Бібліятэка

Чараўко В.У. Археалагічныя разведкі на грунтовым могільніку каля в. Івесь Глыбоцкага раёна ў 2010 годзе

Чараўко В.У. Археалагічныя разведкі на грунтовым могільніку каля в. Івесь Глыбоцкага раёна ў 2010 годзеАртыкул: Чараўко, В.У. Археалагічныя разведкі на грунтовым могільніку каля в. Івесь Глыбоцкага раёна ў 2010 годзе / В.У. Чараўко // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2012. — Вып. 23. — С. 379-383.

Анатацыя: Артыкул прысвечаны апісанню археалагічных разведак на грунтовым могільніку каля в. Івесь Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Мэтай раведак было вывучэнне пахвальных помнікаў XIV — XVIII стст. Плошча шурфа склала 12 кв.м.

Чараўко В.У. Да пытання аб раскопках М.Ф. Кусцінскім познесярэдневяковых курганных пахаванняў у Лепельскім павеце

Чараўко В.У. Да пытання аб раскопках М.Ф. Кусцінскім познесярэдневяковых курганных пахаванняў у Лепельскім павецеАртыкул: Чараўко, В.У. Да пытання аб раскопках М.Ф. Кусцінскім познесярэдневяковых курганных пахаванняў у Лепельскім павеце / В.У. Чараўко // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2011. — Вып. 21. — С. 160-162.

Анатацыя: Познесярэднявечныя курганныя пахаванні з манетамі — даволі рэдкая для Беларускага Падзвіння з’ява. У спецыяльнай літаратуры паведамляецца аб тым, што вядомы археолах ХІХ ст. М.Ф. Кусцінскі ў час раскопак на тэрыторыі Лепельскага павета двойчы выяўляў і даследаваў такія пахаванні.

Чараўко В.У. Археалагічныя разведкі на грунтовым могільніку каля в. Доўгае Глыбоцкага раёна ў 2010 г.

Чараўко В.У. Археалагічныя разведкі на грунтовым могільніку каля в. Доўгае Глыбоцкага раёна ў 2010 г.Артыкул: Чараўко, В.У. Археалагічныя разведкі на грунтовым могільніку каля в. Доўгае Глыбоцкага раёна ў 2010 г. / В.У. Чараўко // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў: Зборнік навуковых прац міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Полацк, 21-23 красавіка 2011 г. У 2 ч. Ч. 1 / Пад агульнай рэдакцыяй Д.У. Дука, У.А. Лобача. — Наваполацк: ПДУ, 2011. — С. 130-134.

Анатацыя: Артыкул прысвечаны апісанню археалагічных разведак на грунтовым могільніку каля в. Доўгае Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Мэтай разведак было даследаванне пахавальных помнікаў XIV — XVIII стст. На могілках былі выяўлены каменныя крыжы, у т.л. са знакамі. Плошча шурфа склала 5 кв.м. Зафіксаваны каменныя надмагільныя канструкцыі, прадстаўленыя суцэльнай вымасткай і абкладкай магілы камянямі па перыметры.

Чараўко В.У. Вывучэнне пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV — XVIII стст. у дарэвалюцыйны перыяд

Чараўко В.У. Вывучэнне пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV – XVIII стст. у дарэвалюцыйны перыядАртыкул: Чараўко В.У. Вывучэнне пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV — XVIII стст. у дарэвалюцыйны перыяд / В.У. Чараўко // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2010. — Вып. 25. — С. 271-275.

Анатацыя: Першыя звесткі аб дзеяннях, якія могуць быць кваліфікаваны як аматарскія раскопкі пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння, адносяцца да канца XVIII ст. Археалагічнае вывучэнне познесярэднявечных курганоў і жальнікаў праводзілася ў ХІХ ст. Дадзеныя пахавальныя помнікі даследаваліся Д. Заленга-Хадакоўскім, М.Ф. Кусцінскім, А.М. Семянтоўскім, Е.Р. Раманавым. Ф.В. Пакроўскі апублікаваў археалагічныя карты Віленскай і Ковенскай губерняў, у якіх былі пазначаны некаторыя старыя могілкі.

Чараўко В.У. Матэрыялы да карты пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV–XVIII стагоддзяў

Чараўко В.У. Матэрыялы да карты пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV–XVIII стагоддзяўАртыкул: Чараўко В.У. Матэрыялы да карты пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV–XVIII стагоддзяў / В.У. Чараўко // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. — 2010. — № 7. — С. 14-20.

Анатацыя: Вывучэнне пахавальных помнікаў дае інфармацыю аб асаблівасцях матэрыяльнай, а ўскосна — і духоўнай культуры людзей мінулага. Артыкул прысвечаны пытанню картаграфавання пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV–XVIII стагоддзяў. Перыяд XIV–XVIII стагоддзяў з’яўляецца перспектыўным для вывучэння з прычыны недастатковай вывучанасці пахавальных помнікаў гэтай эпохі. У ходзе падрыхтоўчага этапа былі ўдакладнены межы даследуемага рэгіёна. На падставе абагульненай інфармацыі складзены спіс пахавальных помнікаў, які налічвае каля сотні пазіцый.

Чараўко В.У. Верацярпімасць і рэлігійная уніфікацыя: антаганізм і ўзаемны ўплыў

Чараўко В.У. Верацярпімасць і рэлігійная уніфікацыя антаганізм і ўзаемны ўплыўАртыкул: Чараўко В.У. Верацярпімасць і рэлігійная уніфікацыя: антаганізм і ўзаемны ўплыў / В.У. Чараўко // Сборник научных работ студентов высших учебных заведений Республики Беларусь «НИРС-2007». — Мінск: Издательский центр БГУ, 2008. — С. 369-370.

Характарыстыка: Адзін з маіх студэнцкіх артыкулаў.

Анатацыя: Канфесійная гісторыя Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) можа разглядацца як узаемадзеянне дзвюх мадэляў рэлігійных адносін — верацярпімай і уніфікуючай. Згаданыя мадэлі відавочна антаганістычныя і неаднаразова змянялі адна адну. «Паганская талерантнасць» у 1387 г. саступіла месца рэлігійнаму радыкалізму, той у 1447 г. змяніўся біканфесійна-парытэтнай талерантнасцю, якая з часам развілася ў поліканфесійную талерантнасць (з 1563 г.). На змену апошняй у 1596 г. прыйшло каталіцка-уніяцкае дамінаванне. Узаемадзеянне верацярпімасці і уніфікацыі ў значнай ступені вызначыла спецыфіку рэлігійных працэсаў у Вялікім княстве Літоўскім.

Чараўко В.У. Полацк і Віцебск у рэлігійнай гісторыі Вялікага княства Літоўскага

Чараўко В.У. Полацк і Віцебск у рэлігійнай гісторыі Вялікага княства ЛітоўскагаАртыкул: Чараўко, В.У. Полацк і Віцебск у рэлігійнай гісторыі Вялікага княства Літоўскага / В.У. Чараўко // Инновационное развитие Придвинского края: Сб. научн. работ региональной научно-практической конференции студентов, магистрантов и аспирантов, Новополоцк — Полоцк, 18-19 декабря 2007 г. — Новополоцк, 2007. — С. 3-7.

Анатацыя: Артыкул прысвечаны аналізу ролі і месца Полацка і Віцебска ў рэлігійнай гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Разглядаюцца асноўныя падзеі, да якіх мелі дачыненне згаданыя гарады.

Старонкі