Перыёдыка

Весці Акадэміі навук БССР. — 1953. — № 1

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1953 № 1Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1953. — № 1.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — галоўны навуковы часопіс Беларускай ССР. У 1948–1956 гг. не існавала асобных серый часопіса для медыцынскіх, сельскагаспадарчых, прыродазнаўчых, грамадскіх навук. Публікацыі абсалютна рознай тэматыкі друкаваліся ў адным нумары. У № 1 за 1953 г. у раздзеле «Хроніка» надрукаваны матэрыялы абмеркавання асноўных пытанняў гісторыі Беларусі (з нагоды дыскусіі па макету кнігі «Гісторыя БССР» у 2 т.). У абмеркаванні прынялі ўдзел беларускія, расійскія, літоўскія, украінскія гісторыкі. Абмеркаванне вялося не толькі з навуковых, але і з ідэалагічных пазіцый. Вылучым некалькі цікавых дыскусій у межах дадзенага абмеркавання. Па-першае, гэта палеміка паміж М.В. Нечкінай і А.М. Панкратавай аб тым, чым была Кіеўская Русь для беларускага, рускага і ўкраінскага народаў. М.В. Нечкіна параўнала Кіеўскую Русь з дрэвам, ад адзінага ствала якога адыходзяць галіны — беларускі, рускі, украінскі народы. Гэтая думка выклікала нязгоду. Падтрымку навукоўцаў атрымала пазіцыя А.М. Панкратавай, якая даводзіла, што беларусы, рускія і ўкраінцы — роднасныя, але розныя народы, таму Кіеўскую Русь можна параўнаць з агульнай калыбеллю трох розных народаў.

Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2002. — № 5

Матэрыялы па археалогіі Беларусі 2002 Вып. 5Зборнік: Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2002. — № 5

Характарыстыка: «Матэрыялы па археалогіі Беларусі» — перыядычнае выданне Інстытута гісторыі НАН Беларусі, якое выходзіць з 1957 г. У пятым выпуску МАБа надрукаваны артыкулы В. Беляўца, В. Вяргей, Э.М. Зайкоўскага, І. Язэпенкі, А. Мядзведзева і шэрагу іншых даследчыкаў. Пяты выпуск Матэрыялаў па археалогіі Беларусі мае комплексны характар і змяшчае артыкулы, прысвечаныя вывучэнню помнікаў каменнага і жалезнага вякоў, сярэднявечча, позняга сярэднявечча (ранняга новага часу).

Весці Акадэміі навук БССР. — 1952. — № 6

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1952 № 6Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1952. — № 6.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — часопіс галоўнай навуковай установы Савецкай Беларусі. У 1948–1956 гг. ён не меў асобных серый для прыродазнаўчых, грамадскіх, сельскагаспадарчых, медыцынскіх навук, таму пад адной вокладкай суседнічалі артыкулы па розных галінах навукі. У № 6 за 1952 г. надрукавана некалькі артыкулаў пра Якуба Коласа: В.В. Барысенкі «Народны паэт», Л.І. Фіглоўскай аб ролі Якуба Коласа ў станаўленні беларускай мастацкай прозы, А.М. Базыленкі аб ролі Якуба Коласа ў развіцці беларускай літаратурнай мовы. З публікацый сельскагаспадарчай тэматыкі звернем увагу на артыкул І.Д. Юркевіча, прысвечаны вырошчванню берасклета на меліяраваных балотна-тарфяных глебах, што сведчыць аб пашырэнні зямель сельскагаспадарчага прызначэння і пошуку шляхоў іх аптымальнага выкарыстання.

