Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1975. — № 1

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1975 № 1Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1975. — № 1 (21).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пабачыў свет у 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, якія павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 1 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1975 г. друкуюцца артыкулы У.Ф. Ісаенкі і В.У. Чэшкі пра старажытныя прылады працы, Я. Сахуты пра такарныя вырабы, В.В. Калніна і Л.В. Трэпета пра Мірскі замак, В.А. Кісялёвай пра пошукі дзекабрыста Кюхельбекера ў Беларусі пасля паўстання на Сенацкай плошчы, а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Змест нумара:

Мікола Матукоўскі. Мінск — горад-герой

ДА 30-ГОДДЗЯ ПЕРАМОГІ НАД ФАШЫСЦКАЙ ГЕРМАНІЯЙ
Акаловіч М.М., Салаўёў М.А. Казімір Шабан з вёскі Шабаны
Лазебнікаў В.С., Пасэ У.А. «Абвясціць Савецкую ўладу адноўленай…»
Кузняцоў А.А. На зямлі смалявіцкай
Царкоў М.С. Магіла ў Чэрніне
Масяйчонак Р.П. Уладзіміру Сямацкаму — падпольшчыку і партызану
Барысевіч Ф.В. Помнікі рэвалюцыйнай і баявой славы і выхаванне моладзі
Калнін В.В., Трэпет Л.В. Мірскі замак
Ісаенка У.Ф., Чэшка В.У. Старажытныя прылады працы
Кісялёва В.А. Як шукалі дзекабрыста Кюхельбекера
Самуйлік М.М. 70 гадоў таму назад
Содаль У. З думай пра лепшую долю
Міцкевіч А.І. Хата ў Смольні
Ватацы Н.Б. Максім Багдановіч — Валерыю Брусаву

У СВЕЦЕ ПРАЦЫ І КРАСЫ
Шматаў В.Ф. Гравіравана ў Слуцку
Сахута Я. Такарныя вырабы
Пазняк З. Хто такія Далецкія?

Перасада А.М. У студэнтаў-медыкаў

У БРАТНІХ РЭСПУБЛІКАХ
Рачкаўскас К.І. Пішам гісторыю калгасаў і саўгасаў

ЖЫЦЦЁ ТАВАРЫСТВА
Нарада ў Віцебску
Пастанова міжабласной нарады Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры
Гладковіч Э.А. У арганізацыях Гомельшчыны
Дзергачова В.Д. Удзячныя сэрцы, клапатлівыя рукі
Гатоўкін М.І. Мацуем сувязі з ветэранамі

Рэзюме (на рускай і англійскай мовах)