Спадчына. — 1994. — № 2

Спадчына 1994 № 2Часопіс: Спадчына. — 1994. — № 2.

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» быў створаны ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол часопіса аб’ядналіся неабыякавыя да культуры і гісторыі Беларусі навукоўцы, літаратары, публіцысты. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, змяшчаў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокай грамадскасці былі адкрытыя забытыя раней імёны. У № 2 часопіса «Спадчына» за 1994 г. змешчаны матэрыялы пра Тадэвуша Касцюшку, артыкулы Эдварда Рудзкага пра Бону Сфорца, Алеся Кушнярэвіча пра кальвінскі збор у Койданаве, Аляксандра Лакоткі пра ўрочышчы, слабоды і прадмесці, Сяргея Запрудніка пра Язэпа Лёсіка, артыкул самога Язэпа Лёсіка пра беларускую літаратурную мову, а таксама іншыя матэрыялы.

Змест нумара:

Замак у Міры ўзнагароджаны Дыплёмам Заслугі EUROPA NOSTRA

ФУТУРАЛОГІЯ
Беларусь ХХІ. Інтэрв’ю

АДЛЮСТРАВАННІ
Касцюшка: Парыж — Нью-Йорк
Адам Глябовіч. Касцёл у няволі
Аляксандр Крывіцкі, Мікалай Саскевіч. А імя яму Тураў…

ЖАНЧЫНА І ПАЛІТЫКА
Эдвард Рудзкі. Бона Сфорца д’Арагона — другая жонка Жыгімонта Старога

ІНТЭРПРЭТАЦЫІ
Алесь Кушнярэвіч. Кальвінскі збор у Койданаве
Язэп Гэрмановіч. Кітай — Сібір — Масква
Ігар Шаруха. Беларускія назовы ў Антарктыдзе
Аляксандр Лакотка. Урочышчы, слабоды, прадмесці
Андрэй Кэмпфі. «І ксёндз прыехаў з Цырына…»

СЕМІНАР
Віктар Дольнік. Эталагічныя экскурсіі па забароненых садах гуманітарыяў

МОВА
Сяргей Запрудзкі. Язэп Лёсік — мовазнаўца
Язэп Лёсік. Некаторыя ўвагі да беларускае літаратурнае мовы

ФУНДАМЕНТЫ
Юзаф Вольф. Князі на абшарах Вялікага Княства Літоўскага ад канца XIV ст.

ВАЧЫМА КАЛАБАРАНТА
Язэп Малецкі. Пад знакам Пагоні

МІШЭНЬ
В. Берасьць. Экзатычная краіна Belarus

Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна (1654–1667)