Чараўко, В.У. Пахаванні Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў кантэксце развіцця пахавальных помнікаў Полацка

Чараўко В.У. Пахаванні Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў кантэксце развіцця пахавальных помнікаў ПолацкаАртыкул: Чараўко, В. У. Пахаванні Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў кантэксце развіцця пахавальных помнікаў Полацка / В. У. Чараўко // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. — 2022. — № 1. — С. 8–11.

Анатацыя: пахаванні Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра займаюць адметнае месца ў кантэксце развіцця пахавальных помнікаў Полацка і могуць разглядацца як адзін з самых старажытных у Беларусі некропалей, спалучаючы пахавальныя помнікі розных эпох. Старажытныя пахаванні ўзніклі яшчэ да заснавання абіцелі і былі звязаны з храмам-пахавальняй полацкіх епіскапаў. Пахаванні ў гэтым храме і ў Спаса-Праабражэнскай царкве размяшчаліся ў аркасоліях і скляпах. Гэта адпавядала старажытнарускай традыцыі пахавання прадстаўнікоў сацыяльнай эліты – вышэйшага духавенства, членаў княжацкай сям’і, прадстаўнікоў баярскіх родаў, якія выступалі кцітарамі храма і манастыра. На тэрыторыі манастыра павінны былі існаваць і могілкі, прызначаныя для прадстаўнікоў манаскай абшчыны. На іх маглі таксама хаваць прадстаўнікоў духавенства, манастырскіх слуг, кцітараў і членаў іх сем’яў.

У познім сярэдневякоўі традыцыя манументальнага культавага дойлідства была перарвана. Разам з ёй перапынілася і традыцыя пахавання ў каменных храмах. Храм-пахавальня полацкіх епіскапаў быў разбураны, як і галерэі Спаса-Праабражэнскай царквы. Верагодна, у гэты час працягвалі дзейнічаць манастырскія могілкі. У другой палове ХVI ст. тэрыторыя манастыра перайшла да езуітаў. Каля Спаса-Праабражэнскай царквы, магчыма, на месцы старых праваслаўных могілак, не пазней чым у ХVIII ст. узнік некропаль. У ХVIII ст. пад старажытным Спаса-Праабражэнскім храмам былі пабудаваны крыпты, якія выкарыстоўваліся для пахавання шляхты і прадстаўнікоў езуіцкага ордэна. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай праваслаўны жаночы манастыр аднавіў сваё існаванне. Тэрыторыя каля Спаса-Праабражэнскай царквы зноў стала выкарыстоўвацца для пахавання насельніц манастыра і прадстаўнікоў духавенства. Перанясенне ў адпаведнасці з праваслаўнай традыцыяй мошчаў Еўфрасінні Полацкай – заснавальніцы абіцелі –дазволіла Спаса-Еўфрасіннеўскаму манастыру канчаткова заняць унікальнае месца ў ліку пахавальных помнікаў Полацка.

Summary: Viktar Charauko, Burials of the Saint Euphrosyne monastery in the context of the development of the Polock funeral monuments. Among the funerary monuments of Polotsk, a special place is occupied by the churchyard of the Saint Euphrosyne monastery. Burials on this territory took place even before the creation of the monastery and are associated with the funeral church of the Polotsk bishops. Archaeological research in recent years suggests that the Spas church and the surrounding area were used to bury the social elite of Polotsk land. This corresponds to the high status that the Saint Euphrosyne monastery possessed for several centuries.

Фармат: Pdf.

Памер: 1,09 MB.

СПАМПАВАЦЬ АРТЫКУЛ = СКАЧАТЬ СТАТЬЮ.