Бібліятэка

Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 7

Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі Вып. 7Зборнік: Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. — 2009. — Вып. 7.

Характарыстыка: У 7-м выпуску зборніка «Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі» (2009 г.) змешчаны вынікі навуковых даследаванняў, актуальныя для вырашэння сучасных праблем нацыянальнай культуры. Друкуюцца артыкулы У.А. Лобача пра вёску ў у міфапаэтычнай карціне свету беларусаў, А.М. Раманюка пра хусткі ў складзе жаночых строяў Усходняга Палесся, С.У. Грунтова пра выкарыстанне і інтэрпрэтацыю крыніц па вывучэнні семантыкі мемарыяльных помнікаў Беларусі, Н.І. Наркевіч пра ювелірныя ўпрыгажэнні Беларусі ХVII–ХVIII стст. паводле твораў партрэтнага жывапісу, І.Н. Ажашкоўскай пра архітэктуру Полацкай Сафіі другой паловы XVII ст., а таксама даследаванні шэрагу іншых навукоўцаў.

Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2015. — Вып. 30

Гістарычна-археалагічны зборнік 2015 Вып. № 30Часопіс: Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2015. — Вып. 30.

Характарыстыка: Гістарычна-археалагічны зборнік — перыядычнае выданне Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Першы выпуск ГАЗа выйшаў у 1927 г. Пасля гэтага яго выданне было спынена на дзесяцігоддзі і было адноўлена толькі ў 1993 г. ГАЗ-30 прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння І.М. Ігнаценкі. У выпуску 30 за 2015 г. друкуюцца артыкулы Міхаіла Касцюка пра імкненне І.М. Ігнаценкі да наватарскіх падыходаў у развіцці гістарычнай навукі, Ігара Готуна пра дамабудаўніцтва ў неўмацаваных прыгарадах Кіева ў X–XIII стст., Андрэя Мяцельскага пра гісторыю Лаўрышаўскага манастыра, Аляксандра Грушы пра распаўсюджванне пісьменнасці ў Вялікім Княстве Літоўскім у канцы XIV — першай трэци XV ст., Андрэя Мацука пра мазырскую шляхту ў час бескаралеўя 1733–1735 гг., Сяргея Токця пра валасных старшынь і пісараў ў сістэме мясцовага сялянскага самакіравання беларускіх губерняў у 1863–1914 гг., Вольгі Марфінай пра распрацоўку метадалагічных прынцыпаў і метадычных падыходаў у антрапалогіі, а таксама шэрагу іншых археолагаў і гісторыкаў.

Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1979. — № 1

Часопіс Помнікі гісторыі і культуры Беларусі 1979 № 1Часопіс: Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1979. — № 1 (37).

Характарыстыка: Часопіс (бюлетэнь) «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» пабачыў свет у 1970 г. Ён з’яўляўся афіцыйным органам Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. У ПГКБ змяшчаліся матэрыялы, якія павінны былі спрыяць ахове, вывучэнню і папулярызацыі помнікаў. Аб’ём публікацый пераважна заставаўся невялікім. У № 1 «Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» за 1979 г. друкуюцца артыкулы Д.М. Чорнага і У.П. Сазановіч пра Клецк, Р.Ф. Лешчанка пра бой каля в. Галоўчын 3 ліпеня 1708 г., К.В. Маскоўкінай пра генерала Д.М. Карбышава, а таксама шэраг іншых матэрыялаў.

Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 2

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР Серыя грамадскіх навук 1974 № 2Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1974. — № 2.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР, серыя грамадскіх навук — навуковы часопіс, у якім друкаваліся артыкулы па гісторыі, мовазнаўству, літаратуразнаўству ды іншых галінах айчыннай гуманітарыстыкі. Асобная серыя грамадскіх навук часопіса ўзнікла ў 1956 г. Да гэтага артыкулы па гуманітарных, фізіка-матэматычных і прыродазнаўчых навуках публікаваліся пад адной вокладкай. Побач з навуковымі даследаваннямі у часопісе маглі змяшчацца афіцыёзна-прапагандысцкія і публіцыстычныя матэрыялы, што асабліва характэрна для «застойных» 1970-х гадоў. У № 2 Вясцей АН БССР (Серыя грамадскіх навук) за 1974 г. друкуюцца артыкулы Ф.П. Філіна пра паходжанне славянскіх моў, А.М. Булыкі пра германізмы ў старабеларускай мове, У.М. Свяжынскага пра асаблівасці марфалагічнай сістэмы «Дзённіка» Ф.Е. Еўлашоўскага, Л.М. Ракіцкай пра развіццё лёгкай прамысловасці Беларусі ў гады другой пяцігодкі (1933–1937), а таксама публікацыі іншых даследчыкаў.

