Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1975. — № 2

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1975 № 2Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1975. — № 2 (22).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пабачыў свет у 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, якія павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 2 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1975 г. друкуюцца артыкулы М.Ф. Раманюка пра святочныя строі жанчын Мазыршчыны, Я.Ф. Шорахаў пра вытокі беларускай савецкай археаграфіі, В.К. Шоця пра спаленую ў гады Вялікай Айчыннай вайны вёску Дубаўручча, а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Змест нумара:

Сакулевіч Г.А. Неўміручы подзвіг

V пленум Цэнтральнага савета Таварыства

Глухаў І.А. Жывыя памятаюць
Вайнруб Я.Р. Танкі на п’едэстале
Мачульскі Р.Н. І лунаў над Бягомлем чырвоны сцяг
Сяленя Я.В. Героям неба сорак першага
Арлоў В.Р. Слава Пухаўшчыны
Жамчужны Л.І. Запіскі ў гільзах
Прокша Л. За свабоду Францыі
Сыркіна Н.Р. Нашы сябры — лётчыкі

Бяляўцаў У.І. Па старонках вялікай спадчыны
Рудык А.І. Адважным аўтаматчыкам

Пастанова аб выніках конкурсу студэнцкіх навуковых прац па праблемах вывучэння і аховы помнікаў гісторыі і культуры
Карабань А. У школе і па-за школай

Шоць В.К. Дубаўручча — сястра Хатыні

У СВЕЦЕ ПРАЦЫ І КРАСЫ
Раманюк М.Ф. Святочныя строі жанчыны Мазыршчыны

КАНСУЛЬТАЦЫІ
Шорахаў Я.Ф. Пры вытоках беларускай савецкай археаграфіі

Рэзюме (на рускай і англійскай мовах)