблемы распаўсюджвання хрысціянства на Беларусі

Заяц Ю.А. Да праблемы распаўсюджвання хрысціянства на БеларусіАртыкул: Заяц, Ю.А. Да праблемы распаўсюджвання хрысціянства на Беларусі / Ю.А. Заяц // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2013. — Вып. 24. Даследаванне сярэдневяковых старажытнасцей Цэнтральнай Беларусі (памяці Ю.А. Заяца). — С. 12–17.

Анатацыя: Пытанне хрысціянізацыі Беларусі ўваходзіла ў кола навуковых інтарэсаў гісторыка і археолага Юрыя Афанасьевіча Заяца. У 1998 г. быў апублікаваны яго навукова-папулярны артыкул «Распаўсюджванне хрысціянства на беларускіх землях», дзе ўтрымлівалася крытыка папулярных ідэалагізаваных поглядаў на распаўсюджванне хрысціянскай рэлігіі на Беларусі. Навукова-папулярны фармат і невялікі аб’ём згаданага артыкула не дазволіў Ю.А. Заяцу падрабязна аргументаваць уласныя меркаванні, таму некаторыя сцверджанні аўтара былі толькі пазначаны. Публікуемы зараз артыкул Ю.А. Заяца «Да праблемы распаўсюджвання хрысціянства на Беларусі» з’яўляецца грунтоўным навуковым даследаваннем.

На падставе гістарычных і археалагічных крыніц Юрый Афанасьевіч Заяц разглядае працэс хрысціянізацыі Беларусі. Даецца крытычны аналіз гістарыяграфіі пытання. Аўтар распавядае аб абставінах усталявання хрысціянства на беларускіх землях у кантэксце распаўсюджвання новай веры на сумежных тэрыторыях. Паведамляецца аб перашкодах у распаўсюджванні хрысціянства, параўноўваюцца працэсы яго прыняцця ў горадзе і ў сельскай акрузе. Увага надаецца таксама пытанням узаемаадносін дзяржавы і царквы.

Фармат: Pdf.

Памер: 1,2 MB.

Спампаваць артыкул/Скачать статью.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.