Археалогія Беларусі. Т. 1. Каменны і бронзавы вякі
Апублікавана admin на чцв, 07/03/2013 - 00:07Кніга: Археалогія Беларусі. У 4 т. Т. 1. Каменны і бронзавы вякі / Э.М. Зайкоўскі, У.Ф. Ісаенка, А.Г. Калечыц [і інш.]; пад рэд. М.М. Чарняўскага, А.Г. Калечыц. — Мн.: Бел. навука, 1997. — 424 с.; іл.
Характарыстыка: Першы том акадэмічнага шматтомніка «Археалогія Беларусі». На вялікім археалагічным матэрыяле ўпершыню дадзена поўная характарыстыка развіцця культур першабытнага грамадства Беларусі ў каменным і бронзавым вяках на працягу амаль 13 тысячагоддзяў. Паказаны асаблівасці і характар першапачатковага засялення Беларусі ў ледавіковую і пасляледавіковую эпоху, разнастайныя археалагічныя культуры, складаныя этнакультурныя працэсы, звязаныя пераважна з прасочваннем сюда цэнтральнаеўрапейскага насельніцтва. Гісторыя першабытных плямёнаў у басейнах Дняпра, Прыпяці, Нёмана і Дзвіны падаецца на шырокім агульнаеўрапейскім фоне, што дазваляе прасачыць вытокі культур старажытных славян і балтаў.
Фармат: Djvu.
Памер: 18,8 MB.