Падокшын, С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура (Філасофска-гістарычны аналіз)

ПадокшынКніга: Падокшын, С. А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура (Філасофска-гістарычны аналіз) / С. А. Падокшын. — Мінск : Беларуская навука, 2000. — 111 ст.

Характарыстыка: Прапануемая кніга філосафа і гісторыка Сямёна Аляксандравіча Падокшына — адна з найлепшых работ па канфесійнай гісторыі Беларусі. У ёй зроблена спроба канцэптуальнага аналізу царкоўнай уніі як гістарычнай з’явы, разглядаецца яе палітычны, культуралагічны, філасофскі сэнс, яе ўплыў на грамадскае і духоўнае жыццё беларускага народа. Паказана, што на працягу XIV–XVI стст. у грамадскай практыцы ВКЛ склаліся дзве альтэрнатыўныя мадэлі рэлігійна-царкоўнага жыцця: ліберальная, рэнесансна-гуманістычная, падставай якой з’яўлялася свабода рэлігійнага выбару, верацярпімасць, і кансерватыўная, дзяржаўна-ахоўная, у аснове якой ляжала ідэя уніі, або аб’яднання каталіцтва і праваслаўя. Разглядаюцца ўзаемадзеянне гэтых мадэлей, станоўчыя і адмоўныя вынікі іх рэалізацыі.

Аўтар пераканаўча даказвае, што гісторыя рэлігійна-царкоўнай уніі на айчыннай глебе не пачыналася ca знакамітага Берасцейскага сабора, які адбыўся ў кастрычніку 1596 г. Яе вытокі ўзыходзяць да XIII–XIV стст., пачатку ўтварэння інтэграванай беларуска-ўкраінска-літоўскай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Менавіта ў гэты перыяд перад народамі ВКЛ, і перш за ўсё беларускім і ўкраінскім, і іх лідарамі, вялікімі князямі, паўстаюць дзве глабальныя задачы: умацаванне палітычнай і захаванне духоўна-культурнай незалежнасці. У святле гэтых задач і разглядаецца насычаная і драматычная гісторыя айчыннага рэлігійна-царкоўнага жыцця.

У кнізе паказаны адметны характар заходняга, беларуска-ўкраінскага, праваслаўя, абумоўлены геапалітычным становішчам ВКЛ паміж Усходам і Захадам. Робіцца выснова, што ў духоўным жыцці Беларусі і Украіны XIV–XVII стст. склаўся спецыфічны тып свецкага і царкоўнага дзеяча і мысліцеля «на мяжы культур», да якіх адносяцца Францыск Скарына, Леў Caпега, Iпацій Пацей, Пётр Магіла, Сімяон Полацкі і іншыя. Закранаюцца праблемы станаўлення нацыянальнай царквы, вялікадзяржаўнай ідэалогіі. Праца адзначаецца новымі падыходамі да праблемы уніі, нетрадыцыйнымі трактоўкамі шэрагу пытанняў.

Фармат: Pdf.

Памер: 3,99 MB.

СПАМПАВАЦЬ КНІГУ/СКАЧАТЬ КНИГУ.

Усе матэрыялы бібліятэкі атрыманы з агульнадаступных крыніц. Сайт Adverbum.org не ўтрымлівае файлаў кніг, а прапануе спасылкі на іх. Спасылкі на кнігі па гісторыі даюцца выключна з мэтай азнаямлення. Калі спасылка не працуе, калі ласка, паведаміце аб гэтым у каментарах або праз форму сувязі.


Змест:
Прадмова

I. ПАСТАНОЎКА ПЫТАННЯЎ

II. ШЛЯХ ДА УНІІ
1. Перадумовы уніі
2. Пачатак дзяржаўна-царкоўнага саперніцтва паміж Вільняй і Масквой
3. Уніяцкая дзейнасць вялікіх князёў. Унія як ідэя палітычная і экуменічная
4. Станаўленне вялікадзяржаўнай ідэалогіі
5. Ідэя верацярпімасці як альтэрнатыва ідэі уніі
6. Адраджэнне ідэі царкоўнай уніі ў другой палове XVI ст.
7. Культурна-асветніцкая мабілізацыя праваслаўя
8. Карэнны пералом у дзяржаўнай палітыцы: курс на лакальную царкоўную унію
9. Першая хваля антыуніяцкага пратэсту. Хаўрус праваслаўных з пратэстантамі
10. Каралеўскі універсал ад 24 верасня 1595 г. Місія ў Рым

III. БРЭСЦКАЯ ЦАРКОЎНАЯ УНІЯ: УВЯДЗЕННЕ I ВЫНІКІ
1. Уніяцкі і праваслаўны саборы. Напрамкі міжканфесійнай барацьбы і першыя вынікі уніі
2. Станаўленне царкоўна-арганізацыйнай і культурна-асветніцкай структуры уніяцкай царквы
3. Праект палітычна-канфесійнай інтэграцыі з Масквой
4. Антыуніяцкая апазіцыя і яе роля ў сацыяльна-палітычным і рэлігійна-культурным жыцці Беларусі і Украіны першай паловы XVII ст.
5. Ад канфрантацыі да кампрамісу. Адраджэнне праваслаўнай іерархіі
6. Пётр Магіла як духоўна-культурны інтэгратар
7. Беларуска-ўкраінскае праваслаўе і Маскоўская дзяржава ў другой палове XVII ст.
8. «Эміграцыя». Драматычны лёс Сімяона Полацкага
9. Гістарычны лёс уніяцтва (другая палова XVII — XX ст.)
10. Праблема нацыянальнай беларускай царквы

Бібліяграфія