Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1973. — № 1

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1973 № 1Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1973. — № 1 (13).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пачаў выходзіць у 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ публікаваліся матэрыялы, што мусілі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 1 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1973 г. друкуюцца артыкулы Н.М. Гурынай аб крэмнездабыўчых шахтах Беларусі, М.А. Ткачова і С.Ф. Цярохіна пра Ляхавіцкую фартэцыю, В.Ф. Шматава пра гравюры ў выданнях Пятра Мсціслаўца, В.М. Чарнатава пра архітэктуру тэатраў, В.П. Грыцкевіча пра аптэкі на Беларусі, А.М. Тычыны пра беларускі экслібрыс у XVIII–XIX стст., а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Змест нумара:

Цітоў А.Д. Баявое партызанскае братэрства
Дайнека У.А. Мясцовыя Саветы і ахова помнікаў

Навуменка І. Пісьменніку, грамадзяніну, патрыёту

ГАВОРАЦЬ АРХІВЫ
У гады вялікай перабудовы. Публікацыя Р.С. Васільевай і У.У. Грамовіча

Гурына Н.М. Крэмнездабыўныя шахты Беларусі
Ткачоў М.А., Цярохін С.Ф. Ляхавіцкая фартэцыя
Шматаў В.Ф. Гравюры ў выданнях Пятра Мсціслаўца
Чарнатаў В.М. Архітэктура тэатраў
Грыцкевіч В.П. Аптэкі
Абмеркаванне першага тома

ПОМНІКІ, ПАДЗЕІ, ЛЮДЗІ
Царкоў М.С. Генерал Л.Р. Пятроўскі
Багамольнікаў У. Абеліск у вёсцы Вароны

У СВЕЦЕ ПРАЦЫ І КРАСЫ
Тычына А.М. Беларускі экслібрыс XVIII–XIX стст.
Бадзін Р.Р. Першая мастацкая…

СТАРОНКІ АЙЧЫННАЙ НАВУКІ
Гуліцкі М.Ф. З гісторыі слоўніка

У КРАІНАХ НАРОДНАЙ ДЭМАКРАТЫІ
Друшчыц С.А. Ахова і кансервацыя помнікаў у Польшчы
Мяшэчка Я.М. Краязнаўства і музеі

ЖЫЦЦЁ ТАВАРЫСТВА
Райком і выканком пастанавілі
Малюковіч Ф.Р. Саюз хлебаробаў і вучняў
Хведанцэвіч Ф.У. Памяці І.П. Тарасюка

КАНСУЛЬТАЦЫІ
Хушэнскі І.Я. Як арганізаваць работу пярвічнай арганізацыі Таварыства ў школе ці спецыяльнай навучальнай установе

СЯРОД КНІГ
Ватковіч Г.В. Дакументы змагання

Рэзюме (на рускай і англійскай мовах)