Чараўко В.У. Рэлігійная гісторыя Беларусі: эпохі, этапы, перыяды

Чараўко В.У. Рэлігійная гісторыя Беларусі эпохі, этапы, перыядыАртыкул: Чараўко В.У. Рэлігійная гісторыя Беларусі: эпохі, этапы, перыяды / В.У. Чараўко // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета / Вып. 10. Гуманитарные науки. — Новополоцк, 2005. — С. 37-40.

Характарыстыка: Адзін з маіх першых студэнцкіх артыкулаў.

Анатацыя: Зроблена спроба перыядызацыі канфесійнай гісторыі Беларусі. Вылучаюцца эпохі, этапы і перыяды, якія адрозніваюцца паводле ступені пашыранасці і ўплывовасці рэлігійных плыняў і характары іх узаемадзеяння.

У рэлігійнай гісторыі Беларусі можна вылучыць паганскую і хрысціянскую эпохі. Апошняя складаецца з этапа хрысціянізацыі, дауніяцкага (перыяды «паганскай талерантнасці», рэлігійнага радыкалізму, біканфесійна-парытэтнай і поліканфесійнай талерантнасці) і пасляуніяцкага (перыяды каталіцка-уніяцкага дамінавання і дамінавання праваслаўя) этапаў. Наяўнасць у ВКЛ некалькіх пашыраных сярод насельніцтва плыняў мела вынікам складванне дзьвюх мадэляў міжканфесійных і царкоўна-дзяржаўных адносін: талерантнай і уніфікуючай (унійнай), якія акрэсліліся канчаткова ў XVΙ ст. Прапанаваная перыядызацыя ў цэлым адлюстроўвае галоўныя стадыі, якія прайшлі ў сваім рэлігійным развіцці беларускія землі.

Фармат: Pdf.

Памер: 1 MB.

Скачать статью/Спампаваць артыкул.