Бібліятэка

Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 15

Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі Вып. 15Зборнік: Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 15 / навук. рэд. А.І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2013. — 446 с.

Характарыстыка: У 15-м выпуску зборніка «Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі» (2013 г.) змешчаны навуковыя артыкулы супрацоўнікаў і аспірантаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, а таксама іншых навуковых і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і краін замежжа. Друкуюцца артыкулы А.І. Лакоткі аб традыцыйнай культурнай спадчыне і пошуку новых ідэй інтэграцыі, А.М. Пікулік пра ролю віленскіх кнігавыдавецкіх цэнтраў XVI–XVIII стст. у развіцці беларускага мастацтва кірылічнай кнігі, С.У. Грунтова пра семантыку прыдарожных крыжоў і капліц Беларусі XVIII — пачатку XXI стст., Т.І. Кухаронак пра абрад «завіваць бярозу» на магілёўска-смаленскім памежжы, В.С. Новак пра міфалогію прадметаў хатняга ўжытку, а таксама даследаванні шэрагу іншых навукоўцаў.

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1978. — № 3

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1978 № 3Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1978. — № 3 (35).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пабачыў свет у 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ выходзілі матэрыялы, якія павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 3 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1978 г. друкуюцца артыкулы М.І. Лашанкова пра раскопкі ў Лоеўскім раёне, Я.Р. Рыера пра помнікі феадальнай вёскі, В.С. Цітова пра Зэльвенскі кірмаш, а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Прашковіч, М.І. «Лямент...» на смерць Лявона Карповіча

Прашковіч М.І. Лямент на смерць Лявона КарповічаАртыкул: Прашковіч, М.І. «Лямент...» на смерць Лявона Карповіча / М.І. Прашковіч // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 1. — С. 121–129.

Анатацыя: У артыкуле ўпершыню даследуецца малавядомы твор першай паловы ХVII ст. — «Лямент...» на смерць Лявонція Карповіча. Смерць Лявонція Карповіча стала толькі падставай для напісання твора, а прычынай яго стварэння была складаная рэлігійная барацьба, якая пачалася на беларускіх землях у сувязі з Брэсцкай уніяй 1596 г. У «Ляменце...» адлюстраваліся асноўныя супярэчнасці эпохі, звязаныя з рэлігійна-палітычнай барацьбой прыхільнікаў і праціўнікаў царкоўнай уніі. Падкрэсліваецца, што па сваіх мастацкіх якасцях гэты вялікі паэтычны твор не мае сабе роўных у сілабічнай паэзіі ХVI — першай паловы ХVII ст. і нават можа спаборнічаць з вершамі Сімяона Полацкага.

Грыцкевіч, А.П. Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай

Грыцкевіч А.П. Рэлігійнае пытанне перад падзеламі Рэчы ПаспалітайАртыкул: Грыцкевіч, А.П. Рэлігійнае пытанне і знешняя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай / А.П. Грыцкевіч // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 6. — С. 62–71.

Анатацыя: На Беларусі ў другой палове ХVIII ст. у якасці барацьбітоў за праваслаўе выступалі расійскі ўрад, яго стаўленік Георгій Каніскі і нешматлікая праваслаўная дробная шляхта. Апошняя дабівалася аднолькавых з каталіцкай шляхтай палітычных правоў, але з-за малалікасці і палітычнай слабасці адыгрывала другарадную ролю ў Слуцкай канфедэрацыі. Беларускай праваслаўнай шляхты нават не хапіла на стварэнне самастойнай канфедэрацыі. Удзел у канфэдэрацыі істотна не змяніў яе палітычнага становішча.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 3

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1973 № 3Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1973. — № 3.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс для публікацыі вынікаў даследаванняў па гісторыі, этнаграфіі, археалогіі, мовазнаўству і іншых гуманітарных дысцыплінах. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, прыкладных, дакладных навуках друкаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што асабліва характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 3 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1973 г. друкуюцца артыкулы А.М. Іванісава пра фарміраванне сельскай інтэлігенцыі Беларусі ў гады другой пяцігодкі і яе склад, П.Ф. Дзмітрачкова пра ўдзел працоўных у выбарах у мясцовыя Саветы БССР у 1966–1970 гг., а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 4. Вкупитися — Вспение

Гістарычны слоўнік беларускай мовы Вып. 4. Вкупитися - ВспениеКніга: Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 4. Вкупитися — Вспение / склад.: Р.С. Гамзовіч [і інш.] ; гал. рэд. А.М. Жураўскі. — Мінск : Навука і тэхніка, 1984. — 296 с.

Характарыстыка: «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» — шматтомнае энцыклапедычнае выданне, якое выходзіць з 1982 г. У выпусках дано тлумачэнне слоў, якія ўжываліся ў беларускай літаратурнай мове XIV–XVIII стст., а таксама ўтрымліваецца іх граматычная характарыстыка. Выданне разлічана на гісторыкаў, этнографаў, моваведаў і ўсіх, хто займаецца вывучэннем гістарычнага мінулага беларускага народа. Чацвёрты выпуск «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае словы на літару «В» ад слова «Вкупитися» па слова «Вспение» ўключна.

Спадчына. — 1996. — № 1

Спадчына 1996 № 1Часопіс: Спадчына. — 1996. — № 1.

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» утварыўся ў 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго згуртаваліся неабыякавыя беларускай культуры і мінуўшчыны гісторыкі, публіцысты, літаратары. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 1 часопіса «Спадчына» за 1996 г. змешчаны артыкулы Дзмітрыя Карава пра архіўную спадчыну Вялікага Княства Літоўскага і беларускія архівы ў канцы XVIII — пачатку ХХ ст., Альбіны Семянчук пра гісторыкаў Польшчы і ВКЛ Марціна Бельскага і Яхіма Бельскага, Генадзя Прыбыткі пра барацьбу магнацкіх груповак у XVIII ст., Аляксандра Надсана пра Кірылу Тураўскага, фрагменты з дыярыюшаў Міхаіла Казіміра Радзівіла і Альбрыхта Станіслава Радзівіла, а таксама іншыя публікацыі.

Старонкі