Исторические журналы

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1979. — № 4

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1979 № 4Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1979. — № 4 (40).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» выдаваўся з 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, што павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём іх пераважна заставаўся невялікім. У № 4 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1979 г. публікуюцца артыкулы В.А. Булкіна пра знаходку кіеўскай пячаткі ў Полацку, А.А. Сяліцкага пра фрэскі храма-пахавальні Полацкага Еўфрасіннеўскага манастыра, Я.С. Умецкай пра прыватнае кнігадрукаванне ў Беларусі, А.А. Трусава пра архітэктурна-археалагічнае даследаванне Лідскага замка, І.К. Скварцова пра генерала Гурко, а таксама іншыя матэрыялы.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 5

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1974 № 5Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 5.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс для публікацыі артыкулаў па гісторыі, філасофіі, мастацтвазнаўству, мовазнаўству і іншых гуманітарных дысцыплінах. Адмысловая серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадских, прыродазнаўчых, дакладных навуках выходзілі пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што найбольш характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 5 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1974 г. з матэрыялаў гістарычнай і філасофскай тэматыкі змешчаны артыкулы В.П. Масленікавай па гісторыі музычнай культуры Беларусі, Н.К. Дзягіль пра супрацоўніцтва Беларусі і Югаславіі ў галіне літаратуры і мастацтва ў 1956–1970 гг., І.С. Ціхановіча з крытыкай філасофскіх канцэпцый Эрыха Фрома, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Спадчына. — 1995. — № 2

Спадчына 1995 № 2Часопіс: Спадчына. — 1995. — № 2.

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» утварыўся ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго аб’ядналіся неабыякавыя беларускай культуры і мінуўшчыны гісторыкі, публіцысты, літаратары. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 2 часопіса «Спадчына» за 1995 г. змешчаны артыкулы Паўла Урбана пра этнічную прыналежнасць старажытных ліцьвінаў, Тамары Габрусь пра мінулае Нясвіжа, Юрыя Шаўцова пра «Літоўскі сепаратызм» канца ХVI ст., Настассі Гулак пра Тышкевіцкі музей старажытнасцяў, а таксама іншыя публікацыі.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1973 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны часопіс для публікацыі вынікаў навуковых даследаванняў па гісторыі, этнаграфіі, археалогіі, мовазнаўству ды іншых галінах айчыннай гуманітарыстыкі. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па грамадских, фізіка-матэматычных, сельскагаспадарчых навуках выходзілі пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што найбольш характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 4 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1973 г. з матэрыялаў гістарычнай і антрапалагічнай тэматыкі змешчаны артыкулы Л.М. Казей аб палеапаталогіі чалавека як гістарычнай крыніцы (па матэрыялах археалагічных раскопак), Л.С. Бараноўскага пра дэмаграфічную характарыстыку рабочых Гомельскіх майстэрань Лібава-Роменскай чыгункі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Спадчына. — 1997. — № 1

Спадчына 1997 № 1Часопіс: Спадчына. — 1997. — № 1 (121).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны у 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго аб’ядналіся гісторыкі, пісьменнікі, паэты, публіцысты, неабыякавыя да беларускай культуры і мінуўшчыны. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 1 часопіса «Спадчына» за 1997 г. змешчаны вершы Вацлава Ластоўскага, публікацыя Антона Луцкевіча аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, кароткая справаздача 3-га пасяджэння Рады БНР, урывак з «Дыярыюш жыцця маяго» Марціна Матушэвіча, артыкул С. Дабранскага пра масонскія ложы ў Літве і іншыя публікацыі.

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1979. — № 3

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1979 № 3Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1979. — № 3 (39).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пабачыў свет у 1970 г. Ён быў афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ друкаваліся матэрыялы, што мусілі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 3 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1979 г. публікуюцца артыкулы Л.Д. Побаля пра археалагічны комплекс Тайманава, В.П. Феранца пра гісторыю Мядзеля, У.М. Дзянісава пра мінскую ратушу, Н.І. Буракоўскай пра рачное суднабудаванне на Беларусі, А.І. Сямёнава пра чыгуналіцейную справу ў Беларусі, а таксама іншыя матэрыялы.

Спадчына. — 1995. — № 1

Спадчына 1995 № 1Часопіс: Спадчына. — 1995. — № 1 (109).

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны у 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго гуртаваліся гісторыкі, публіцысты і літаратары, неабыякавыя да беларускай культуры і мінуўшчыны. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 1 часопіса «Спадчына» за 1995 г. змешчаны артыкулы Альбіны Семянчук пра Мацея Стрыйкоўскага ў Вялікім Княстве Літоўскім, Анатоля Грыцкевіча пра Невель і Себеж у XVII–XVIII стст., Клаўдыі Шышыгінай-Патоцкай пра Нясвіж і Радзівілаў у ХХ ст., матэрыялы пра Юрку Віцьбіча, мемуары Янкі Шутовіча пра Віленскі беларускі музей, «Дыярыюш» Міхаіла Казіміра Радзівіла, а таксама іншыя публікацыі.

Старонкі