Марзалюк, І.А. Місіянерская дзейнасць праваслаўнай царквы ў сярэднявеччы на землях Заходняй Беларусі і Літвы і яе наступствы

Марзалюк І.А. Місіянерская дзейнасць праваслаўнай царквы на землях Заходняй Беларусі і ЛітвыАртыкул: Марзалюк, І.А. Місіянерская дзейнасць праваслаўнай царквы ў сярэднявеччы на землях Заходняй Беларусі і Літвы і яе наступствы / І.А. Марзалюк // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова. — 2003. — № 4 (16). — С. 8–14.

Анатацыя: Артыкул Ігара Аляксандравіча Марзалюка прысвечаны місіянерскай дзейнасці праваслаўнай царквы ў балцкім асяроддзі ў эпоху сярэднявечча. На падставе пісьмовых і археалагічных крыніц аўтар паказвае наяўнасць значнай праслойкі усходнеславянскага праваслаўнага («русінскага») баярства на землях Заходняй Беларусі і Літвы. Аўтар прыходзіць да высновы, што пасля ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага ў ХІІІ–ХIV стст. працэс усходнеславянскай каланізацыі і місіянерскай дзейнасці праваслаўнай царквы на ўласна літоўскіх землях працягваўся. Пры гэтым прыняцце балтамі праваслаўя садзейнічала іх асіміляцыі.

Спадчына. — 1996. — № 4

Спадчына 1996 № 4Часопіс: Спадчына. — 1996. — № 4.

Характарыстыка: Часопіс «Спадчына» створаны у 1989 г. на базе бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». На хвалі нацыянальнага адраджэння вакол яго згуртаваліся неабыякавыя беларускай культуры і мінуўшчыны гісторыкі, публіцысты, літаратары. Часопіс папулярызаваў гісторыка-культурную спадчыну беларусаў, публікаваў пераклады і перадрукі гістарычных крыніц, твораў гісторыкаў і пісьменнікаў. Дзякуючы «Спадчыне», шырокая грамадскасць упершыню адкрыла забытыя раней імёны. У № 4 часопіса «Спадчына» за 1996 г. змешчаны артыкулы Вацлава Ластоўскага па гісторыі Беларусі, Мікалая Лапіцкага пра праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Ягайлы, Язэпа Лёсіка пра апісанне бітвы пад Грунвальдам у Хроніцы Быхаўца, хроніках Яна Длугаша, Марціна Бельскага і іншых гістарычных крыніцах, Алеся Смалянчука пра «беларускую карту» ў дзейнасці царскай адміністрацыі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст., аўтабіяграфія Браніслава Тарашкевіча, а таксама іншыя публікацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 5. Каяць — Лiпянка

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 5. Каяць - ЛiпянкаКніга: Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 5. Каяць — Лiпянка / [уклад. В.У. Мартынаў, І.І. Лучыц-Федарэц [і інш.] ; рэдактар В.У. Мартынаў]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 320 с.

Характарыстыка: «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» — шматтомнае энцыклапедычнае выданне, першы том якога пабачыў свет у 1978 г. Слоўнік змяшчае этымалагічны аналіз слоў беларускай мовы і прызначаны для вывучэння развіцця беларускай лексікі і яе суадносін з лексікай іншых славянскіх і неславянскіх моў. Пяты том «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» ўтрымлівае словы на літары ад К да Л (ад «Каяць» па «Ліпянка» ўключна).

Старонкі