Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1972. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1972 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1972. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — спецыялізаваны навуковы часопіс для публікацыі артыкулаў па гісторыі, мовазнаўству, літаратуразнаўству і ншых гуманітарных дысцыплінах. Адмысловая серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, сельскагаспадарчых, прыродазнаўчых навуках выходзілі ў адным выпуску. У № 2 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1972 г. з матэрыялаў гістарычнай і антрапалагічнай тэматыкі змешчаны артыкулы Л.І. Цягакі аб геаграфічным размеркаванні некаторых аданталагічных прыкмет на тэрыторыі Беларусі, І.І. Салівон аб праблеме паходжання ўсходнеславянскіх народаў у краніялагічных працах айчынных гісторыкаў, В.А. Шаўкапляса аб асаблівасцях арганізацыі мясцовых органаў кіравання і суда ў Беларусі ў канцы ХVIII — пачатку ХІХ ст., Г.С. Марцуля аб падрыхтоўцы і выхаванні настаўніцкіх кадраў Беларусі ў гады сямігодкі, а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Змест нумара:

Нямкевіч В.А. Камуністычная партыя — ініцыятар і кіраўнік спаборніцтва за камуністычныя адносіны да працы на прамысловых прадпрыемствах (1956–1965 гг.)
Купрэева Г.П. Дапамога Савецкага ўрада і працоўных брацкіх рэспублік у аднаўленні народнай гаспадаркі Беларусі (верасень 1943 — 1945 г.)
Казлоўская А.Я. Павышэнне заработнай платы работнікаў прамысловасці Беларусі (1959–1965 гг.)
Слабодчыкаў М.А. Узаемаадносіны ўрада Беларусі з органамі Саюза ССР у галіне кіраўніцтва прамысловасцю (1926–1932 гг.)
Сауткін І.І. Формы ўдзелу і дзейнасці працоўных у ахове грамадскага парадку і шляхі іх удасканалення
Шаўкапляс В.А. Асаблівасці арганізацыі мясцовых органаў кіравання і суда ў Беларусі ў канцы XVIII — пачатку ХІХ ст.
Севасцьянава А.Р. Роля кафедраў грамадскіх навук у ідэйна-палітычным выхаванні студэнтаў
Марцуль Г.С. Падрыхтоўка і выхаванне настаўніцкіх кадраў у Беларусі ў гады сямігодкі
Чумакова Т.Я. Маральна-прававая адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей
Вярхоў П.В. Назоўнікі з суфіксамі -инь, -ина ў беларускай мове
Лепешаў І.Я. Адносна частотнасці фразеалагізмаў у мастацкім творы
Ялатамцава І.М. Беларуская скульптура малых формаў (1960–1970 гг.)
Цягака Л.І. Аб геаграфічным размеркаванні некаторых аданталагічных прыкмет на тэрыторыі Беларусі
Салівон І.І. Праблема паходжання ўсходнеславянскіх народаў у краніялагічных працах айчынных гісторыкаў

КРЫТЫКА І БІБЛІЯГРАФІЯ
Краўчанка І.С. Уклад рабочага класа ў перамогу над ворагам