Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1973. — № 3

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1973 № 1Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1973. — № 3 (15).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пачаў выходзіць у 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ публікаваліся матэрыялы, што мусілі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 3 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1973 г. друкуюцца артыкулы Л.В. Аляксеева пра старажытны Друцк, Я.Н. Мараша пра гродзенскую езуіцкую калегію, В.А. Цыбулі пра прыватную бібліятэку Храптовічаў, М.М. Улашчыка пра археолага С.С. Шутава, а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Змест нумара:

ІІІ пленум Цэнтральнага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры

Гілеп У.А. Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
Бубнаў Г. Дзень у Хатыні

ПОМНІКІ, ПАДЗЕІ, ЛЮДЗІ
Шнейдэр А.А. Двойчы герой С.П. Супрун
Селедзіеўская Н.А., Селедзіеўскі А.І. Тут працавала Вера Харужая
Дастанка М.Е. Толькі адзін нумар
Аляксееў Л.В. Старажытны Друцк
Мараш Я.Н. Гродзенская езуіцкая калегія
Валаховіч А.І. Дзяржынск
Мельнікаў М.Ф. Адміралцейства ў Крычаве
Цярохін С.Ф. Трактат аб артылерыі
Сяліцкі С.В. Брацкая школа
Цыбуля В.А. Прыватная бібліятэка Храптовічаў
Сахута Я.М. Мастак-збіральнік

ГАВОРАЦЬ АРХІВЫ
Пётр І у Беларусі. Публікацыя Т.А. Вараб’ёвай

НАШЫ ЗЕМЛЯКІ
Улашчык М.М. С.С. Шутаў — археолаг і доктар
Бандарэнка В.К. Пошук вядуць студэнты
Ускоў Я. Старонкі класавага змагання

У БРАТНІХ РЭСПУБЛІКАХ
Клімовіч М.Ц. Героям рэвалюцыі
Говар В. Выстаўка ў літоўскім музеі

ЖЫЦЦЁ ТАВАРЫСТВА
Вынікі конкурсу на лепшае асвятленне ў друку, па радыё і тэлебачанні пытанняў аховы і прапаганды помнікаў гісторыі і культуры БССР

Жукоўскі А.С. Выхоўваем інтэрнацыяналістаў
Гатоўкін М.І. Свята вуліц
Камароў М.Н. Дарогамі сівой даўніны
Семінар у Брэсце
… і ў Мінску

КАНСУЛЬТАЦЫІ
Малчанава Л.А. Выяўленне, ахова і прапаганда помнікаў этнаграфіі

СЯРОД КНІГ
Пуцко В.Р. Гравюры першадрукара

Рэзюме (на рускай і англійскай мовах)