Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1974 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, мовазнаўству, літаратуразнаўству ды іншых галінах айчыннай гуманітарыстыкі. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, фізіка-матэматычных і прыродазнаўчых навуках публікаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што асабліва характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 2 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1974 г. друкуюцца артыкулы Ф.П. Філіна пра паходжанне славянскіх моў, А.М. Булыкі пра германізмы ў старабеларускай мове, У.М. Свяжынскага пра асаблівасці марфалагічнай сістэмы «Дзённіка» Ф.Е. Еўлашоўскага, Л.М. Ракіцкай пра развіццё лёгкай прамысловасці Беларусі ў гады другой пяцігодкі (1933–1937), а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Змест нумара:

Славінскі Ч.С. Аб суадносінах усеагульнага і спецыфічнага ў дыялектычных супярэчнасцях
Гаралевіч Т.А. Філасофскі аналіз касмалагічных мадэлей А.А. Фрыдмана
Крукоўскі А.С. Крытыка поглядаў буржуазных сацыёлагаў ФРГ аб новых сацыяльных групах
Ракіцкая Л.М. Развіццё лёгкай прамысловасці Беларусі ў гады другой пяцігодкі (1933–1937)
Бандарэнка М.А. Павышэнне культурна-тэхнічнага ўзроўню рабочага класа Беларусі ў гады пятай пяцігодкі (1951–1955)
Плашчынскі А.А. Асаблівасці фарміравання грамадска неабходных затрат працы ва ўмовах сацыялізма
Мацяюк В.І. Рэалізацыя прадукцыі і заахвочвальныя фонды прамысловых прадпрыемстваў
Філін Ф.П. Аб паходжанні славянскіх моў
Свяжынскі У.М. Асаблівасці марфалагічнай сістэмы «Дзённіка» Ф.Е. Еўлашоўскага
Булыка А.М. Германізмы ў старабеларускай мове
Дзюбайла В.М. Складаныя прыназоўнікі з прасторавым значэннем у беларускай мове і спосабы перадачы іх у нямецкай мове
Краўчанка М.К. Мадальныя словы нямецкай мовы і іх беларускія адпаведнікі
Гаранін Л.Я. Аб вытоках мемуарнага жанру
Кулак У.М. Фашызм — вораг культуры (На матэрыяле прозы Франца Фюмана)
Пашкін Юр.А. Драматургія А.М. Астроўскага ў рускіх тэатрах Беларусі ў другой палавіне ХІХ ст. (1860–1890-х гадоў)

ЛЮДЗІ САВЕЦКАЙ НАВУКІ
Чапко В.У., Пейсаховіч А.Я. Н.В. Каменская (Да 60-годдзя з дня нараджэння)

КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Ігнаценка І.М., Злотнік М.І. ЦКК у барацьбе за адзінства і чысціню партыйных радоў
Скурат К.У. Уклад у гістарычную лексікалогію
Меншыкаў Н.Г. Даследаванне па гісторыі сельскай гаспадаркі Латвіі
Сарокін А.М. Новыя даследаванні аб саўгасах
Леановіч І.А. Жыллё рабочых
Побаль Л.Д. Спорныя пытанні лакалізацыі плямён паўночнай часткі Верхняга Падняпроўя ў БССР у раннім жалезным веку