Чараўко В.У. Уніяцтва на Беларусі: выпадковасць, заканамернасць, альтэрнатыва?

Чараўко В.У. Уніяцтва на Беларусі выпадковасць, заканамернасць, альтэрнатываАртыкул: Чараўко В.У. Уніяцтва на Беларусі: выпадковасць, заканамернасць, альтэрнатыва? / В.У. Чараўко // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета. — Новополоцк, 2004. — Вып. 6. Гуманитарные науки. — С. 70-71.

Характарыстыка: Адзін з маіх першых студэнцкіх артыкулаў (з усімі вынікаючымі адсюль недакладнасцямі).

Анатацыя: У артыкуле зроблена спроба прааналізаваць дауніяцкую канфесійную гісторыю Вялікага княства Літоўскага і даць яе перыядызацыю. Рэлігійная гісторыя Вялікага княства Літоўскага разглядаецца як узаемадзеянне верацярпімасці і уніяцкай ідэі — двух аднолькава магчымых шляхоў развіцця.

На сёняшні дзень можна вылучыць тры асноўныя падыходы да гэтай праблемы. У дарэвалюцыйнай расійскай і савецкай гістарыяграфіі пануючай з’яўлялася думка аб выпадковасці ўзнікнення уніяцкай царквы. Унія 1596 года падавалася выключна як змова Ватыкана са жменькай праваслаўных іерархаў-рэнегатаў. У сучаснай беларускай гістарыяграфіі распаўсюджана меркаванне аб заканамернасці Брэсцкай уніі, прычым ідэя яе ажыццяўлення нібыта «выйшла з беларуска-ўкраінскіх патрыятычных колаў». Выканаўцы уніі нярэдка празмерна ідэалізуюцца, а роля Ватыкана ў заключэнні саюза 1596 года памяншаецца. Аўтар трэцяга падыхода, С.А. Падокшын, лічыць унію альтэрнатывай верацярпімасці. Дауніяцкую канфесійную гісторыю ВКЛ у такім выпадку можна разглядаць як узаемадзеянне верацярпімасці і уніяцкай ідэі.

Фармат: Pdf.

Памер: 673 КB.

Скачать статью/Спампаваць артыкул.