Бібліятэка

Чараўко В.У. Уніяцтва на Беларусі: выпадковасць, заканамернасць, альтэрнатыва?

Чараўко В.У. Уніяцтва на Беларусі выпадковасць, заканамернасць, альтэрнатываАртыкул: Чараўко В.У. Уніяцтва на Беларусі: выпадковасць, заканамернасць, альтэрнатыва? / В.У. Чараўко // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета. — Новополоцк, 2004. — Вып. 6. Гуманитарные науки. — С. 70-71.

Характарыстыка: Адзін з маіх першых студэнцкіх артыкулаў (з усімі вынікаючымі адсюль недакладнасцямі).

Анатацыя: У артыкуле зроблена спроба прааналізаваць дауніяцкую канфесійную гісторыю Вялікага княства Літоўскага і даць яе перыядызацыю. Рэлігійная гісторыя Вялікага княства Літоўскага разглядаецца як узаемадзеянне верацярпімасці і уніяцкай ідэі — двух аднолькава магчымых шляхоў развіцця.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1949. — № 5

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1949 № 5Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1949. — № 5.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук Беларускай ССР — часопіс галоўнай навуковай установы Беларусі савецкага перыяду. З 1948 па 1956 г. ён не меў падзелу на асобныя серыі для грамадскіх, тэхнічных, фундаментальных навук. Таму пад адной вокладкай публікаваліся артыкулы самай шырокай тэматыкі. Пераважалі даследаванні па пытаннях прыкладных і натуральных навук. Гістарычныя (этнаграфічныя, археалагічныя) матэрыялы публікаваліся не ў кожным нумары, але прысутнічалі. Віталіся артыкулы, якія падкрэслівалі блізкасць беларускага, рускага і ўкраінскага народаў. У нумары 5 за 1949 г. бачым артыкул П.М. Кірушына аб ролі і значэнні постаці А.Н. Радзішчава ў рускай грамадскай думцы.

Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1996. — № 8

Гістарычна-археалагічны зборнік 1996 № 8Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1996. — № 8.

Характарыстыка: Гістарычна-археалагічны зборнік (ГАЗ) — навуковае спецыялізаванае выданне па археалогіі і гісторыі каменнага, бронзавага, жалезнага вякоў, сярэднявечча, новага часу. Першы нумар ГАЗа выйшаў у 1927 г. У восьмым нумары гістарычна-археалагічнага зборніка за 1996 г. публікуюцца артыкулы Т.Б. Бліновай, Ю. Бохана, Т.С. Бубенькі, І.У. Ганецкай, В. Глінніка, Ю.А. Заяца, М.Ф. Спірыдонава і шэрагу іншых навукоўцаў.

Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1995. — № 7

Гістарычна-археалагічны зборнік 1995 № 7Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1995. — № 7.

Характарыстыка: Гістарычна-археалагічны зборнік (ГАЗ) — перыядычнае выданне, у якім публікуюцца вынікі навуковых даследаванняў беларускіх і замежных вучоных. Артыкулы прысвечаны археалогіі і гісторыі каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў, сярэднявечча, новага часу. У сёмым нумары за 1995 г. публікуюцца даследаванні У.П. Ксяндзова, І.М. Язэпенкі, Э.М. Зайкоўскага, А.М. Мядзведзева, В.І. Шадыры і шэрага іншых навукоўцаў.

Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1995. — № 6

Гістарычна-археалагічны зборнік 1995 № 6Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1995. — № 6.

Характарыстыка: Гістарычна-археалагічны зборнік (ГАЗ) — навуковае выданне, у якім змяшчаюцца артыкулы беларускіх і замежных артыкулы па шырокаму колу пытанняў археалогіі і гісторыі каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў, сярэднявечча, новага часу. Першы выпуск ГАЗа выйшаў з друку ў 1927 г., другі — толькі ў 1993 г. У шостым нумары за 1995 г. публікуюцца даследаванні М.М. Крывальцэвіча, Я.А. Шмідта, А.А. Егарэйчанкі, А.А. Макушнікава і шэрагу іншых навукоўцаў.

Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1994. — № 5

Гістарычна-археалагічны зборнік 1994 № 5Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1994. — № 5.

Характарыстыка: Гістарычна-археалагічны зборнік (ГАЗ) — перыядычнае выданне, дзе публікуюцца артыкулы па гісторыі і археалогіі каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў, сярэднявечча і новага часу. Выданне з'яўляецца працягам зборніка з аналагічнай назвай, што пабачыў свет у 1927 г. У пятым нумары ГАЗа публікуюцца артыкулы Э.М. Зайкоўскага, У.П. Ксяндзова, В.Ф. Капыціна, А.М. Мядзведзева, В.М. Ляўко і іншых шэрагу даследчыкаў.

Кніга жыцій і хаджэнняў / Уклад. А. Мельнікава

Кніга жыцій і хаджэнняў, укладанне А. МельнікаваКніга: Кніга жыцій і хаджэнняў: пераклад са старажытнарускай, старабеларускай і польскай / Уклад., прадм. і каментарыі А. Мельнікава. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — 503 с.; іл.

Анатацыя: Упершыню на беларускай мове друкуюцца выдатныя помнікі старажытнабеларускай літаратуры, якія належаць да жанраў жыцій і хаджэнняў. У кнігу ўвайшлі жыціі святых Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Аўраамія Смаленскага, «Падарожжа Мікалая Крыштофа Радзівіла ў Святую Зямлю» і іншыя творы, вядомыя раней толькі вузкаму колу чытачоў.

Фармат: Djvu.

Памер: 3,4 MB.

Старонкі