Чараўко В.У. Археалагічныя разведкі на грунтовым могільніку каля в. Доўгае Глыбоцкага раёна ў 2010 г.

Чараўко В.У. Археалагічныя разведкі на грунтовым могільніку каля в. Доўгае Глыбоцкага раёна ў 2010 г.Артыкул: Чараўко, В.У. Археалагічныя разведкі на грунтовым могільніку каля в. Доўгае Глыбоцкага раёна ў 2010 г. / В.У. Чараўко // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў: Зборнік навуковых прац міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Полацк, 21-23 красавіка 2011 г. У 2 ч. Ч. 1 / Пад агульнай рэдакцыяй Д.У. Дука, У.А. Лобача. — Наваполацк: ПДУ, 2011. — С. 130-134.

Анатацыя: Артыкул прысвечаны апісанню археалагічных разведак на грунтовым могільніку каля в. Доўгае Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Мэтай разведак было даследаванне пахавальных помнікаў XIV — XVIII стст. На могілках былі выяўлены каменныя крыжы, у т.л. са знакамі. Плошча шурфа склала 5 кв.м. Зафіксаваны каменныя надмагільныя канструкцыі, прадстаўленыя суцэльнай вымасткай і абкладкай магілы камянямі па перыметры.

Было ўскрыта два пахаванні, арыентаваных галавой на захад. Стан захаванасці касцякоў дрэнны. Пахавальны інвентар адсутнічаў, аднак знаходка фрагментаў керамічнага гаршка, які адносіцца да памінальнага інвентару, дазваляе датаваць пахаванні XV — XVI стст.

Фармат: Pdf.

Памер: 921 МB.

Скачать статью/Спампаваць артыкул.