Матэрыялы па археалогіі Беларусі (МАБ)

Матэрыялы па археалогіі Беларусі МАБЗборнік: Матэрыялы па археалогіі Беларусі (МАБ)

Характарыстыка: «Матэрыялы па археалогіі Беларусі» — перыядычнае выданне. Зборнік выдаецца Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Першы выпуск пад назвай «Материалы по археологии БССР» пабачыў свет у 1957 г. Ён меў падзагаловак «том І», але на гэтым выданне спынілася. У 1999 г. выданне было адноўлена з сучаснай назвай. Серыя ўключае як манаграфічныя даследаванні, якія выпускаюцца асобнымі выпускамі, так і зборнікі артыкулаў. Зборнікі змяшчаюць матэрыялы канферэнцый, або проста публікацыі па выніках археалагічных даследаванняў вучоных Беларусі, а таксама Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы. Практыкуецца выданне тэматычных і юбілейных выпускаў, прысвечаных пэўнай праблеме, перыяду або вядомым археолагам.

Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2010. — Вып. 18

Матэрыялы па археалогіі Беларусі 2010 Вып. 18Зборнік: Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2010. — Вып. 18. Даследаванні каменнага і бронзавага вякоў. Да юбілеяў У.Ф. Ісаенкі і М.М. Чарняўскага

Характарыстыка: «Матэрыялы па археалогіі Беларусі» — перыядычны зборнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Першы выпуск пабачыў свет у 1957 г., пасля чаго выданне спынілася. Серыя была адноўлена ў 1999 г. У ёй выходзяць манаграфіі і артыкулы па выніках археалагічных даследаванняў вучоных Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы. Асобныя выпускі могуць быць прысвечаны канкрэтнай эпосе, праблеме, вядомым археолагам або змяшчаць матэрыялы канферэнцый. МАБ-18 змяшчае артыкулы і матэрыялы па гісторыі каменнага і бронзавага вякоў і прысвечаны юбілеям вядомых даследчыкаў У.Ф. Ісаенкі і М.М. Чарняўскага. У зборніку апублікаваныя біяграфічныя звесткі і спісы публікацый археолагаў-юбіляраў, а таксама навуковыя артыкулы беларускіх, расійскіх, літоўскіх, польскіх археолагаў.

Весці Акадэміі навук БССР. — 1952. — № 5

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1952 № 5Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1952. — № 5.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — навуковы часопіс. У 1948–1956 гг. розных серый для галін навукі не было, усе матэрыялы (па хіміі, фізіцы, агратэхніцы, гісторыі) друкаваліся разам. Акрамя навуковых артыкулаў, прысутнічалі прамовы кіраўнікоў партыі і дзяржавы, прапагандысцкія матэрыялы. Так, у № 5 за 1952 г. апублікавана прамова Сталіна на ХІХ з'ездзе кампартыі, даклад Н.С. Патолічава на ХХ з'ездзе КП(б)Б (справаздача ЦК кампартыі Беларусі). Уласна гістарычны матэрыял прадстаўлены артыкулам аб перамозе Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Магілёўскай губерні (аўтар — І. Яцкевіч).

Весці Акадэміі навук БССР. — 1952. — № 4

Весці Акадэміі навук Беларускай ССР БССР 1952 № 4Часопіс: Весці Акадэміі навук БССР. — 1952. — № 4.

Характарыстыка: Весці Акадэміі навук БССР — выданне вядучай навуковай арганізацыі Беларускай ССР. У 1948–1956 гг. часопіс не меў асобных серый для розных галін навукі, таму ў адным нумары суседнічалі матэрыялы па матэматыцы, хіміі, агратэхніцы, біялогіі, гісторыі, літаратуразнаўству, мовазнаўству. У № 4 за 1952 г. надрукавана некалькі артыкулаў, прысвечаных творчасці Янкі Купалы. Гэта публікацыі В.В. Івашына «Янка Купала і руская літаратура», К. Корсакаса «Янка Купала і літоўская літаратура», Ф.Ф. Вольскага «Пясняр дружбы народаў». З гістарычных артыкулаў адзначым публікацыю А. Палонскага «Сялянскі рух у Гродзенскай губерні ў час правядзення рэформы 1861 года».

Старонкі