Чараўко В.У. Дзяржава і рэлігійныя плыні ў Вялікім княстве Літоўскім: прынцыпы ўзаемадзеяння
Падобныя матэрыялы:
Артыкул: Чараўко, В.У. Дзяржава і рэлігійныя плыні ў Вялікім княстве Літоўскім: прынцыпы ўзаемадзеяння / В.У. Чараўко // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета / Вып. 14. Юридические науки. — Новополоцк, 2006. — С. 19-21.
Характарыстыка: Адзін са студэнцкіх артыкулаў.
Анатацыя: Артыкул прысвечаны аналізу рэлігігійных адносін у ВКЛ у перыяд поліканфесійнай талерантнасці (1563 — 1596). Раскрыты некаторыя прынцыпы фарміравання мадэляў рэлігійных адносін.
Наяўнасць у Вялікім княстве Літоўскім некалькіх масавых уплывовых плыняў мела вынікам складванне пэўных мадэляў узаемаадносін іх паміж сабой і з дзяржавай. Вывучэнне рэлігійных адносін падчас распаўсюджвання Рэфармацыі дае магчымасць ўбачыць іх трансфармацыю і зразумець некаторыя заканамернасці ўзнікнення і развіцця мадэляў. Пастаяннае суперніцтва плыняў адбывалася з рознай інтэнсіўнасцю, былі перыяды актыўнай барацьбы і адносна мірнага суіснавання.
Расклад сіл рэлігійных рухаў даваў дзяржаве арыентыры для выпрацоўкі і правядзення ёю канфесійнай палітыкі. Адносіны ў асяроддзі свецкага насельніцтва і дзяржаўная палітыка разам фарміравалі той ці іншы варыянт верацярпімай або уніфікуючай мадэлі. Перманентныя рэлігійныя працэсы ўплывалі на далейшае развіццё ўзаемаадносін веравызнанняў і дзяржавы.
Фармат: Pdf.
Памер: 828 КB.
Скачать статью/Спампаваць артыкул.