Заяц, Ю.А. Распаўсюджванне хрысціянства на беларускіх землях

Заяц Ю.А. Распаўсюджванне хрысціянства на беларускіх земляхАртыкул: Заяц, Ю.А. Распаўсюджванне хрысціянства на беларускіх землях / Ю.А. Заяц // Матэрыялы па гісторыі Беларусі : [Зборнік] / [Рэдкал.: М.П. Касцюк (адк. рэд.) [і інш.]]. — Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 1998. — С 16–21.

Анатацыя: Прапануемая публікацыя узяты са зборніка «Матэрыялы па гісторыі Беларусі», што ў 1998 г. падрыхтавалі прафесійныя гісторыкі для дапамогі настаўнікам гісторыі. Гэта вызначае фармат артыкула як публіцыстычны і навукова-папулярны, дзе адсутнічае спіс літаратуры, а некаторыя сцвярджэнні толькі пазначаюцца. Тым не менш, публікацыя адрозніваецца навуковай падачай матэрыяла, грунтоўнасцю і доказнасцю. Пасля таго, як Беларусь набыла дзяржаўны суверэнітэт, гісторыкі атрымалі магчымасць даследаваць раней забароненыя тэмы. Неабходнасць вывучыць «белыя плямы» мінулага зрабіла асабліва актуальнай гісторыю рэлігіі і царквы на беларускіх землях.

Пазбаўленне ад ідэалагічных абмежаванняў мела станоўчы эфект, аднак не абыйшлося без хібаў. У асобных выпадках на хвалі дэідэалагізацыі папулярнасць атрымалі новыя гістарычныя міфы. У сваім артыкуле археолаг і гісторык Юрый Афанасьевіч Заяц крытыкуе падобныя міфы, параўноўваючы іх з бракаванай цэглы, што кладзецца ў падмурак нацыянальнай гістарычнай адукацыі. Аўтар пазначае аб’ектыўную складанасць рэканструкцыі пашырэння хрысціянства на беларускіх землях, што вынікае з амаль поўнай адсутнасці звестак аб гэтым у пісьмовых крыніцах. Ю.А. Заяц пазначае прынцыповыя моманты, якімі характарызаваўся працэс хрысціянізацыі Беларусі. Да спрэчных палажэнняў аўтар адносіць гіпотэзу аб працяглым існаванні паганскіх культаў пасля ўвядзення хрысціянства. Адзначыўшы існаванне язычніцтва на Беларусі нават пазней за XIV ст., аўтар усё ж тлумачыць дваяверства не трываласцю паганскіх уяўленняў, а іх перажыткавым характарам і сувяззю з сельскагаспадарчым каляндарным цыклам. Некаторыя сцверджанні Ю.А. Заяц адносіць да гістарычных міфаў, або, у тэрміналогіі аўтара, — да «фальсіфікаваных версій». Да іх аўтар аднёс сцверджанні аб хрышчэнні Рагвалода і Рагнеды Торвальдам Вандроўнікам (на самой справе Торвальд наведаў Полаччыну ўжо пасля іх смерці) і аб з'яўленні на Беларусі хрысціянства «заходняга абраду» (будучага каталіцтва) адначасова з хрысціянствам візантыйскай традыцыі (будучым праваслаўем).

Фармат: Djvu.

Памер: 1,5 MB.

Увага: Асобныя старонкі артыкула прадстаўлены ў якасці не вельмі добрай, але прыдатнай для чытання.

Спампаваць/Скачать.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.